На запыт знайшлося 193 артыкулы

  1. 21
    абмотка
    як абмотка перад сапагом (ботам). Мсцісл. Іран. Пра высакамерныя паводзіны ніжэйшага ў сацыяльнай іерархіі, які выхваляецца, ганарыцца на пустым месцы. Юрчанка, 177.
  2. 22
    абоз
    загрукацець як абоз на мосце. Слуцк. Іран. Пра моцны грукат. Сержпутоўскі 1998, 34.
  3. 23
    абора
    Антось ды Тадора - што лапаць ды абора. Гл. лапаць.
    дзяліць як Тодар з Тадораю [лапаць з абораю]. Гл. Тодар.
    упусціць як воўка да гавец [у хлеў, абору]. Гл. воўк.
  4. 24
    абпаліць
    Паклёп (плёткі) як сажа: калі не абпаліць, то запэцкае. Гл. сажа.
    праціўны як кабан абпалены. Гл. кабан.
  5. 25
    аброць
    заскакаць як конь, якога першы раз узялі ў аброць (уціснулі ў аглоблі). Гл. конь.
    надзяваць як на кошку аброць. Гл. кошка.
    падыходзіць як кату аброць. Гл. кот.
  6. 26
    абруч
    роўны як абруч. Ваўк. п. Іран. Пра нешта не такое роўнае, як хацелася б. Federowski, 247.
    разваліцца (рассыпацца) як бочка без абручоў. Гл. бочка.
    трэба як бочка без абручоў. Гл. бочка.
    як бочка без абручоў. Гл. бочка.
  7. 27
    абрэзкі
    разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Гл. свіння.
  8. 28
    абсеклы
    лысы як пень абсеклы. Гл. пень.
  9. 29
    абсмалены
    бегаць як мыш абсмаленая. Гл. мыш.
  10. 30
    абтраўлены
    хадзіць як рыба абтраўленая. Гл. рыба.
  11. 31
    абух
    дурны як абух. Слон. Няўхв. Пра дурнога, тупаватага чалавека. Высл., 316. ≺ У адрозненне ад ляза секеры, якое вострае і прыдатнае на розныя справы, абух - тупы, ім толькі кліны забіваць.
    расправіцца як абух з клінам. Мсцісл. Пра нейкую рашучую расправу з кім-н. Юрчанка, 177.
    тупы як абух. Санько, 188. Тое, што дурны як абух.
    даў (выцяла бяда) як абухам па галаве. Лаг., Слуцк. Кажуць пасля нечаканай жудаснай весткі. Высл., 311; Сержпутоўскі 1999, 22.
    ляпаць як у сценку абухам. Клецк. Пра моцны, грубы стук. МК, 307.
    як абухом б'ець. Пра моцнае, з усяе сілы ляпанне, стук, крык. Нос., 165.
    [прывыкнуць] бы вул до обуха. Гл. вол.
  12. 32
    абцугі
    ціснуць як у апцугох. Віл. 1. Няўхв. Пра дыскамфортнае адчуванне, боль ад нашэння цеснага абутку. 2. Пра сцісканне чаго-н. СПЗБ 5, 361.
    узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Гл. каваль.
  13. 33
    абэрда
    як абэрда. Гродз. Асудж. Пра нешта вялікае, непрыгожае. Цыхун, 9. ≺ Абэрда - недарэчны будынак вялікіх памераў.
  14. 34
    аб'ядала
    жраць што аб'ядала [які]. Брасл. Асудж. Пра празмерны апетыт. СПЗБ 1, 45. ≺ Аб'ядала - абжора.
  15. 35
    абяз'яна
    скамурдзіцца як абязьяна. Сен. Няўхв. Груб. Пра чый-н. скрыўлены, зморшчаны твар. Каспяровіч, 281.
  16. 36
    авадзень
    сляпы як авадзён. Слон. Пагардл. Пра сляпога чалавека. Нар. слов., 30. ≺ Асобны падвід аваднёў і называецца «сляпень».
    бомкаць (бзыіць) як авадзень. Івац., Слон. Кплів. Пра дакучлівую, незразумелую гаворку. Высл., 288; ЗЗайкі.
    дакучлівы як авадзень. Мін. Няўхв. Пра назойлівага, дакучлівага чалавека. ЛЦ, 103.
    нахлябтацца як авадзень. Слон. Пагардл. Пра чалавека, які моцна, многа выпіў. Высл., 353.
    махаць галавою як конь ад аваднёў. Гл. конь.
    уцякаць (бегчы) як карова ад аваднёў. Гл. карова.
    гудзець як авадні. Янк., Пар., 45. Тое, што бомкаць як авадзень.
  17. 37
    авечка, гл. таксама аўца
    адной - як авечка бляець: ні туды ні сюды. Сен. Пра чалавека, які пачувае сябе разгубленым і бездапаможным. ПП 2, 38.
    бляяць як авечка. Івац. Няўхв. Пра нейчыя стогны, нараканне, пустую гамонку. ЗЗайкі.
