На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    рог
    дзеўкіны ўборы каму так як свінне рогі. Гл. свіння.
    патрэбен як цецяруку рогі. Гл. цецярук.
    як казліныя рогі ў мяшку. Мёр. Пра тое, што выдаецца, вытыркаецца адкуль-н. Нар. скарбы, 141.
  2. 2
    родзіўшы
    рабіць як родзіўшы хлеб. Пра добрую, старанную працу кагосьці. СПЗБ 4, 233.
  3. 3
    родны
    крычаць як на роднага бацьку. Гл. бацька.
    нож як для (да) роднага бацькі. Гл. бацька.
    шанаваць як роднага бацька. Гл. бацька.
    у знаці як у роднай маці. Гл. маці.
    аўчынная латка як родная матка. Гл. матка.
    дарагі як матка родная. Гл. матка.
    дзе кажушная латка, то як родная матка. Гл. матка.
    свая хатка як родная матка. Гл. матка.
    даглядаць як родны бацька. Гл. бацька.
    такая радня як Саўка Кузьме родны Хведар. Гл. Саўка.
    як родные браты. Гл. брат.
    лядцы як родныя атцы. Гл. айцец.
  4. 4
    рожа, гл. таксама ружа, роза
    свая жонка як рожа садавая. Лоеў. Захапл. Пра прыгажосць і прывабнасць менавіта сваёй жонкі. Янкова, 311.
  5. 5
    рожкі
    раськінь ножкі як баран рожкі. Гл. баран.
  6. 6
    роза, гл. таксама ружа, рожа
    лыбіцца як майская роза. Мін. Няўхв. Пра кагосьці, хто ўсміхаецца, калі яго хваляць. СПЗБ 2, 694.
  7. 7
    розум
    галава што качан капусты: хоць і вялікая, але без розуму. Гл. качан.
    галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Гл. макаўка.
    здаровы як бык, а розуму ні на глык. Гл. бык.
    лоб што лапата, ды розуму небагата. Гл. лапата.
  8. 8
    рой
    роем хадзіць. Чэрык., Лід., Лаг. Пра людзей, якія ходзяць цесным гуртам. Бялькевіч, 389; МК, 225.
    многа як рой. Мсцісл. Пра вялікую колькасць чаго-н. Юрчанка, 195.
    оводоў як із вулья рой. Гл. вулей.
    шумець як рой пчол у рэшаце. Слон. Пра нейкі характэрны дружны гоман, шум. Высл., 422.
  9. 9
    ростанькі
    спыніцца як старац на ростаньках. Гл. старац.
  10. 10
    рот
    бясслоўны як вады ў рот набраў. Гл. вада.
    Гаспадарку вадзіць - не разінуўшы рот хадзіць. Прык. Пра складанасці вядзення гаспадаркі. Янкоўскі, 22.
    Горла як прорва, праглынець, што ў рот пападзець. Гл. прорва.
    жраць як не ў свой рот. Дзятл. Асудж. Груб. Пра чалавека, які зашмат есць. ФА.
    маўчаць як гаўном рот замазаўшы. Гл. гаўно.
    маўчаць быццам поўны рот кашы. Мін., Хоц. Няўхв. Пра маўчанне кагосьці, ад каго чакаюць слова. ЛЦ, 65.
    маўчаць нібы ў каго рот зашыты. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартае маўчанне каго-н. ЛЦ, 65.
    маўчаць як вады ў рот (у губы) набраў (набраўшы). Гл. вада.
    Навука не піва - у рот не ўльеш. Гл. піва.
    есці (жалубаць) як не сваім (як чужым) ротам. Брасл., Гом., Дзярж., Зэльв., Івац., Карэл., Жабін. Пра маруднае і неахвотнае, без апетыту спажыванне ежы. Юрчанка 1969, 114; Мат. Гом., IV, 138; Высл., 317; Нар. слов., 35; Мат., 174; Даніловіч, 238; ЗЗайкі.
    гаварыць як з воўнаю ў роце. Гл. воўна.
    замінаць як скула ў роце. Гл. скула.
    лішні як гнілы корань у роце. Гл. корань.
  11. 11
    роха
    хадзіць як роха. Навагр. Няўхв. Пра неакуратную, абыякавую да сваёй знешнасці жанчыну. Сцяшковіч, 618.
  12. 12
    рохля
    корпацца ек рохля. Жытк. Няўхв. Пра тоўстую, непаваротлівую жанчыну. ТС 4, 331.

Паведаміць пра недакладнасьць