На запыт знайшлося 28 артыкулаў

  1. 1
    лізаць
    гаворыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
    Гора гараваць - не мёд лізаць. Гл. мёд.
  2. 2
    лілея
    тварык як лілея. Захапл. Пра белы чысты дзявочы твар. Янк., Пар., 166.
  3. 3
    лін
    літвін як лін. Пра характар колішняга беларуса - дужага, моцнага, выкрутлівага, якога голай рукой не возьмеш. Шпилевский, 183; Hoc., 73; Дуб., 33. ≺ Літвін - так рускія і палякі некалі называлі не толькі літоўцаў як этнас, але таксама і беларусаў, пераважаючае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. У Рускай дзяржаве літвінамі называлі выхадцаў з Беларусі.
    гладкі як лін. Ухв. Пра некага добра ўкормленага, здаровага. Янк., 402.
    сыты як лін. Лаг. Ухв. Гілевіч 2007, 39. Тое ж.
  4. 4
    лінеечка
    як пад лінеечку. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі роўнае, дакладнае правядзенне лініі, выкананне працы. Юрчанка, 193.
  5. 5
    ліпа
    жыць як ліпа з бярозай. Мсцісл. Ухв. Пра дружнае, па-братэрску жыццё. Юрчанка, 189.
  6. 6
    ліпіна
    бела як ліпіна. Стол. Спачув. Пра моцнае збяленне ад страху, хваробы, перажыванняў. ТС 1, 177.
    збялець як ліпіна. Смал. п., Сен., Лоеў. Добр., Смол., 375, Каспяровіч, 136; Янкова, 179. Тое ж.
    худая бы ліпіна. Ганц. Пра схуднелую, знямоглую жанчыну. ФА.
  7. 7
    ліпіначка
    бела як липинычка. Памянш.-ласк. Смал. п. Пра нешта абсалютна белае, чыстае. Добр., Смол., 375. ≺ Ліпіначка - народны паэтычны сімвал белізны.
  8. 8
    ліпінка
    збялець як ліпінка. Памянш. Сен. Каспяровіч, 136. Тое, што збялець як ліпіна.
  9. 9
    ліпка
    абабраны як ліпка. Мсцісл. Спачув. Пра цалкам абрабаванага чалавека. Бялькевіч, 30.
    абадраць як голую ліпку. Чэрык. Пра злодзея, рабаўніка, несумленнага чалавека, які кагосьці поўнасцю абакраў, абабраў. ЛЦ, 49.
    аблупіць (абакрасці, абабраць) як ліпку. Івац., Пух., Светл., Лаг., Рэч. Асудж. Мін.-Мал., 1970, 157; Сержпутоўскі 1999, 395; Расторгуев, 101; Высл., 279; Ройзензон, 80; Varłyha, 1; ЗЗайкі. Тое ж.
  10. 10
    ліс
    рыжы як ліс. Свісл. Пра рыжавалосага чалавека. СПЗБ 4, 323.
    слаць як ліс хвастом. Няўхв. Пра манеры ліслівага чалавека. Санько, 183.
    хітраваць як ліс. Няўхв. Пра хітрыкі няшчырага чалавека. Санько, 195.
    хітры як ліс. Ваўк. п., Шчуч. Няўхв. Пра вялікага хітруна. Federowski, 52, 86; Сцяшковіч, 613.
    У вочы лісам, а за вочы воўкам. Прык. Іран. Пра крывадушнага чалавека. Federowski, 166.
    У вочы лісам, а за вочы бісам. Тое ж.
    нібы лісы рыжыкі ў лесе. Клім. Ухв. Пра вялікія прыгожыя грыбы рыжыкі. КВДУ.
  11. 11
    ліса
    жары як ліса. Жлоб. Пра моцна рыжага чалавека. Мат., Гом., IV, 139. ≺ Жары - рыжы.
    любіць каго як ліса пеўня. Мін. Іран. Пра карыслівую любоў з мэтай спажывы. ЛЦ, 52.
    накрыцца як ліса хвастом. Асудж. Пра чалавека, які адмовіўся ад узятых на сябе абавязкаў, ад уласных слоў, пазіцыі. Янкоўскі, 227.
    напіцца як ліса з ладышкі. Гродз. Іран. Кплів. Пра марнасць намаганняў нешта атрымаць. Цыхун, 77. ≺ Ладышка - гладыш, выцягнуты збанок без ручкі. Параўн. казачны сюжэт пра гасцяванне лісы ў жорава і наадварот.
    схавацца як ліса пад бараной. Віл. Кплів. Пра ненадзейны схоў, калі ўсё відна. ФА.
    сябраваць як ліса з курыцай. Гродз. Іран. Пра сяброўства, небяспечнае для аднаго боку і карыслівае для другога. ФА.
    хадзіць як ліса каля вінаградніку. Ваўк. Пра вышукванне сабе спажывы. ФА.
    хітры як ліса. Ваўк. п., Шчуч. Няўхв. Federowski, 52, 86; Сцяшковіч, 613. Тое, што хітры як ліс.
    цягнуцца як хвост [за лісою]. Гл. хвост.
  12. 12
    лісапет
    як жаба на лісапеце. Гл. жаба.
  13. 13
    лісіны
    пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Гл. сабака.
  14. 14
    лісіца
    закруціць як лісіца хвастом. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які выкручваецца, падманвае. Federowski, 348.
    лашчыцца як лісіца. Паст. Няўхв. Пра няшчырую ласкавасць хітруна. СПЗБ 2, 649.
