На запыт знайшлося 37 артыкулаў

  1. 1
    пявун
    пяяць бы пявун, распусціўшы хвост. Слуцк. Насмешл. Пра некага, што любіць пакрасавацца. Сержпутоўскі 1998, 237.
  2. 2
    пякельнік
    працаваць як пякельнік. Сен. Пра чалавека, які надрыўна і шмат працуе. Каспяровіч, 259.
  3. 3
    пякота
    дрыгаць нагамі як конь у пякоту. Гл. конь.
  4. 4
    пялёнка
    зьбірацца як сьвёкар пялёнкі паласкаць. Гл. свёкар.
    ладзіцца ўсё роўна як сьвёкыр пялёнкі мыць. Гл. свёкар.
    не хочацца як свёкру пялёнкі мыць. Гл. свёкар.
  5. 5
    пянёк
    што пянёк глухі. Памянш. Лаг. Няўхв. Пра глухога чалавека. Гілевіч 2007, 32.
  6. 6
    пянёчак
    хлопчык як пянёчак. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Ухв. Відаць, пра моцнага хлопца. Federowski, 54.
  7. 7
    п'яніца
    націскаць як п'яніца на закуску. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які шмат і без патрэбы есць. Высл., 354.
    нудзіцца як п'яніца бэз чаркі, а курэц бэз люлькі. Рэч. Пра чалавека, якому надта нечага не хапае, да нечага цягне. Пяткевіч, 554.
    прычапіцца як п'яніца да бутэлькі. Асудж. Пра настойлівае чаплянне да нечага. Янкоўскі 1971, 42.
    рад як п'яніца чарцы. Няўхв. Пра нейчую шчырую радасць. Янк., Пар., 136.
    цягнуць як п'яніцу да гарэлкі. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, якога моцна цягне да нечага, некага. Federowski, 57.
  8. 8
    п'яны
    вадзіць як п'янага. Слон. Пра чалавека, які адчувае слабасць, хіляецца ад кружэння ў галаве. Высл., 294.
    вадзіць як чорт п'янага па балоту. Гл. чорт.
    як п'янага малітва. Слон. Насмешл. Пра блытаную, незразумелую гутарку. Высл., 430.
    балбатаць як п'яны. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць абы-што. Шатэрнік, 28.
    барахтацца як п'яны ў крапіве. Мін. Насмешл. Пра няўпэўненыя, недарэчныя рухі каго-н. ЛЦ, 96.
    варушыцца як п'яны ў крапіве. Мін. Насмешл. ЛЦ, 36. Тое ж.
    гаварыць як [п'яны] плот (пляцень) гародзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць абы-як, няскладна, блытана. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301; Янкоўскі, 224.
    зачапіцца як п'яны за пень. Мін. Пра чалавека, які спатыкнуўся, замоўк, заблытаўся. ЗВалодзінай.
    ісці ек п'яны - то туды соўк, то сюды соўк. Жытк. Няўхв. Пра няўпэўненую, хісткую хаду некага. ТС 5, 77.
    ківацца як п'яны. Міл. Бялькевіч, 226. Тое ж.
    ківітацца як п'яны. Воран. СПЗБ 2, 459. Тое ж. ≺ Ківітацца - хістацца.
    лаяцца як п'яны рамізнік. Гл. рамізнік.
    плутацца бы п'яны по коноплях. Стол. Насмешл. ТС 4, 62. Тое, што барахтацца як п'яны ў крапіве.
    прычапіцца як п'яны к зеркалу. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які настойліва да чагосьці чапляецца. Юрчанка 1977, 240.
    робіць як п'яны з жонкай сьпіць. Рэч. Здзекл. Пра нявартую, абы-якую работу каго-н. Пяткевіч, 562.
    так нарабіць як п'яны натанцуецца. Мін. Няўхв. Пра марнасць нейчых намаганняў, безвыніковасць працы. Высл., 396.
    трымацца (дзяржацца; прыстаць, прычапіцца, прывязацца) як п'яны за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Ваўк. п., Слуцк., Стаўб., Сміл., Пух., Лід., Маз., Петр., Рэч., Іўеў., Мядз. Няўхв. Насмешл. 1. Пра чалавека, які каля чаго-н. упарта стаіць. 2. Пра чалавека, які неадступна трымаецца нейкай ідэі, пераканання, справы, методыкі і інш. Нос., 164; Ром., Бел., 294; Ляцкий, 10; Federowski, 95, 314; Сержпутоўскі 1999, 134; Янкоўскі 1971, 42; Мін.-Мал., 1970, 171; Шатэрнік, 232, 233; Сцяшковіч, 618; Высл., 401; ФА; ЛЦ, 75.
    убраць голову ў плэчэ бы п'ены. Драг. Пра няўпэўненую паставу каго-н. Нар. слов., 148.
    хадзіць як п'яны. Ваўк. п. Пра аслабелага, хворага чалавека. Federowski, 48.
    як п'яны заяц. Маст. Насмешл. Пра чалавека-хвалька. Сцяшковіч, 618.
    як бараны п'яныя. Гл. баран.
  9. 9
    пянька
    спаць як пяньку прадаўшы. Смал., Гродз. Жарт. Пра чалавека, што моцна, бяспечна, доўга спіць. Добровольский III, 52; Цыхун, 192.