    Дару свечку, каб не была як авечка. Фальк. Пажаданне быць упэўненай у сабе. БВ, 42.
    дурны як авечка. Асудж. Пра чалавека недалёкага, які слаба арыентуецца ў справах. Янк., Пар., 56.
    жвакаць як авечка. Сен. Пагардл. Пра непрыгожую манеру есці. Каспяровіч, 107.
    задрыпаная як авечка. Сміл. Пагардл. Пра неахайную жанчыну, па аналогіі з воўнай гэтых жывёл, якая лёгка забруджваецца. Шатэрнік, 100.
    запырхаць як авечка. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які задыхаўся пры хадзьбе, бегу. МК, 145.
    пакорны як авечка. Пра пакорлівую, ціхмяную, сціплую асобу. БПФС, 22.
    чмякаць як тая авечка. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які пры спажыванні ежы робіць непрыемныя гукі. Шатэрнік, 306.
    як нявінная авечка. Мсцісл. Пра чалавека, які прыкідваецца невінаватым. Юрчанка, 192.
    шарыць вачыма як воўк па авечках. Гл. воўк.
    бабы як авечкі бягуць. Няўхв. Пра жанчын, што бягуць гуртам, адна за адной, не арыентуючыся. Высл., 283.
    баяцца як воўк авечкі. Гл. воўк.
    вэльваль як у пароснае авечкі ўсёроўно. Зэльв. Няўхв. Пра вялікі жывот. СРЛГ, 28. ≺ Вэльваль - жывот.
    збіцца як авечкі. Насмешл. Пра натоўп людзей. Янк., Пар., 69
    збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Чэрык. Пра натоўп людзей. ЛЦ, 106. Тое, што збіцца як авечкі.
    пладзіцца як авечкі ў хляве. Пра актыўнае размнажэнне каго-н. Federowski, 377.
    абірычыць (абстрыгчы, абубніць) каго як авечку. Стаўб., Сміл., Лаг., Лоеў. Асудж. Пра нестараннае, паспешлівае падстрыганне каго-н. Нар. слов., 83; Шатэрнік, 178; Мін.-Мал., 1977, 10; Янкова, 170; ТС 3, 240. ≺ Абірычыць - абстрыгчы нядбайна, нароўна.
    адбіць каго як авечку ад стада. Івац., Маладз. Спачув. Пра дэзарганізаванне каго-н., увядзенне яго ў няпэўны, роспачны стан. Высл., 280; ЗЗайкі.
    глядзець як воўк на авечку. Гл. воўк.
    Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі пасі як авечку - тады выйдзе на чалавечка. Гл. яечка.
    пацягнуць як воўк авечку. Гл. воўк.
    схапіць як воўк авечку. Гл. воўк.
    як старой авечцы жыць. Ваўк., Капыл. Спачув. Пра дрэннае жыццё. Сцяшковіч, 620; БД, 146.
    паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу (авечку). Гл. воўк.
    бы овэчка дурная. Драг. Няўхв. Пра бесталковую мітуслівую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222.
    крычаць бу овечкі тые кручоные. Жытк. Няўхв. Пра моцны, пранізлівы, непрыемны для слуху крык. ТС 5, 323.
    кашляць бы овэчка. Кам. Пра сухі часты кашаль. ЖН, 43.
    пакараны як гавечка. Ваўк. п. Спачув. Пра пакаранага, набітага чалавека. Federowski, 212. ≺ Авечка - бяскрыўдная жывёліна і вечная ахвяра.
    чатаваць каго як воўк гавечку. Ваўк. п. Пра пільнае адсочванне, вартаванне каго-н. Federowski, 65. ≺ Чатаваць - вартаваць, пільнаваць (польск. czatować).
  18. 38
    авечы
    прыстаць як дзядоўнік да авечага (сабачага) хваста. Гл. дзядоўнік.
    прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Гл. рэпей.
    абрасці як авечая нага. Гл. нага.
    дрыжаць (трасціся, матацца, скакаць) як авечы (баранні, баранчыкаў) хвост (хвосцік). Гл. хвост.
    зацёпывацца як авечы хвост. Гл. хвост.
    сэрца дрыжыць як авечы хвосцік. Гл. хвосцік.
    як хвост авечы. Гл. хвост.
  19. 39
    авёс
    лыбіцца як конь на авёс. Гл. конь.
    спаць як авёс прадаўшы. Воран. Жарт. альбо іран. Пра нейчы моцны бесклапотны сон. Даніловіч, 211.
    так як ад гусі авёс купляць. Гл. гусь.
    пазычаць як у гусі аўса. Гл. гусь.
    уцякаць што кабыла ад аўса. Гл. кабыла.
    хацець як кабыла аўса. Гл. кабыла.
    храпсці як конь каля аўса. Гл. конь.
    як конь каля аўса. Гл. конь.
    бегчы (пабегчы) услед за ім (ёю) як конь за торбай з аўсом. Гл. конь.
    захацецца як кабыле аўсу. Гл. кабыла.
  20. 40
    агарод, гл. гарод

Паведаміць пра недакладнасьць