Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  е  ё  і  о  у  ы  э  ю  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  


На ваш запыт знойдзены 148 артыкулаў

  1. лава
    крыж як лава. Ухв. Пра шырокую крыжавіну добра ўкормленага каня. Янк., Пар., 89.
    Сей лён на Станіслава, вырасце як лава. Ваўк. Фальк. Народная прыкмета. Пра лён, што вырасце густы, роўны. СПЗБ 2, 600.
    знайсці як тапор за лавай. Гл. тапор.
    так веле мужык жонку любіць, як кісель на лаве кіпіць. Гл. кісель.
  2. ладан
    баяцца як чорт ладана. Гл. чорт.
  3. ладзіць
    збірацца як вяселле ладзіць. Гл. вяселле.
  4. ладышка, гл. гладышка
    напіцца як ліса з ладышкі. Гл. ліса.
  5. ладэс
    плакаць як ладэс. Лях. Пра плач без слёз. ФА. ≺ Ладэс - тут, магчыма, бабёр.
  6. лаза
    згінацца як лаза перад дубам. Мсцісл. Пра чалавека, які перад мацнейшым паводзіць сябе прыніжана, пакорна. Юрчанка, 189.
    Мужык як лаза: абсякуць, абрэжуць, а ён зноў абрасце. Прык. Мядз. Пра вынослівасць селяніна, здольнасці яго аднаўляць гаспадарку. ЗСалавей.
    цыбуля як лаза. Івац., Слон., Слуцк. Ухв. Пра цыбулю з высока парослым пер'ем. Высл., 416; Сержпутоўскі 2000, 183; ЗЗайкі.
    трэсці як чорт лазой. Гл. чорт.
    выскачыць як чорт з лазы. Гл. чорт.
    як чорт з лазы вылезці. Гл. чорт.
    як чорт з лазы. Гл. чорт.
  7. Лазар
    выглядаць як чысты Лазар. Ваўк. п. Спачув. Пра чалавека, які выглядае як нямоглы калека, хворы жабрак. Federowski, 170. ≺ Лазар - персанаж духоўнага верша, песні рэлігійна-хрысціянскага зместу. У яго аснове - евангельская прытча пра багацея і жабрака Лазара: пакрыты гнойнымі язвамі, ён паміраў, лежачы на сметніку супраць дома багацея.
    ляжаць як Лазар. Ваўк. п. Спачув. Пра ляжачага хворага, інваліда. Federowski, 170.
    як Лазор мучыцця. Кам. Спачув. Пра цяжкахворага, звычайна ляжачага калеку. СПЗБ 3, 90.
  8. лазаты
    перціся як чорт лазаты. Гл. чорт.
  9. лазня
    гарачо як у лазні. Ваўк. п. Ухв. Пра добра нагрэтае памяшканне. Federowski, 103.
    голы як у лазні. Пра зусім голага чалавека. Янк., Пар., 42.
    прыстаць як ліст у лазні да цела. Гл. ліст.
    прыстаць як салома ў лазні. Гл. салома.
    цёпла як у лазні. Ваўк. п. Federowski, 58. Тое, што гарачо як у лазні.
    як з лазні. Пра моцна пабітага, пакаранага чалавека. НН 1911, 155.
  10. лазовы
    прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Гл. лапаць.
  11. Лазор, гл. Лазар
  12. лакатар
    вушы як лакатары. Воран. Насмешл. Пра таго, хто мае тонкі слых. Арх. Гр.
  13. ламачына
    валяцца як ламачына. Няўхв. Пра нешта непатрэбнае, скарыстанае, зламанае. Янк., 398.
  14. ламбак
    аснэ тарчаць як ламбаке. Дзятл. Пра пяровае пянеўе ў забітых свойскіх птушак. СПЗБ 1, 110. ≺ Асны - пянеўе ў птушак, ламбы - бацвінне.
  15. ламок
    у яго дамкоў як у зайца ламкоў. Гл. заяц.
  16. лантух
    разрабіцца як лантух. Віл. Няўхв. Пра тоўстага і непаваротлівага чалавека. СПЗБ 2, 617. ≺ Лантух - мех.
  17. ланцуг
    бегаць як з ланцуга сарваўшыся. Няўхв. Пра чалавека, што бегае, чапляецца да іншых. Янк., Пар., 15.
    насіцца як сабака, сарваўшыся з ланцуга / з прывязі. Гл. сабака.
    сарвацца як сабака з ланцуга. Гл. сабака.
    як з ланцуга сарваўся. Івац. Асудж. Пра злоснага, раздражнёнага, нястрыманага чалавека. Ром., Бел., 316; ЗЗайкі.
    кідацца (рвацца) як злы сабака з ланцугаю. Гл. сабака.
  18. лань/ланя
    дзяўчына як лань. Ухв. Пра статную прыгожую дзяўчыну. Янк., Пар., 53.
    маладзіца як лань. Ухв. Пра прыгожую статную дагледжаную жанчыну. Янк., Пар., 102.
    раз'есціся як лань. Дзятл. Ухв. Пра чалавека, які выглядае дагледжаным, выпешчаным. СПЗБ 2, 257.
    цялушка як ланя. Шальч. Ухв. Пра добра выгадаваную цялушку. СПЗБ 2, 37.
  19. лапа
    высахнуць як мядзведжа лапа. Іран. Насмешка з таго, хто прыкідваецца хворым. Крэмнеў, № 166; Нос., 22.
    патрэбен як сабацы (сабаку, сабакі) пятая лапа. Гл. сабака.
    пісаць як кура левай лапай. Гл. кура.
    як лягушка лапамі. Гл. лягушка.
    награзмоліць як курыца лапаю. Гл. курыца.
    як кот (кошка, курыца) лапаю. Гл. кот.
    як у ката за лапаю пясок. Гл. кот.
    рукі як жабіны лапы. Насмешл. Пра нейчыя халодныя нязграбныя рукі. Янк., Пар., 140.
    худа дзеду без бабы як мядзведзю без лапы. Гл. мядзведзь.
    чырвоныя [рукі] як гусіныя лапы. Слон. Жарт. Пра азяблыя пачырванелыя рукі. Высл., 420.
  20. лапата
    барада як лапата. Дубр. Пры шырокую акладзістую бараду. ВА.
    Лоб што лапата, ды розуму небагата. Прык. Іран. Пра неадпаведнасць розуму чалавека яго знешняму выгляду. Санько, 151.
    нос як лапата. Краснап. Насмешл. Пра нейчы пляскаты нос. Бялькевіч, 254.
    язык бы лапата. Нясв., Дзятл. Асудж. Пра балбатлівага чалавека. ФА.
    Язык як лапата: што хачу, тоя і пляшчу. Мядз. Асудж. ЗСалавей. Тое ж.
    мянціць языком як лапатай. В.Дзв. Асудж. Пра балбатлівага, нястрыманага чалавека. Шаталава, 9.
    хоць лапатай заграбай. Пра вялікую колькасць нечага. БПФС, 71.
    як чорт лапатай збіў. Гл. чорт.
    гаварыць як лапатаю ў голаў класці. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, які многаму і добра вучыць. Federowski, 108.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019