На запыт знайшоўся 21 артыкул

  1. 1
    лебедзь
    белы як лебедзь. Ваўк. Ухв. Пра некага ці нешта вельмі белых. Federowski, 30.
    збелець як лебедзь. Спачув. Пра чалавека, што раптам збялеў. ТС 2, 136.
    падобны як свіння да лебедзя. Гл. свіння.
    шыя як у лебедзя. Ухв. Пра гнутую прыгожую шыю. Янк., Пар., 199.
  2. 2
    лебяда
    як свіння ў лебядзе. Гл. свіння.
    гарадзіць як плот з лебяды. Гл. плот.
  3. 3
    Левантэго
    як у хваробе свянтэго Левантэго. Гл. хвароба.
  4. 4
    левы
    вот галава як бот з левай нагі. Гл. бот.
    дурны як бот, ды яшчэ з левай нагі. Гл. бот.
    пісаць як кура левай лапай. Гл. кура.
    як Пятроў бот з левай нагі. Гл. бот.
    як хоча левая нага каго, чыя. Гл. нага.
    чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Гл. штаны.
    дурны як мой левы бот. Гл. бот.
    як левы бот 〈з дзюркай на пяце〉. Гл. бот.
  5. 5
    легчаны
    бегчы як легчаны. Гом. Насмешл. Пра хуткі, панічны бег каго-н. Высл., 290.
  6. 6
    леечка
    Мужык п'ець, як у леечку льець, а як прыдзецца плаціць, то як дурань маўчыць. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які ахвотна п'е, але неахвотна за тое плаціць. Шпилевский, 184; Нос., 142.
    цягнуць як у леечку. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, ахвотнага да выпіўкі. Юрчанка 1977, 246.
  7. 7
    лежыва
    ляжаць як лён на лежыві. Гл. лён.
  8. 8
    лезці
    Жыццё як у куратніку: кажды лезе вышэй, каб гадзіць на ніжняга. Гл. куратнік.
    Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса.
  9. 9
    Лейзараў
    абленавацца як Лейзерава карова. Гл. карова.
    абліцца як Лейзарава карова. Гл. карова.
    як карова (кабыла) Лейзарава. Гл. карова.
    розумны ек Лейзероў собака. Гл. сабака.
  10. 10
    лейцы
    п'яны як лейцы. Нясв. Насмешл. Пра п'янага, ужо абмяклага чалавека. ФА.
  11. 11
    Ленін
    глядзець на каго як Ленін на буржуазію. Жарт. Пра погляд звысоку. Юрчанка, 189.
  12. 12
    Ленінград
    як з блакаднага Ленінграду. Іўеў. Спачув. Пра вельмі згаладалага чалавека. Даніловіч, 225.
  13. 13
    лепех
    тоўсты ек лепех. Жытк. Пра гладкага, паўнацелага чалавека. ТС 5, 148.
  14. 14
    лес
    [вялікая папараць] парасла як лес усё роўна. Сміл. Ухв. Пра высокі зараснік папаратніку. Шатэрнік, 201.
    Вялікі як лес, а дурны як бес. Астр., Швянч. Прык. Кплів. Пра не вельмі разумнага чалавека. Даніловіч 1997, 131; СПЗБ 1, 183.
    Вырас як лес, а дурны як бес. Капыл. Прык. ПП 2, 243. Тое ж.
    гэта для каго што цёмны лес. Мін. Пра нешта зусім новае, незразумелае. ЛЦ, 102.
    душа як лес. Смал. п. Пра нязведаныя глыбіні чалавечай душы. Добр., Смол., 388.
    жыта як лес. Гродз. Захапл. Пра густое, высокае, урадлівае жыта. Цыхун, 175.
    зарасці як лес. Шчуч. Няўхв. Пра агарод, зарослы травой. Нар. лекс., 40.
    брахаць як сабака ў лесе. Гл. сабака.
    выперці як асіну ў лесе. Гл. асіна.
    гукаць быццам у лесе. Краснап. Няўхв. Пра чалавека, які моцна, гучна крычыць у памяшканні. Бялькевіч, 207.
    дроў як у лесе. Ухв. Пра добры запас дроў. Янк., Пар., 55.
    жыд брэша як сабака ў лесе. Гл. сабака.
    жыць што ў лесе [ні ка мне ніхто, ні я нікуды]. Мсцісл. Пра самотнае, замкнёнае жыццё чалавека. Юрчанка 1977, 247.
    зарасці як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 200. Тое, што зарасці як лес.
    з жонкаю як з бараною ў лесе. Жарт. Пра некаторыя нязручнасці жанатага чалавека. Federowski, 366; Янкоўскі, 69.
    з табою як у лесе з бараною. Уздз. Жарт. Пра нязручнасці мець справу з кімсьці. Высл., 322.
    зблудзіўся розум як каза ў лесе. Гл. каза.
    лезці як тыя грыбкі ў лесе. Гл. грыбок.
    лупіцца як у лесе. Сміл. Няўхв. Шатэрнік, 149. Тое, што гукаць быццам у лесе.
    Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Гл. пташка.
    Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
    на чужым месцы што ў лесе. Мінск. Прык. Пра тое, што новае месца для чалавека незнаёмае і часам небяспечнае. ПП 1, 292.
    На чужыне чужы да чужога, як у лесе сляпы да сляпога. Прык. Пра тое, што ў чужым асяроддзі чалавек пра чалавека нічога не ведае. Янкоўскі, 4.
    неабходны як у лесе тапор. Клім. Пра нешта вельмі неабходнае для справы. Бялькевіч, 283.
    нявеста як ягодка ў лесе. Гл. ягодка.
    пільнавацца як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
    разыйсціся як сцежкі ў лесе. Гл. сцежка.
    расці як брыднік у лесе. Люб. Няўхв. Пра моладзь, якая ўзрастае без належнага выхавання. СПЗБ 1, 225. ≺ Брыднік - зараснік.
    харашо каму як кукушцы ў лесе пасля Пятра. Гл. кукушка.
    цёмна дзе як у дурным лесе. Мсцісл. Няўхв. Пра непрыемную, густую цемру. Юрчанка, 200.
    шумець як у дурным лесе. Мсцісл. Асудж. Пра крык, гучную гамонку, смех, шум у памяшканні альбо ля хаты. Юрчанка, 200.
    як дроў у лесе. Пра вялікую колькасць чаго-н. Санько, 208.
    як у лесе вырас. Мсцісл. Іран. 1. Пра дрэнна выхаванага чалавека, які паводзіць сябе непрыстойна. 2. Пра нясмелага, нелюдзімага, дзікаватага чалавека. Юрчанка 1977, 131.
    як у лесе гадаваны (гадованы, гадаваўся). Ашм., Бераст., Слон., Воран., Гродз. Іран. Даніловіч, 258. Тое, што як у лесе вырас.
    раскрычацца як глушак у лесі. Гл. глушак.
    вутра даждзешся як на краюшак з цёмнага лесу выберашся. Гл. краюшак.
    чхнуць ек у лесу. Стол. Няўхв. Пра моцны да непрыстойнасці чох. ТС 5, 305.
    Мы любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Гл. птушачка.
  15. 15
    лесвіца
    зыгрукацеў гром як на лесьніцы. Краснап. Пра гучны гром, што прагучаў шматкроць. Бялькевіч, 139.
  16. 16
    лета
    сядзець як ціхае лета. Івац. Пра спакойнага, разважлівага чалавека. ЗЗайкі.
    хлопец як ціхае лета. Люб., Івац. Ухв. Пра хлопца са спакойным характарам. ФА.
    цягнуцца як галоднае лета. Шум., Ашм. Няўхв. Пра маруднае перасоўванне часу. СПЗБ 2, 644; Даніловіч, 217.
    як снег сярод лета. Гл. снег.
  17. 17
    леташні
    вялікі страх як леташні снег. Гл. снег.
    патрэбны (так страшан) як леташні (лонскі, тагрочны) снег [на градах]. Гл. снег.
    так гэта каго абходзіць як леташні снег. Гл. снег.
    праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Гл. лісіца.
    баяцца каго як леташняга снегу. Гл. снег.
    шкода як леташняга снегу. Гл. снег.
    бедаваў як па леташняму снегу. Гл. снег.
  18. 18
    летка
    хароша як кветка сярод летка. Гл. кветка.
  19. 19
    летні
    удаўцова і ўдавінае сэрца як зімовае сонца, а малайцова і дзявоцкае як летняе сонца. Гл. сонца.
  20. 20
    леў
    Ляцеў як леў, а паў як муха. Астр. Прык. Кплів. Пра чалавека, які ўяўляў сябе важным, а на справе аказаўся нікчэмным. Сцяшковіч, 645.

Паведаміць пра недакладнасьць