Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  е  ё  і  л  о  р  с  т  у  ч  ш  ы  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 559 артыкулаў

  1. паабедаць
    Радні як мардвы, а паабедаць нейдзе. Гл. мардва.
  2. пабегчы
    Работа не заяц - не пабяжыць. Гл. заяц.
  3. пабіранне
    плесціся як у свята старцы на пабіранне. Гл. свята.
  4. пабіты
    пайсці як пабіты сабака. Гл. сабака.
    уцячы як пабіты сабака. Гл. сабака.
    спаць як пабітыя. Гродз., Навагр. Пра вельмі моцны, беспрабудны сон. Даніловіч, 239.
    як пабітыя. Навагр. Пра кароў, якія пасвяцца на адным месцы. Даніловіч, 239.
  5. пабіцца
    напіўся - як галавой аб сцяну пабіўся. Гл. галава.
    Срачка не шклянка: не паб'ецца. Гл. шклянка.
  6. пабіць
    стаяць як місачку (місачкі) пабіўшы. Гл. місачка.
  7. пабрацца
    так хутка адно за другім памёрлі як за рукі пабраліся. Гл. рука.
  8. пабрыць
    Язык што брытва: як намылішся, то і пабрые. Гл. брытва.
  9. пава
    Адзенецца як пава, але благая слава. Прык. Пра неадпаведнасць знешняга выгляду і рэпутацыі. Ляцкий, 1; Сержпутоўскі 1999, 3; Санько, 108.
    змокнуць як пава. Брасл. Насмешл. Пра вымаклага чалавека. СПЗБ 3, 276.
    ідзе як пава плыве. Глыб. Захапл. Пра прыгожую, плаўную, велічную хаду жанчыны. Рабкевіч, 87.
    ісці як [та] пава. Жытк. Захапл. ТС 5, 362. Тое ж.
    Ляціць як пава, кладзецца як пані. Лаг. Прык. Ухв. Пра прыгожую, дагледжаную жанчыну, якой добра жывецца. Varłyha, 93.
    хадзіць (пахаджаць) як пава. Віц., Драг., Стаўб., Зэльв., Івац. Ухв. Каспяровіч, 213; Янк., 438; МК, 286; Нар. лекс., 223; Лучыц-Федарэц, 222; Гілевіч, 166; ЗЗайкі. Тое, што ісці як пава.
  10. паваксаваны
    блішчаць як паваксаваны бот. Гл. бот.
  11. павала
    ляжаць як павала. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які нерухома ляжыць. Шатэрнік, 183. ≺ Павала - дрэва, паваленае бурай.
  12. павалачы
    накласці (наладаваць) як павалачы. Слон., Чэрв. Пра моцна накладзены вялікі воз. Высл., 351; Мін.-Мал., 1977, 139.
  13. павезці
    бяды - як на кані павезці. Гл. конь.
  14. павесмо
    стаяць як павесмо на марозі. Бераст. Няўхв. Пра чалавека, які стаіць прыгнечана, разгублена, ссутуліўшыся, згорбіўшыся. Даніловіч, 239. ≺ Павесмо - жменя ці некалькі жменяў ільновалакна.
  15. павесмянё
    хлопчык як павесмянё. Слон. Ухв. Пра крэпенькага ўдалага хлопчыка. Нар. лекс., 55. ≺ Павесмянё - невялікі скрутак ачэсанага льну.
  16. паветра
    патрэбны як паветра. Пра нешта жыццёва неабходнае. БПФС, 135.
  17. павешаны
    як за язык павешаны. Гл. язык.
  18. павой
    віцца як павой. Пра чалавека, які надта чапляецца, прыліпае да каго іншага. Янк., Пар., 173. ≺ Павой - павойная расліна.
  19. павук
    набрацца як павук. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. Высл., 294; Санько, 155.
    нашатырыцца як павук. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка 1977, 39. Тое ж.
    нашыкацца як павук. Жытк. Няўхв. ТС 3, 176. Тое ж.
    праціўны як павук. Няўхв. Пра знешне непрыемнага, агіднага чалавека. Янк., Пар., 131.
  20. павуціна
    кідацца як муха ў павуціне. Гл. муха.
    уплютацца (ублытацца) як муха ў паўцінне. Гл. муха.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019