На запыт знайшлося 193 артыкулы

  1. 161
    асташоны
    лётаць як асташоны. Мёр. Няўхв. Пра мітуслівую, бязмэтную, імклівую бегатню. Нар. слов., 105. ≺ Асташоны - звар'яцелы.
  2. 162
    астопак
    іншэ прожыве ек у карты проёграе, а іншы - ек у остопку протопчэ. Гл. карты.
    губська наставыв бы остопкы. Драг. Абразл. Пра надзьмутага чалавека. ЛА, 24.
  3. 163
    астрог
    баяцца чаго як астрогу. Пра вельмі моцны страх. Янк., Пар., 13.
  4. 164
    астыць
    Дзеўка не зацірка: не астыне. Гл. зацірка.
  5. 165
    асуждзёны
    хадзіць як на смерць асуждзёны. Гл. смерць.
  6. 166
    асцюк
    як асцюк [за каўняром]. Мсцісл. Насмешл. Пра нешта, што моцна дакучае, непакоіць. Юрчанка, 178.
    круціцца як з асцюком за каркам (пад языком). Слон. Няўхв. Пра непаседлівага чалавека, яго мітуслівыя, вяртлявыя рухі. Высл., 337.
  7. 167
    асцялёпак
    дзіця як асцялёпак. Добр. Пра поўнае, важкае дзіця. Мат. Гом., III, 179; ФСГ, 29. ≺ Асцялёпак - паскрэбак.
  8. 168
    асыпана
    многа як асыпана. Мсцісл. Пра вялікую колькасць чаго-н. Юрчанка, 178.
  9. 169
    асялок
    трэба як асялку (для асялка) кірпічына. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбную рэч. Юрчанка, 172.
    трэба як кірпічыне асялок. Гл. кірпічына.
  10. 170
    атадура
    жыць адзін як атадура. Астр. Няўхв. Пра свядома адасобленае жыццё нелюдзімага, дзікаватага чалавека. СПЗБ 1, 118. ≺ Атадура - нелюдзь, упарты.
  11. 171
    атлумлены
    хадзіць як атлумлены. Смал. п. Няўхв. Пра чые-н. няўцямныя паводзіны. Высл., 410.
  12. 172
    атнімач
    хадзіць як атнімач. Карэл. Асудж. Пра неахайнага, бруднага чалавека. Высл., 411. ≺ Атнімач - ануча, якой бралі закапцелыя гаршкі.
  13. 173
    атняць
    як рукой атняло. Гл. рука.
  14. 174
    атопак
    Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Прык. Пра складанасць пазбавіцца ад якой-н. звычкі. Матэрыялы 1981, 122.
    як атопак. Мсцісл. Спачув. Пра зусім слабога альбо хваравітага чалавека. Юрчанка, 178.
    ляпнуць (сказаць) як атопкам па балоце (па гразі) [пляснуць]. Шчуч. Няўхв. Пра штосьці нетактоўна сказанае. Сцяшковіч, 598; З нар. сл., 40.
    ляпнуць як атопкам па цымбалах. Няўхв. Янк., Пар., 98; Янк., 442. Тое, што ляпнуць як атопкам па балоце.
    плаваць як гаўно ў атопку. Гл. гаўно.
  15. 175
    аторва
    як паследняя аторва. Мсцісл. Асудж. Пра паводзіны лянівага, нявыхаванага, грубаватага чалавека. Юрчанка 1998, 97.
  16. 176
    атручаны/атруяны
    кідацца ва ўсе бакі як атручаны. Брэсц. Няўхв. Пра роспачныя дзеянні нечым моцна ўражанага чалавека. ЛЦ, 71.
    хадзіць як атруяны. Навагр. Пра чалавека запаволенага, соннага, вялага. ФА.
  17. 177
    Аўгіння
    дрыжаць як Аўгіннін кулеш. Гл. кулеш.
  18. 178
    Аўгуст
    зарабіць як Аўгуст на петушках. Воран. Іран. Пра нулявы заробак ад якой-н. справы. Сцяшковіч, 613.
  19. 179
    аўтамат
    армія без мата што салдат без аўтамата. Гл. салдат.
  20. 180
    аўтобус
    як Франак у аўтобусе. Гл. Франак.

Паведаміць пра недакладнасьць