1 Кадон, тройка нуклеатыдаў ДНК або РНК, якая кадуе пэўную амінакіслату, пачатак і канец трансляцыі. Гл. таксама Генетычны код 2 Калус, маса недыферэнцыраваных клетак, якая ўтвараецца пры пашкоджанні раслін (раны, заражэнне шкоднікамі і інш.). 3 Камплементарнасць, уласцівасць нуклеатыдаў утвараць парныя комплексы пры ўзаемадзеянні ланцугоў нуклеінавых кіслот; пры фармаванні такіх комплексаў атрымліваецца двайная… 4 Камплементарная ДНК, у генетычнай інжынерыі - штучна сінтэзаваная з дапамогай зваротнай транокрыптазы і ДНК-палімеразы копія мРНК, адпаведная пэўнаму гену без інтронаў. 5 Кан'югацыя, працэс палавога размнажэння ў бактэрый, пры якім адбываецца перанос ДНК ад донарскай клеткі ў рацыпіентную. 6 Капсіда, бялковая абалонка віруса. 7 Кармавыя мікраарганізмы, прадукт з высушаных мёртвых клетак дражджэй, грыбоў, бактэрый або аднаклетачных водарасцей, вырашчаных прамысловым спосабам. Кармавыя мікраарганізмы… 8 Карыятып, набор храмасомаў, характэрны для віду, асобіны ці клеткі. 9 Касміда, вектар, які ўтрымлівае cos-участак ДНК фага лямбда - месца замыкання лінейнай яго формы ў кода. 10 Каферментныя вітаміны, вітаміны, якія ўваходзяць у структуру каферментаў. 11 Кілабаза, 1000 нуклеатыдаў (так званая кб). У кб вымяраюць даўжыню малекулаў ДНК. 12 Кланаванне, надзяленяе сумесі ДНК (напрыклад, рэкамбінантных плазмідаў, што нясуць у складзе малекулы вектара фрагменты чужароднай ДНК) шляхам рассеву на пажыўным… 13 Клеткі-прадуцэнты, першапачатковыя або перавіваемыя лініі клетак, здольныя да прадуцыравання ў пажыўнае асяроддзе каштоўных прадуктаў. 14 Клон, група генетычна ідэнтычных клетак, узнікшых непалавым шляхам ад агульнага продка. Усе клеткі клона маюць адзін і той жа генетычны матэрыял і з'яўляюцца… 15 Копійнасць, колькасць копій плазміды, вектара або рэкамбінантнай ДНК у клетцы. 16 Культура кадусных тканін, вырошчванне ў працяглай культуры раслінных тканін з ізаляваных клетак розных органаў расліны. 17 Культура клетак, вырошчванне асобных клетак або іх невялікіх груп на цвёрдым асяроддзі або ў падвешаным стане ў вадкім асяроддзі. Гл. таксама Першасная культура