На запыт знайшлося 138 артыкулаў

  1. 41
    налёпа
    раз'ехацца як налёпа. Смал. Няўхв. Пра надта распаўнелага чалавека. СЦБ, 240. ≺ Налёпа - клей, завараны з мукі.
  2. 42
    наліваны
    як наліваныя [цяляты]. Ухв. Пра сытых, дагледжаных цялят. Янк., 446.
  3. 43
    наліток
    харошая дзеўка як наліток. Рэч. Ухв. Нар. слов., 161. ≺ Наліток - сакавітая, спелая садавіна.
  4. 44
    наліты
    як чым-та наліта. Мсцісл. Няўхв. Пра тоўстую бясформенную жанчыну. Юрчанка 1998, 14.
    азызлы чалавек як вадой наліты. Ашм. Няўхв. Пра нездаровага, ацёчнага чалавека. СПЗБ 1, 69. ≺ Азызлы - апухлы.
    як наліты. Брасл. Ухв. Пра чалавека дагледжанага, напоўненага здароўем. СПЗБ 3, 158.
    як сокам наліты. Мсцісл. Ухв. Юрчанка, 198. Тое ж.
  5. 45
    наліўка
    дзеці як наліўкі. Лаг. Ухв. Пра поўных, дагледжаных дзяцей. Varłyha, 73.
  6. 46
    налпа, гл. малпа
  7. 47
    намазаць
    як мёдам намазана каму дзе. Гл. мёд.
  8. 48
    намалёваны
    така хороша гэбы намалёвана. Пін. Захапл. Пра прыгожую, прывабную дзяўчыну, жанчыну. ФА.
    губкі як намаляваны. Стаўб. Ухв. Пра нейчыя яркія сакаўныя вусенкі. МК, 22.
    сядзець як намалёваны светы. Гл. святы.
  9. 49
    намётка
    белы як намётка. Пра чалавека, збялелага ад чагосьці. Янкоўскі 1971, 111.
  10. 50
    намылены
    выслізнуць як намылены. Слон. Здзекл. Пра чалавека, які лоўка выкруціўся з пэўных абставін. Высл., 298.
  11. 51
    нанава
    як нанава на свет нарадзіўся. Гл. свет.
  12. 52
    нанач
    узяцца як мароз нанач. Гл. мароз.
  13. 53
    наняты
    брахаць як наняты. Слон., Рэч. Асудж. Пра чалавека, які ўпарта і нястомна лжэ, нібы за плату. Высл., 288; ЛЦ, 46.
    крычаць як наняты. Ваўк. п. Няўхв. Пра голасны, рэзкі, старанны крык. Federowski, 154.
    лгаць як наняты. Асудж. Янк., Пар., 96. Тое, што брахаць як наняты.
    рабіць як наняты. Ваўк. п., Клецк. Пра цяжкую працу пад прымусам. Federowski, 254; Высл., 379.
  14. 54
    напіцца
    трэба як вады напіцца. Гл. вада.
    як вады напіцца. Гл. вада.
  15. 55
    наплакаць
    даць як кот наплакаў. Гл. кот.
    розуму то як кот наплакаў. Гл. кот.
    як кот наплакаў. Гл. кот.
    так паможа як сабака наплача. Гл. сабака.
  16. 56
    напхаць
    цяжа як зялеза ўсёдна напхана. Гл. зялеза.
  17. 57
    нара
    пагаўкаць як [той] сабака на лісіную нару. Гл. сабака.
    у начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Гл. барсук.
    сядзець як барсук у нары. Гл. барсук.
  18. 58
    наравісты
    не падступіцца бы к наравістай кабыле. Гл. кабыла.
    зацяцца як наравістая кабыла. Гл. кабыла.
    паны бы наравістая кабыла. Гл. кабыла.
    як певень наравісты. Гл. певень.
  19. 59
    нарадзіцца
    рад як на свет нарадзіўся. Гл. свет.
    як другі раз на свет нарадзіўся. Гл. свет.
    як нанава на свет нарадзіўся. Гл. свет.
    глядзець як толькі што нарадзіўшыся. Няўхв. Пра чалавека, які робіць выгляд, што сутыкаецца з нечым упершыню. Ройзензон, 69.
    як сяння радзіўся. Мсцісл. Пра чалавека, які нічога не разумее. Юрчанка, 174.
  20. 60
    нарог
    зубы як нарогі. Ваўк. п. Ухв. Пра моцныя, вострыя зубы некага. Federowski, 361.

Паведаміць пра недакладнасьць