На запыт знайшлося 142 артыкулы

  1. 141
    рэха
    дружны як рэха. Пра неадлучнасць, неадчэпнасць кагосьці. Янк., Пар., 55.
  2. 142
    рэшата
    галава [стала] як рэшата. Стаўб., Слон. Няўхв. Пра чыю-н. дрэнную памяць. МК, 214; Высл., 302.
    дзіравы як рэшата. Слон. Пра нейкі посуд, абутак, што прапускаюць вільгаць. Высл., 312.
    дождж лье як з рэшата. Мін. Пра вялікі праліўны дождж. ЛЦ, 13.
    жывот як гарбуз, а морда як рэшата. Гл. гарбуз.
    крам як рэшата. Няўхв. Пра рэдкую недыхтоўную крамную тканіну. Янк., 411. ≺ Крам - купленая ў краме тканіна.
    луста як рэшата. Дзярж. Пра вялікі кавалак хлеба, сала. Нар. слов., 25.
    цячы як праз рэшата. Мядз. Няўхв. Пра дзіравую, ненадзейную страху, праз якую працякае дождж. ЗСалавей.
    цячы як рэшата. Свісл., Мсцісл., Івац. Няўхв. Пра дзіравы посуд, дах, абутак і інш. Сцяшковіч, 245; Юрчанка 1977, 248; ЗЗайкі.
    цячэ як у рэшата. Мсцісл. Пра дзіравую страху. Юрчанка 1998, 164.
    Бога прасіць што рэшатам ваду насіць. Прык. Пра бяссэнсавасць пасіўнага спадзявання на Бога, удачу. ПП 2, 143.
    многа як дзірак у рэшаце. Гл. дзірка.
    праўда ў каго як у рэшаце вада. Воран., Круп., Мядз., Стол. Іран. Пра адсутнасць праўды ў каго-н. СПЗБ 4, 334; Даніловіч, 260; ТС 4, 214.
    таўчыся як уюн у рэшаце. Гл. уюн.
    шумець як рой пчол у рэшаце. Гл. рой.
    шчасця ў каго як у рэшаце вады. Капатк. Іран. Пра адсутнасць шчасця ў каго-н. Высл., 391.

Паведаміць пра недакладнасьць