На запыт знайшлося 193 артыкулы

  1. 181
    аўца, гл. таксама авечка
    Будзеш знаць да канца, састарышся як аўца. Мсцісл. Жарт. Фальк. Романов 1901, 69; ПП 2, 185. ≺ Паходзіць з жартаўлівага павер'я, што празмерныя веды спрыяюць больш хуткаму набліжэнню старасці.
    глядзець як аўца з-пад ножняў. Мсцісл. Кплів. Пра спалоханы позірк каго-н. Юрчанка, 178.
    дрыжаць як стрыжаная аўца. Мсцісл. Кплів. Пра моцныя частыя дрыжыкі ад холаду альбо ад страху. Юрчанка, 198.
    кашляць як аўца матылічная. Слон. Пра рэзкі, адрывісты, часты кашаль. Высл., 335. ≺ Матылічная авечка - авечка з захворваннем лёгкіх, якое ў народзе завецца матыліцы.
    хыраць як здохлая аўца. Слон. Няўхв. Пра цяжкае дыханне, часты глухі кашаль. Высл., 414. ≺ Хыраць - кашляць.
    як аўца безгалосы. Спачув. Пра ціхмянага забітага чалавека. Носович, 19.
    глядзець як баран на стрыжаную аўцу (на запіску). Гл. баран.
    глядзець як кот на аўцу. Гл. кот.
    накінуцца як воўк на аўцу. Гл. воўк.
    трэба як аўцэ расчоска (пяршчаткі). Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную рэч. Юрчанка, 178.
    як воўка да гавец [у хлеў, абору] упусціць. Гл. воўк.
  2. 182
    ахламон
    як ахламон [які]. Гор. Няўхв. Пра неахайнага чалавека. Матэрыялы 1981, 12. ≺ Магчыма, запазычана з рускай мовы.
  3. 183
    ахмістрыня
    хадзіць ханянём як ахмістрыня. Пол. Пра ганарлівую, напышлівую жанчыну. Нар. лекс., 17.
  4. 184
    Ахонаўскі
    укапацца як Ахонаўская дружка. Гл. дружка.
  5. 185
    ачмурэлы
    бегаць як ачмурэлы. Бял. Няўхв. Пра панічную, ненармальную бегатню чалавека, якая нагадвае паводзіны псіхічна хворага. Бялькевіч, 77.
    насіцца як ачмурэлы. Смал. п., Бялын., Лоеў., Карэл. Няўхв. Добр., Смол., 569; Яўсееў, 20; Нар. слов., 102. Тое ж.
  6. 186
    ачумелы
    бегаць як ачумелы. Слон. Высл., 285. Тое, што бегаць як ачмурэлы.
  7. 187
    ачэп
    п'яны як ачэп. Браг. Асудж. Пра вельмі п'янага, «мокрага» чалавека. АВНЛ. ≺ Ачэп - тут: вочап у калодзежы-жураўлі, на якім мацуецца шост і які часта апускаецца ў ваду, «мокне».
  8. 188
    ашалелы
    бегчы як ашалелы. Беш. Няўхв. Каспяровіч, 28. Тое, што бегаць як ачмурэлы.
    крычаць як ашалелы пан. Гл. пан.
    насіцца як ашалелы. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 78. Тое, што бегаць як ачмурэлы.
  9. 189
    ашаломлены
    як ашаломлены. Лях. Пра моцна здзіўленага, разгубленага, нібы ўдаранага моцна па галаве чалавека. СПЗБ 1, 139.
  10. 190
    ашмётак, асмётка
    хадзіць як асмётка якая. Асудж. Пра неахайную, брудную жанчыну. Носович, 369.
    чорны як ашмётка. Няўхв. Пра штось бруднае, неахайнае. Станкевіч, 68.
    валяитца як ошмёток. Смал. п. Няўхв. Пра нешта непатрэбнае, скарыстанае. Добр., Смол., 569.
  11. 191
    ашмянскі
    хадзіць як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Гл. шляхціц.
  12. 192
    ашпараны
    падскочыць як ашпараны кот. Гл. кот.
    як кіпятком ашпараны. Гл. кіпяток.
  13. 193
    ашчэп
    як ашчэпам ціснуць. Слон. Пра моцны галаўны боль. Federowski, 302.

Паведаміць пра недакладнасьць