 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
12 чэрвеня 2008
|
 |
Выйшаў з друку Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы.
Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы.
А.Бардовіч
Менск: Аверсэв, 2006. - 512 с.
ISBN 985-478-923-3
Наклад: 5100 асобнікаў.
Пытанні словаўтварэння, цесна звязаныя з марфалогіяй, вывучаюцца на працягу некалькіх гадоў у навучальных установах сярэдняга звяна (агульнаадукацыйных школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, педвучэльнях, тэхнікумах). Улічваючы тое, што засваенне вучнямі словаўтварэння і марфемікі нярэдка выклікае пэўныя цяжкасці, ва ўступнай частцы даведніка тлумачацца асноўныя лінгвістычныя паняцці, звязаныя са словаўтваральнай структурай і марфемным складам слоў, з іх словаўтваральнай і марфемнай характарыстыкай, прыводзяцца канкрэтныя ўзоры гэтых сучасных аналізаў слоў. Слоўнік адрасуецца вучням агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, тэхнікумаў, а таксама настаўнікам і выкладчыкам.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
30 траўня 2008
|
 |
Выйшаў з друку Частотны слоўнік беларускай мовы.
Частотны слоўнік беларускай мовы.
Н.Мажэйка
Менск: Зоркі гор, 2006. - 658 с.
ISBN 985-6780-12-8
Наклад: 100 асобнікаў.
Частотны слоўнік беларускай мовы, пабудаваны на аснове матэрыялу амаль 2-х мільёнаў (1.801.000) словаўжыванняў, адлюстроўвае статыстычныя дадзеныя аб лексіцы сучаснай беларускай мовы з пачатку 20 стагоддзя і да нашых дзён, даныя аб лексіцы розных жанраў, розных сфер ужывання. Агульная колькасць розных слоў складае 64.536 адзінак. Дапаможнік такога плану падрыхтаваны ў Беларусі ўпершыню. Слоўнік з поспехам будзе выкарыстаны студэнтамі, выкладчыкамі вышэйшых навучальных устаноў, навукоўцамі, настаўнікамі, вучнямі сярэдніх школ, каледжэй і гімназій, а таксама ўсімі тымі, хто імкнецца авалодаць беларускай мовай.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў кнігарні «Эўрыка» - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
21 лістапада 2006
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Беларускі фальклор (Т.2).
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабараторыя традыцыйнага мастацтва - «Яшчур». Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. - 832 с.: іл. ISBN 985-11-0366-7 Наклад: 2000 асобнікаў.
Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3.000 артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам. Выданне багата ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа.
Гэтую энцыклапедыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |