На запыт знайшлося 559 артыкулаў

  1. 21
    павуцінка
    тоненькая, мякенькая як павуцінка. Памянш. Слуцк. Ухв. Пра нешта тонкае, мяккае, далікатнае. Жыв. сл., 60.
  2. 22
    павуцінне
    заплутвацца бы муха ў павуцене. Гл. муха.
    ублытацца як муха ў павуцінне. Гл. муха.
  3. 23
    павярнуць
    Закон як дышла: куды павярнуў, туды і вышла. Гл. дышла.
  4. 24
    пагаварыць
    як з Богам пагаварыць. Гл. Бог.
  5. 25
    паганы
    надаеў як паганая рэдзька (цыбуліна). Гл. рэдзька.
    зажываць як на паганым сабаку. Гл. сабака.
  6. 26
    пагарэлец
    багацця як у пагарэльца. Іран. Пра поўную адсутнасць багацця, беднату кагосьці. Янк., 396.
  7. 27
    пагарэлішча
    бедаваць як на пагарэлішчы. Спачув. Пра моцнае бедаванне, перажыванне. Янк., Пар., 20.
  8. 28
    пагарэлле
    У чужым баку як на пагарэллі. Віл. Прык. Пра беспрытульнасць, беднасць, бяздомнасць чалавека на чужыне. ФА.
    У чужом краю як на пагарэллі. Прык. Federowski, 151; БФМ, 240. Тое ж.
  9. 29
    пагарэць
    Воўк не еўшы, як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Гл. мужык.
  10. 30
    пагібель
    ірзаць як перад пагібеллю. Мсцісл. Няўхв. Пра нечый нястрымны, беспрычынны, надта вясёлы смех. Юрчанка 1977, 238.
    рехтаць як на пагібель. Капыл. Няўхв. Пра жанчын, што голасна гамоняць без бачнай прычыны. ДА. ≺ У павер'ях, на пагібель пачынае спяваць курыца.
  11. 31
    пагладжаны
    як хвастом пагладжаный. Мсцісл. Іран. Пра задаволенага, у добрым настроі чалавека. Юрчанка, 201.
  12. 32
    пагнаць
    панесціся як чорт варону пагнаў. Гл. чорт.
  13. 33
    пагода
    жыць як сад на пагодзе. Гл. сад.
    прапасці як лазовы лапаць на пагодзя. Гл. лапаць.
    таўчыся як камары на пагоду. Гл. камар.
    як у пагоду вады хочацца. Лаг. Пра моцнае, прагнае жаданне чагосьці. Высл., 432.
  14. 34
    паграбёны
    як паграбёны. Пух. Спачув. Пра чалавека смутнага, прыбітага горам. СЦБ, 256.
  15. 35
    падавіцца
    мітусіцца быццам падавіўся анучай. Рэч., Чэрык., Мін. Здзекл. Пра некага, хто моцна мітусіцца, бегае. ЛЦ, 72.
  16. 36
    падалец
    злы (ліхі) як падалец. Сак. п. Няўхв. Пра злога, ліхога чалавека. Federowski, 357, 164, 177. ≺ Падалец - змяя (паланізм).
  17. 37
    падарожны
    набожна як свіння падарожна. Гл. свіння.
    набожны як жыд падарожны. Гл. жыд.
    набожны як конь падарожны. Гл. конь.
  18. 38
    падарыць
    паглядзець як рублём падарыць. Гл. рубель.
  19. 39
    падасецце
    лезці як Хомка (Саўка) у падасецце. Гл. Хомка.
  20. 40
    падаслаць
    сена як куццю падаслаць. Гл. куцця.

Паведаміць пра недакладнасьць