  10. 10
    пярко
    Слаўком як пярком. Прык. Пра далікатна сказанае. Янкоўскі, 104.
  11. 11
    пяро
    валосікі як пяро. Мсцісл. Ухв. Пра мяккія дзіцячыя валосікі. Юрчанка, 195.
    згарэць як пяро. Слуцк. Пра нешта, што адбылося імгненна. Сержпутоўскі 1999, 97.
    лёгкі як пяро. Мсцісл. Пра дзіцё ці штосьці вельмі лёгкае. Юрчанка, 195.
    так лёгка (хутка) як пяро спаліць. Ваўк. п. Пра нейкую лёгкую справу. Federowski, 280; Нос., 161.
    уцякаць як бы каму хто ўваткнуў пяро ў сраку. Рэч. Груб. Насмешл. Пра чалавека, які хутка, як на крыллях, збег, уцёк. Pietkiewicz, 396.
  12. 12
    пярун
    злая як пярун. Астр. Асудж. Пра вельмі злосную жанчыну. СПЗБ 4, 218.
    ляпнуць як пярун у зацерку. Лід., Воран. Насмешл. Пра чалавека, які неўпапад сказаў. Сцяшковіч, 618; Даніловіч, 177.
    ляснуць як пярун у зацерку. Санько, 151. Тое ж.
    знікнуць як перуном спаліла каго. Шчуч., Зэльв., Пух. Пра чалавека, што імгненна знік. Даніловіч, 241; Сцяшковіч, 617; Мін.-Мал., 1970, 170.
    нічога няма ў хаце - як перуном высмалена. Ушацк. Пра поўную адсутнасць маёмасці ў бядняцкай хаце. Барадулін, 117.
    як перуном спаліць. 1. Смарг. Ухв. Пра чалавека, які вельмі хутка выконвае работу. 2. Шчуч., Пух. Пра імгненнае знікненне кагосьці альбо чагосьці. Даніловіч, 241; Сцяшковіч, 617; Санько, 71; ДА; Мін.-Мал., 1970, 170.
    як пяруном пайшло. Капыл. Ухв. Пра работу, якая стала хутка выконвацца. ДА.
  13. 13
    пяршчаткі
    трэба як аўцэ пяршчаткі. Гл. аўца.
  14. 14
    пярына
    ляжаць бы пан на перыне. Гл. пан.
    разбірацца як свіння ў пярынах. Гл. свіння.
    мякка як на пярыне. Слон. Ухв. Пра мяккую пасцель. Высл., 348. ≺ Пярына - рэч недасягальная ў старым сялянскім быце. Пярына была вядома як эталон мяккасці, але лічылася непатрэбнай для сну, нездаровай.
  15. 15
    пярынка
    зрабіць як перынку спаліць. Памянш. Слон. Пра вельмі кароткі час, неабходны для чагосьці. Высл., 330.
    каму схлусіць як пярынку спаліць. Асудж. Пра некага, хто любіць і не саромеецца хлусіць. Янкоўскі, 222.
  16. 16
    пярэплат
    высокі як пярэплат. Астр. Няўхв. Насмешл. Пра вельмі высокага чалавека. Даніловіч, 243.
    пішчаць як сьвіньня ў пярэплаце. Гл. свіння.
  17. 17
    пярэчынка
    есць як пярэчынка перачыняе. Івац. Ухв. Пра павольнае, са смакам спажыванне ежы. ЗЗайкі. ≺ Пярэчынак - пласт сена, саломы, які збіваецца граблямі.
  18. 18
    пясок
    повзты як рак по пэску. Гл. рак.
    блох як пяску. Сак. п. Пра вялікую колькасць паразітаў. Federowski, 32.
    грошай як пяску. Карэл. Ухв. Пра вялікую колькасць грошай. Высл., 308.
    добра як рыбе на пяску. Гл. рыба.
    з кім гаварыць, усё роўна як з пяску пугу круціць. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, з якім нельга дамовіцца, паразумецца. Federowski, 109.
    кошкацца як курыца ў пяску. Гл. курыца.
    купацца ў грашах як курыца ў пяску. Гл. курыца.
    праехацца гладка як жыватом па пяску. Гл. жывот.
    снег сыпун як пясок. Чэрв. Пра дробны сухі калючы снег. Высл., 386.
    як у ката за лапаю пясок. Гл. кот.
  19. 19
    пята
    зрабіць як пятамі адбіць. Лоеў. Ухв. Пра хуткае, лоўкае выкананне працы. Янкова, 298.
    падскочыць быццам наступіў пятой на цвік. Мін. Пра рэзкае, імклівае падскокванне каго-н. ЛЦ, 73.
  20. 20
    пятак
    бледны як пятак медны. Насмешл. Іран. Пра чырванашчокага чалавека. Крэмнеў, № 61; Нос., 6.
    блішчаць як начышчаны пятак. Мін. Насмешл. Пра радасны, шчаслівы выгляд чалавека. ЛЦ, 69.
    паглядзець (глянуць) так, быццам даў пятак. Касц., Мін. Насмешл. Пра чалавека, які надта выразна злосна глянуў. ЛЦ, 63.

Паведаміць пра недакладнасьць