    мучыцца як лісіца ў саладусе. Іран. Пра адсутнасць пакутаў, а толькі прагнае задавальненне. Янк., Дыял., III, 162.
    накрыцца як лісіца хвастом. Ваўк., Лід. п. Няўхв. Пра крывадушніка. Аксамітаў, 203; Шпилевский, 184; Киркор, 238; Dybowski, III; Pietkiewicz, 197.
    праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Паст. Іран. Пра поўнае глупства, няпраўду. СПЗБ 2, 660.
    пячы як лісіца жука. Ашм. Жарт. Пра хуткае, на скорую руку прыгатаванне стравы. Даніловіч, 232.
    схавацца як лісіца пад барану. Смарг. Пра ненадзейны схоў, калі ўсё відна. Сцяшковіч, 616.
    трапіць як лісіца ў саладуху. Няўхв. Пра чалавека, які ў пагоні за спажывай трапіў у прыкрае становішча. Янк., Пар., 168.
    у вочы як лісіца, а за вочы што ён кажыць. Хоц. Няўхв. Пра крывадушнага чалавека. Бялькевіч, 168.
    хітрая як лісіца. Вілен., Астр., Мсцісл. Няўхв. Пра хітрую жанчыну. Sielicki, 158; СПЗБ 5, 305; Юрчанка, 189.
    хітрыць як лісіца. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчыя выкручванні, хітрыкі, падман. Юрчанка, 189.
    як лісіца. Мсцісл. Няўхв. Пра падыходлівага няшчырага чалавека. Юрчанка, 189.
    глядзець як ёжык на лісіцу. Гл. ёжык.
  15. 15
    лісічкі
    шмат як лісічак. Пра вялікую колькасць нечага. Янк., Пар., 196.
    зарабіць як Даніла на лісічках. Гл. Даніла.
  16. 16
    ліскатуха
    барбацець як ржавая ліскатуха. Чач. Няўхв. Пра непрыемную балбатню, гаворку каго-н. Мат. Гом., V, 113. ≺ Ліскатуха - званок.
  17. 17
    ліст
    дрыжаць як ліст. Слуцк. Пра вельмі напалоханага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 184.
    калаціцца як асінавы ліст. Івац., Мядз. ФА; ЗЗайкі. Тое ж.
    прыкарэць як банны ліст да цела. Астр. Няўхв. Пра вельмі прыставучага, прыліпчывага чалавека. СПЗБ 4, 140.
    прыстаць як банны ліст да аднаго места. Нясв. Няўхв. ФА. Тое ж.
    прыстаць як банны ліст. Мсцісл. Няўхв. Бялькевіч, 67. Тое ж.
    прыстаць як ліст у лазні да цела. Рэч. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое ж.
    прычапіцца як банны ліст. Мядз. Няўхв. ФА. Тое ж.
    як ліст восенню. Лоеў. Спачув. Пра хворае на жаўтуху дзіця. Янкова, 115.
    гаворыць як лістам (пухам) сцеле (сцелецца). Ваўк., Слон. п., Навагр., Слуцк. Пра ласкавую альбо ліслівую гаворку. Federowski, 282; Высл., 301; Сержпутоўскі 1999, 127; Высл., 301.
    лістам слацца. 1. Пра чалавека, які вельмі дагаджае каму-н., мякка і пакорна гаворыць. 2. Пра паводзіны паслухмянага, добрага, памяркоўнага чалавека. Янкоўскі 1968, 437; МК, 140.
    лістам сцелецца, а ўкусіць цэліцца. Няўхв. Пра двурушнага чалавека. Янкоўскі, 227.
    У галоўцы можа й што, але языком быццам лістам сцеле. Прык. Няўхв. Пра крывадушнага чалавека, які думае адно, а гаворыць іншае. Ляцкий, 47.
    Хітры чалавек гаворыць, як лістам сцеле, а ў кішэні гарачы камень трымае. Асудж. Пра ліслівага і падступнага хітруна. Federowski, 52.
    як лістам слаць. Івац., Смарг. Няўхв. Пра ліслівую, няшчырую гаворку. Сцяшковіч, 616; ЗЗайкі.
    гаварыць як з лісту браць. Ухв. Пра лагічную, правільную, складную гаворку. Dybowski, 9.
    усё роўна як лісту. Лельч. Ухв. Пра вялікую колькасць яблыкаў на дрэве. Кучук, Малюк, 78.
    багата як лісця. Пра вялікую колькасць чаго-н., асабліва пладоў на дрэве. Янк., Пар., 12.
    слёзы льюцца бы з лісця раса. Слуцк. Пра буйныя, частыя слёзы каго-н. Сержпутоўскі 2000, 240.
  18. 18
    лісток
    зляцець як лісток з дрэва. Памянш. Відаць, пра памерлага чалавека. Маг. Высл., 329.
    тонкі як лісток. Памянш. Івац. Пра нешта тоненькае, пляскатае. ЗЗайкі.
    хавацца як ягада пад лісток. Гл. ягада.
  19. 19
    лісцінка
    як лісцінка ласціцца. Памянш. Пра чалавека з ласкавым абыходжаннем. Нікіфароўскі, 1928, 86.
    тонкі як лісцінка. Памянш. Пра тонкі скрылёк чаго-н., скібачку. Янк., Пар., 167.
  20. 20
    літоўскі
    брахаць як цэп літоўскі. Гл. цэп.
    язык як цэп літоўскі. Гл. цэп.

Паведаміць пра недакладнасьць