На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    новы
    одзецца ек нова копейка. Гл. капейка.
    вочы вырачыць як вол на новае шула. Гл. вол.
    Гора як зеллё: колькі не рві - кожны год новае. Гл. зелле.
    глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
    як новая капейка. Гл. капейка.
    прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
    як новы стол. Гл. стол.
    як новый грывеннік. Гл. грывеннік.
    стаяць як у новых ботах. Гл. бот.
    глядзець як баран на новыя вароты. Гл. баран.
    прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы.
  2. 2
    ногаць
    малюсенькі як ногаць. Слон. п. Пра нешта вельмі малое. Federowski, 177.
  3. 3
    нож
    дрыжаць як вяроўка перад нажом (ножыкам). Гл. вяроўка.
    рэзаць языком як нажом. Пра вострыя, калючыя, непрыемныя словы. Янк., 425.
    сэрца як нажом кроіць. Пра чалавека, які моцна нешта перажывае. Санько, 186.
    як нажом па сэрцы каму. Няўхв. Пра што-н. непрыемнае, нясцерпнае, такое, што выклікае душэўны боль. ФСБМ 2, 70.
    як нажом па шыі. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейкае вельмі вострае патрабаванне. Federowski, 301.
    як нажом адрэзала. Мсцісл., Івац. Пра рашучы адказ, спыненне чагосьці ці кагосьці. Юрчанка, 191; ЗЗайкі.
    лёгка як нож у булку. Мсцісл. Пра простае, лёгкае выкананне работы. Юрчанка, 174.
    рэзучы ек нож. Стол. Няўхв. Пра чалавека з вострым характарам. ТС 4, 346.
    як бы на чыё горла нож гастрылі. Гл. горла.
    як нож у сэрца ўбіў. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які нечым вельмі моцна ўразіў субяседніка. Federowski, 273.
    як шавецкі нож - і боты шыць, і бульбу крышыць. Ушацк. Пра чалавека альбо прадмет, здатных на розныя функцыі. Барадулін, 89.
  4. 4
    ножні
    глядзець як аўца з-пад ножняў. Гл. аўца.
  5. 5
    ножык
    язык што ножык. Раг. Пра нейчы надта востры язык. АВНЛ.
    дрыжаць як вяроўка перад ножыкам. Гл. вяроўка.
  6. 6
    нораст
    труцца перадамі як рыба ў нораст. Гл. рыба.
  7. 7
    нос
    як на нос. Мсцісл. Пра адзенне, абутак, выразна замалыя. Юрчанка, 192.
    блізка як пад носам. Пра нешта, што знаходзіцца зусім блізка перад чалавекам. Янк., Пар., 17.
    прыкметны як з абдзёртым носам. Пра кагосьці, хто праз нейкую прыкмету вылучаецца з натоўпу. Янк., Пар., 135.
    патрэбны там як валассё ў носе. Гл. валассё.
  8. 8
    ноч
    брыдка як ноч. Беласт. Няўхв. Пра жанчыну непрыгожую, цёмную тварам, змрочную. Высл., 288.
    дожч бы в рабінову ноч. Івац. Пра вялікі дождж з бурай. ЖН, 8.
    доўгі як піліпаўская ноч. Глуск. Пра нешта вельмі доўгае і працяглае. Янк., Дыял., III, 157.
    страшны як ноч. Нясв. Пра некага альбо нешта страшных, змрочных, трывожных. ФА.
    так цёмна [зрабілася] як ноч. Чэрык. Пра наступленне цемнаты ўдзень, прыкладам, перад бурай. Высл., 397.
    цёмна ек ноч. Жытк. Няўхв. Пра неадукаваную, недалёкую жанчыну. ТС 5, 268.
    чорны як асенняя ноч. Няўхв. Пра нешта вельмі цёмнае, да чарнаты. Янк., Пар., 192.
    чорны як ноч. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 66. Тое ж.
    як дзень і ноч. Гл. дзень.
    як цёмная ноч каму што. Астр., Івац. Пра нешта незразумелае каму-н. Даніловіч, 262; ЗЗайкі.
    як цёмная ноч. Слон. Няўхв. 1. Пра некага прыгнечанага, расстроенага, засмучанага. 2. Свісл. Пра некага моцна п'янага. Даніловіч, 262.
    ясна як цёмная ноч. Паст. Іран. Пра зусім няясную сітуацыю. Высл., 432.
    вырачыць вочы як жаба з ночы. Гл. жаба.
    так падобна як дзень да ночы. Гл. дзень.
  9. 9
    ночвы
    распусціцца як баба над ночвамі. Гл. баба.
    рассесціся як у ночвах. Мсцісл. Жарт. Пра нерухомае, заціснутае сядзенне. Юрчанка, 175.

Паведаміць пра недакладнасьць