 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
1 траўня 2000
|
 |
Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі.
Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - 702 с.: іл. ISBN 5-85700-077-7 Наклад: 15000 асобнікаў.
У аднатомніку змешчана каля 2.500 артыкулаў, з іх больш за 400 па нумізматыцы. У артыкулах па археалогіі асветляюцца ўсе археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, усе тыпы археалагічных помнікаў (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы), рэчы матэрыяльнай культуры і ўнікальныя творы першабытнага мастацтва. У артыкулах па нумізматыцы прадстаўлена грунтоўная інфармацыя па ўсіх пытаннях манетнай справы. Выданне багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, мапамі, планамі і схемамі. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў сярэдніх школ і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
1 красавіка 2000
|
 |
Энцыклапедыя Этнаграфія Беларусі.
Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя.
Менск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1989. - 575 с.: іл.
ISBN 5-85700-014-9
Наклад: 20.000 асобнікаў.
У аднатомніку змешчана больш за 3.000 артыкулаў, якія асвятляюць пытанні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Артыкулы энцыклапедыі прысвечаны агульным паняццям этнаграфіі, этнічным групам, тыпам і відам паселішчаў, збудаванняў і іх частак, промыслам і рамёствам, нацыянальнаму адзенню і г.д. Шырока прадстаўлена традыцыйная беларуская кухня. Кніга багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, малюнкамі і чарцяжамі. Выданне адрасавана этнографам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. |
 |
|
 |
 |
 |
 |
|
 |