На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    луб
    цубкі як луб. Глуск. Янк., Пар., 189. ≺ Цубкі - цвёрды, зацвярдзелы (параўн. цубчэць - станавіцца неэластычным, цвёрдым).
    ліць як з луба. Лаг., Мёр., Смал., Смарг., Лаг. Пра моцны працяглы дождж. МК, 311; Нар. слов., 101; СПЗБ 2, 674; ЛЦ, 13; ФА. ≺ Луб - посуд з лубу.
  2. 2
    лудаты
    вочы павылазілі от бы ў Берка лудатаго. Гл. Берка.
  3. 3
    лужа
    сказав ек віл у лужу. Гл. вол.
    сказаць як упасці ў лужу. Воран. Няўхв. Пра нешта нялоўка сказанае, што выдае намеры каго-н. Арх. Гр.
    сказаць як у лужу плюнуць. Гродз. Няўхв. Пра нешта недарэчна сказанае. Даніловіч, 259.
    ускочыць як жаба ў лужу. Гл. жаба.
    сказаў як кадук у лужу плюнуў. Гл. кадук.
    сказаць як у лужу пёрнуць. Смал., Кліч. Няўхв. Вульг. ФА. Тое, што сказаць як у лужу плюнуць.
    дужы як жаба ў лужы. Гл. жаба.
    дужы як свіння ў лужы. Гл. свіння.
  4. 4
    лужына
    ціхманы як вада ў лужыне (як стаячая вада). Гл. вада.
    як чорт у лужыну плюнуў. Гл. чорт.
    піць як з лужыны. Смарг. Няўхв. Пра празмернае, неразборлівае піццё. Высл., 364.
  5. 5
    лузканнё
    дзеці як лузканнё. Мсцісл. Ухв. Пра здаровых, дужых дзяцей. Юрчанка, 189.
  6. 6
    лук
    паляцець як з лука страла. Пра імклівае, хуткае перамяшчэнне, бег. Никифоровский, 154.
    п'ець як з лука б'ець. Мсцісл. Насмешл. Пра ахвотніка выпіць. Высл., 365.
  7. 7
    Лукаш
    як у Лукаша на пячы. Шчуч. Ухв. Пра нейкае выгоднае, прыемнае становішча. Арх. Гр.
  8. 8
    лукошка
    Год пражить - ни лукошка сшить. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Добровольский ІІІ, 36.
  9. 9
    луніца
    баба біз мужчыны ходзіць як луніца. Віл. Спачув. Пра пасіўную, прыгнечаную жанчыну. СПЗБ 2, 682.
  10. 10
    лунь
    ссівець як лунь. Івац., Паст. Пра моцна ссівелага чалавека. СПЗБ 4, 558; ЗЗайкі.
    стаяць як лунь. Гарад. Няўхв. Пра кагосьці, хто стаіць з разгубленым, няўцямным выглядам. Высл., 389.
    сядзець як лунь. Ушацк. Няўхв. Пра нерухомага, панурага, прыгнечанага чалавека. Скарбы, 134.
    хадзіць з кутка ў куток як лунь. Глыб., Віл., Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які трохі не ў сабе, рухаецца бязмэтна, трымае сябе адчужана. Нар. лекс., 166-167.
    хадзіць як лунь па небу. Віл. Пра чалавека, які рухаецца без бачнай мэты. СПЗБ 2, 683.
    хадзіць як лунь. Ушацк. Няўхв. Пра неўраўнаважанага, прыгнечанага чалавека. Скарбы, 134.
  11. 11
    лупік
    облуплены ек лупік. Жытк. Спачув. Пра чалавека абрабаванага ці абабранага да ніткі. ТС 3, 48. ≺ Лупік - лазіна, з якой садрана кара.
    худэ ек лупік. Няўхв. Пра худое парася. ТС 3, 48.
  12. 12
    лупіць
    крычаць як бы з яго шкуру лупілі. Гл. шкура.
  13. 13
    лут
    выцягнуцца як лут. Глуск., Сміл. Ухв. Пра падрослага высокага танклявага юнака. Шатэрнік, 148; Мат., 180. ≺ Лут - тут: маладая тонкая ліпка.
    ляжаць як лут. Касц. Няўхв. Відаць, пра гультая, голага, босага, але лянівага. ЛЦ, 35; Янкоўскі 1971, 110.
    хлопец як лут. Янк., Пар., 182. Тое, што выцягнуцца як лут.
    як лут. Пра тоўстую, укормленую жывёлу. Янкова, 182; СПЗБ 2, 690. ≺ Лут - галіна, з якой садрана кара.
  14. 14
    лучнік
    стаяць як лучнік пасярод хаты. Светл. Насмешл. Пра чалавека, які стаіць прама на дарозе, замінае і не рупіцца адсунуцца. Высл., 389.
  15. 15
    лучына
    жых як лучына. Віл., Дзятл. 1. Пра нешта, што хутка ўспыхвае, разгараецца. 2. Пра запальчывага, эмацыянальнага чалавека. Віл. СПЗБ 2, 169; Арх. Гр.
    як лучына. Мсцісл. Юрчанка, 189. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць