 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
13 сьнежня 2005
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Беларускі фальклор.
Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А капэла - Куцця. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 768 с.: іл. ISBN 985-11-0334-9 Наклад: 2000 асобнікаў.
Энцыклапедыя складаецца з 2 тамоў, у якіх змешчана каля 3.000 артыкулаў, прысвечаных абрадам, звычаям, традыцыям і вераванням беларусаў, іх вусна-паэтычнай творчасці, народнаму мастацтву. Значная частка артыкулаў прысвечана фалькларыстычнай навуцы, яе гісторыі, асноўным тэндэнцыям развіцця, а таксама даследчыкам беларускага фальклору, яго збіральнікам і папулярызатарам. Выданне багата ілюстравана чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі. Кніга адрасавана фалькларыстам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца беларускім фальклорам, нацыянальнай культурай беларускага народа. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
8 лістапада 2005
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Гарады і вёскі Беларусі (Т.2, кн.2).
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць. С.Марцэлеў Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6 Наклад: 4000 асобнікаў.
Шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім на падставе навейшых архіўных і інш. крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі: 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, уключаючы і тыя, якія зараз перасталі існаваць. Другі том выдання прысвечаны населеным пунктам 10 раёнаў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі раёны). |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
14 кастрычніка 2005
|
 |
Выйшаў з друку Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы.
Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы. А.Абрамовіч, Б.Рэмез Менск: Современное слово, 2005. - 208 с. ISBN 985-443-516-4 Наклад: 5100 асобнікаў.
Арфаграфічны слоўнік уключае ў сябе каля 20.000 слоў, пры напісанні якіх могуць узнікнуць цяжкасці. Большую частку слоўніка складае агульнаўжывальная лексіка сучаснай беларускай мовы. Акрамя таго, слоўнік змяшчае навукова-тэхнічныя тэрміны, гістарызмы, неалагізмы, якія ўвайшлі ў беларускую мову ў апошні час і сталі рэаліямі нашага жыцця. Кніга адрасавана педагогам і вучням школ, гімназій, ліцэяў, абітурыентам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў краіны для замацавання і паглыблення ведаў па беларускай мове, для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, а таксама ўсім, хто імкнецца павысіць асабісты ўзровень пісьменнасці.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
10 кастрычніка 2005
|
 |
Выйшаў з друку Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў.
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. М.Клышка Менск: Радыёла-плюс, 2005. - 672 с. ISBN 985-448-051-8 Наклад: 5000 асобнікаў.
У слоўніку сабрана больш за 11.000 слоў, як асноўнага слоўнікавага саставу, так і матэрыялу спецыфічных пластоў (размоўна-бытавая лексіка, фразеалагізмы, устойлівыя злучэнні) беларускай мовы. Лексічны матэрыял ілюструецца прыкладамі з мастацкай літаратуры, твораў фальклору, перыядычных і даведачных выданняў. Разлічаны на школьнікаў, навучэнцаў, абітурыентаў, студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў, усіх, хто цікавіцца пытаннямі роднай мовы і культуры.
Гэты слоўнік можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
5 кастрычніка 2005
|
 |
Выйшла з друку энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае Т.1 (А-К).
Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1: Абаленскі-Кадэнцыя. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. - 688 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4 Наклад: 3000 асобнікаў.
Энцыклапедыя адлюстроўвае гісторыю і культуру Вялікага Княства Літоўскага на працягу ўсяго перыяду яго існавання (13-18 ст.). Акрамя слоўнікавай часткі ў томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі ВКЛ, яго тэрыторыі і адміністрацыйнаму падзелу, дзяржаўнаму і палітычнаму ладу, сімволіцы, дэмаграфіі, народам і мовам, сацыяльнай структуры, сельскай гаспадарцы, рамяству, гандлю, матэрыяльным умовам жыцця, грашоваму абарачэнню, войску, царкве, асвеце, літаратуры, мастацтву, а таксама гістарыяграфіі і крыніцам гісторыі ВКЛ. Энцыклапедыя ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі, картамі.
Гэтую энцыклапедыю можна набыць у Менску ў Цэнтральнай кнігарні - вялікі дзякуй краме за выходныя дадзеныя! |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |