На запыт знайшлося 215 артыкулаў

  1. 1
    Магда
    дагадзіць як ксёндз Магдзе. Гл. ксёндз.
  2. 2
    Магдалена
    дагадзіць як ксёндз Магдалене. Гл. ксёндз.
    дагадзіць як поп Магдалене. Гл. поп.
  3. 3
    Магдуля
    угадзіць як ксёндз Магдулі. Гл. ксёндз.
  4. 4
    Магдуся
    дагадзіць як ксёндз Магдусі. Гл. ксёндз.
  5. 5
    Магдэся
    як Магдэся тая стаць. Капыл. Асудж. Пра жанчыну, што па неахайнасці прыпадабняецца да мясцовай «знакамітасці» Магдэсі. Нар. слов., 58. ≺ Магдэся - неахайная жанчына.
  6. 6
    магіла
    маўчаць як магіла. Пра чыё-н. надзейнае, упартае маўчанне. ФСБМ 2, 5.
    паможа як гарбатага магіла параўняе. Гл. гарбаты.
    ціха дзе як у магіле. Мін., Чэрык., Мсцісл. Пра ненатуральную цішыню (з адценнем страху). ЛЦ, 128; Юрчанка, 201.
    цёмна дзе як у магіле. Ваўк. п., Слон. Пра ненатуральна густую цемнату. Federowski, 59; Высл., 415.
    як з магілы ўстаў (выйшаў, падняўся). Мсцісл. Спачув. Пра вельмі худога чалавека пасля хваробы, бяды, нягод. Юрчанка, 173.
  7. 7
    Магілянскі
    абрыняць як Магілянска гара. Гл. гара.
  8. 8
    магніт
    цягнуць куды як магнітам. Пра моцнае, неадольнае імкненне куды-н. ФСБМ 2, 6.
  9. 9
    маёвы
    удаўцова сэрца як маёвае сонца. Гл. сонца.
  10. 10
    мазаны
    пайсці як на мазаных колах. Гл. кола.
  11. 11
    мазаць
    лжэ як мёдам мажа. Асудж. Пра таго, хто шчодра раздае даверлівым салодкую няпраўду. Янк., Пар., 96.
    Што ні скажа, нібы маслам мажа. Б.Каш., Хойн. Прык. Няўхв. Пра чалавека, які ўмее ўсім падгадзіць словам, пра залішне ліслівага. ПП 2, 326; АВНЛ.
    гаварыць як мёдам мазаць. Гл. мёд.
  12. 12
    мазгі
    толку як з кілы мазгоў. Гл. кіла.
  13. 13
    мазніца
    чыста, гладка як мазніца. Іран. Пра брудную, непрыемную з выгляду жанчыну. Аксамітаў, 218.
    у роце як у мазьніцы. Рэч. Няўхв. Пра непрыемнае адчуванне ў роце падчас хваробы, пасля перапою. Пяткевіч, 659.
  14. 14
    мазурык
    як мазурык. Мсцісл. Няўхв. Пра хітрага, жулікаватага чалавека. Юрчанка, 190.
  15. 15
    мазь
    вяселле без гарэлкі што колы без мазі. Гл. кола.
    Улась як мазь: як падмажаш, так і паедзіш. Ушацк. Прык. Пра прадажных дзяржаўных службоўцаў, якія вырашаюць пытанні за хабар не па праўдзе. Барадулін, 120.
  16. 16
    мазэпа
    сядзець (хадзіць) як мазэпа (мазэпаю). Няўхв. Пра бруднага, нямытага чалавека. Станкевіч, 665.
  17. 17
    май
    як май змаяваў (змаяў) каго, што. Астр., Івац., Рэч., Стаўб. Пра чыё-н. бясследнае знікненне. Высл., 428; Даніловіч, 233; ФА; ЗЗайкі.
  18. 18
    майскі
    лыбіцца як майская роза. Гл. роза.
    ссохнуць як майскі венік. Гл. венік.
  19. 19
    мак
    адзёр выступіць як мак. Пух. Пра густую высыпку дробных болек пры захворванні на адзёр. СПЗБ 1, 59.
    войска ідзе як мак цвіце. Ваўк. п. Захапл. Пра яскравае відовішча вайскоўцаў падчас паходу, якія ідуць у каляровым убранні, у шапках з чырвонымі аколышкамі. Federowski, 334.
    дробны як мак. Ваўк. п. Пра нешта дужа дробнае. Federowski, 82.
    зацвісці як мак. Смал. п., Івац. Ухв. 1. Пра нейкую расліну, што цвіце буйным цветам. 2. Пра добрае жыццё жанчыны. Добр., Смол., 398; Янк., Пар., 69; ЗЗайкі.
    маленькі як мак. Ваўк. п. Federowski, 177. Тое, што дробны як мак.
    Народ ідзе як мак цвіце. Ветк. Пра людзей у святочным адзенні. ФА.
    так ціха сядзіць як мак засеялі (засеяўшы). Ваўк. п., Рэч. Пра чалавека, што вельмі сцішыўся. Federowski, 276, 57; Pietkiewicz, 362. ≺ Пры сяўбе маку чакалі найцішэйшага надвор'я, інакш лёгкія зярняткі былі б знесены ветрам.
    таўкуць як камары мак. Гл. камар.
    трэсці каго як зялёны мак. Мін. Няўхв. Пра калатнечу, здзекі з некага. Гілевіч, 166.
    уміралі як мак сыпаліся. Стаўб. Пра павальнае паміранне (напрыклад, падчас эпідэміі), што нагадвае высыпанне саспелага маку-самасею. СЦБ, 217.
    чырвоны (красен) як мак. Мядз., Смал. п. Ухв. Пра яркі чырвоны колер чаго-н. Добр., Смол., 395; Высл., 419; Янк., 440.
    шчокі як мак. Стаўб. Ухв. Пра чый-н. румяны твар, шчокі. МК, 235.
    як мак у полі зацвіў. Ваўк. п. Ухв. Пра яскравае відовішча - вяселле, натоўп на свяце і інш. Federowski, 347.
    як мак цвіце. Пра яркасць, стракатасць дзе-н. ТС 3, 61.
    гаварыць як макам сыпаць. Лаг. Няўхв. Пра надта хуткую, неразборлівую гаворку. СЦБ, 217.
    як макам насыпана (пасыпана) чаго. Гродз. Маст. Пра вялікую колькасць нечага дробнага дзе-н. Даніловіч, 233.
    выскачыць як казак з маку. Гл. казак.
    людзей (народу, многа) дзе як маку. Ваўк., Навагр. п., Івац. Пра вялікую колькасць людзей дзе-н. Federowski, 63, 188, 198; Ляцкий, 62; ЗЗайкі.
    спаць быццам маку наеўшыся. Хоц., Чэрык. Жарт. Пра моцны, беспрабудны сон. ЛЦ, 74. ≺ Мак скарыстоўваўся ў якасці снатворнага сродку.
    што маку. Ашм. СПЗБ 4, 249. Тое, што як макам насыпана.
    як пасля маку. Люб. Жарт. Пра моцны, працяглы сон каго-н. ДА; Санько, 212.
  20. 20
    макавы/макаў
    з макава зернятка. Гл. зернятка.
    дробненькі як макавае зерне. Гл. зерне.
    як макавае зёрнышка [дробнае]. Гл. зёрнышка.
    адна як макаў квет. Гл. цвет.
    Белы (гэтат) свет як макаў (макавы) цвет. Гл. цвет.
    Гэты свет як макаў цвет: зранку расцвітае, да вечара ападае. Гл. цвет.
    Дзявочы век як макаў цвет. Гл. цвет.
    пачырванець як макаў цьвет. Гл. цвет.
    хароша як макаў цвет. Гл. цвет.
    чый век як макаў цвет. Гл. цвет.
    шчокі пачырванелі як макаў цвет. Гл. цвет.

Паведаміць пра недакладнасьць