На запыт знайшлося 36 артыкулаў

  1. 1
    повар
    разабрацца як повар з бульбай. Астр. Жарт. Пра лёгкае выкананне якой-н. справы. СПЗБ 4, 245.
  2. 2
    поварзы
    жыць як торба без поварзаў. Гл. торба.
  3. 3
    подмаз
    так стараўся як бы подмаз украў. Смал. п. Насмешл. Пра чалавека, які стараўся дагадзіць, падладзіць, нібы вінаваты. Добр., Смол. 396; Мат. Гом., VI, 199.
  4. 4
    подмазка
    чорны як подмазка. Жарт. Пра кагосьці смуглявага, загарэлага ці перамурзанага. Янк., Пар., 192.
    смяяцца як подмазку з'еўшы. Кругл. Насмешл. Пра недарэчны смех без бачнай прычыны. ФА.
    схапіць як цюцька подмазку. Гл. цюцька.
  5. 5
    подранікі
    насіцца як жыд з подранікамі. Гл. жыд.
  6. 6
    поезд
    застацца як Дунька ад поезда. Гл. Дунька.
  7. 7
    пойла
    піць як цялёнак пойла. Гл. цялёнак.
    рэдкае як пойла. Няўхв. Пра нейкую рэдкую, ненаварыстую страву. Янк., Пар., 141.
    ускочыць як прусак у пойла. Гл. прусак.
    бегчы / пабегчы ўслед як цяля за вядром з пойлам. Гл. цяля.
  8. 8
    покнуць
    напіцца як не покнуць. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, што задужа напіўся. З нар. сл., 127. ≺ Покнуць - лопнуць.
  9. 9
    покуць
    стаць як маршалок на покуце. Гл. маршалак.
    напіцца і ляжаць як той Антоська на покуці. Гл. Антоська.
  10. 10
    полаз
    ногі як палазы. Ашм. Няўхв. Пра чалавека з доўгімі нагамі. СПЗБ 2, 539.
  11. 11
    поле
    Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ром., Зап., 216.
    Жисть пиряжить - ня поля пиряйти. Прык. Смал. п. Добровольский ІІІ, 35; Сержпутоўскі 1999, 70; Ахрым., 31. Тое ж.
    адзін (сам адзін, адзінокі) як калок у полі, у плоце. Гл. калок.
    адзін што вароты ў полі. Гл. вароты.
    адзін што вярста ў полі. Гл. вярста.
    адзін як былінка ў полі. Гл. былінка.
    адзін як дубок у полі. Гл. дубок.
    адзін як пень у чыстым полі. Гл. пень.
    адзін як у полі вецер. Лід. Пра адзінокага чалавека. АВНЛ.
    адзінокі як дубец у полі. Гл. дубец.
    адна як былінка (быліна) у полі. Гл. былінка.
    адна як бярозка ў полі. Гл. бярозка.
    адна як травінка ў полі. Гл. травінка.
    высахнуць як былінка ў полі. Гл. былінка.
    вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Гл. былінка.
    гола як у полі пасля Пакрову. Кір. Пра нейкую пустэчу, адсутнасць усяго. ДА.
    жыве адна сірацінка як у полі былінка. Рэч. Спачув. Пра самотнае жыццё сіраты. ЛЦ, 87.
    застацца [адна] як у полі вецер. Навагр., Мін., Маз. Высл., 325. Тое, што адзін як у полі вецер.
    злавіць як вецер у полі. Гл. вецер.
    круціць як віхар у полі. Гл. віхар.
    На чужым месцы што ў полі. Капатк. Няўхв. Пра няўтульнае жыццё на чужыне. ПП 1, 292.
    Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Гл. вецер.
    расці як у полі вецер. Пра дзіця, што расце без належнага нагляду. ФА.
    справядлівы як вецер у полі. Гл. вецер.
    стаяць як бузіна ў полі. Гл. бузіна.
    цесна як цыгану на полі. Гл. цыган.
    што вецер у полі. Гл. вецер.
    шукаць як дзвярэй у полі. Гл. дзверы.
    як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
    як вецер у полі. Гл. вецер.
    як мак у полі зацвіў. Гл. мак.
    Як у полі асіна - так і сіраціна: яе вецер гне і мачаха б'е. Светл. Прык. Спачув. Пра цяжкае жыццё сірацінкі. ПП 2, 102.
    як таполя сярод поля. Гл. таполя.
  12. 12
    полескі
    вуросці як полескі злодзей. Гл. злодзей.
    чоловерно як полескі бандур. Гл. бандур.
  13. 13
    поліваны
    як поліваны. Стол. Пра некага вельмі падобнага да кагосьці. ТС 4, 143.
  14. 14
    полом'е, гл. полымя
  15. 15
    полудзень
    узяцца як за полудзень. Жарт. Так дружна ўзяцца за работу, нібы за абед. Янк., 435.
  16. 16
    полымя
    ек полом'е печы. Стол. Пра запаленне на целе, адчуванне пякучага болю. ТС 4, 149.
    выскачыць як з полымя. Пра чалавека, які выскачыў аднекуль, нічога не маючы пры сабе. Янк., Пар., 31.
  17. 17
    полынь
    у грудцах як полынь шугаець. 1. Пра адчуванне чалавекам запаленчага болю ў грудзях. 2. Пра чалавека, ахопленага злобай. Высл., 402.
  18. 18
    Полькіна
    як Полькіна каза. Гл. каза.
  19. 19
    польскі
    зморшчыцца як польскі зэт. Гл. зэт.
    скрывіцца як польскі эс. Гл. эс.
  20. 20
    помаз
    насіцца як кошка з помазам. Гл. кошка.

Паведаміць пра недакладнасьць