 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
3 кастрычніка 2008
|
 |
Выйшла з друку Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі.
Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі.
Менск: Зміцер Колас, 2008. - 368 с.: іл.
ISBN 978-985-6783-42-8
Наклад: 2000 асобнікаў.
Гэтая кніга - першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асоб і калектывы, якія ў той ці іншай меры засведчылі сябе ў розных стылях і напрамках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай. Даведнік, зроблены адпаведна стандартам зборнікаў «Хто ёсць хто», змяшчае інфармацыю пра творчы і жыццёвы шлях выканаўцаў, кампазітараў, паэтаў, прадзюсэраў, кліп-мэйкераў, гукарэжысёраў, выдаўцоў і іншых прадстаўнікоў папулярнай сцэны краіны, а таксама тых, хто нарадзіўся ў Беларусі і працуе цяпер па-за яе межамі. Зборнік адрасаваны як даследнікам гісторыі беларускай музыкі і арганізатарам канцэртнага жыцця, так і аматарам папулярнай музыкі. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
16 верасьня 2008
|
 |
Выйшаў з друку Беларуска-ўкраінскі слоўнік.
Білорусько-український словник.
Г.П.Півторак, О.І.Скопненко (Р.П.Піўтарак, А.І.Скапненка)
Киïв: Довіра, 2007. - 723 с. (Словники України)
ISBN 978-966-507-213-3
Наклад: 500 асобнікаў.
Слоўнік зьмяшчае агульнаўжывальную лексыку сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама найбольш распаўсюджаныя ў беларускай літаратуры размоўныя словы, архаізмы і дыялектызмы, якія істотна адрозьніваюцца ад украінскіх адпаведнікаў, ды найвядомейшыя беларускія фразэалягізмы. Слоўнік закліканы задаволіць найвастрэйшыя практычныя патрэбы карыстальнікаў пад час перакладу разнастайных тэкстаў зь беларускай мовы на ўкраінскую ды пры самастойным вывучэньні беларускай мовы. Для шырокага кола літаратараў, журналістаў, навукоўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай моваю ды культурай.
Гэты слоўнік можна набыць у інтэрнэт-кнігарні «Є». |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
6 жніўня 2008
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік мовы «Нашай Нівы» (Т.2).
Слоўнік мовы «Нашай Нівы» (1906-1915). У 5 т. Т. 2. Д-Н
Менск: Тэхналогія, 2007. - 624 с.
ISBN 978-985-458-143-9 (т.2)
Наклад: 500 асобнікаў.
Слоўнік заснаваны на лекісчным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая беларуская газета «Наша Ніва» - унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геаграфічных аб'ектаў і выконвае адначасова функцыю паказальніка да факсімільнага выдання «Нашай Нівы». Лексічны матэрыял у слоўніку пададзены ў дзвюх графічных сістэмах - кірыліцы і лацінцы. Для лінгвістаў, гісторыкаў мовы, этнографаў, краязнаўцаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі фармавання сучаснай беларускай мовы. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |