На запыт знайшлося 399 артыкулаў

  1. 141
    скварка/шкварка
    высмажыцца як скварка. Спачув. Пра чалавека, які схуднеў, спрацаваўся моцна. Янк., Пар., 32.
    скіпець як скварка. Ваўк. п. Спачув. Federowski, 279. ≺ Скіпець - стаяць. Тое, што высмажыцца як скварка.
    Дождж на Марка, дык зямля як скварка. Народная прыкмета. Пра дождж у пару. ФА.
    Цэла - не скварка, капусту не заправіш. Прык. Жарт. Пра невялікую матэрыяльную карысць цнатлівасці маладой на вяселлі. Козенка, 148.
    настрашыць як ката скваркаю. Гл. кот.
    праўда як лісіца на леташнім ламе скваркі пякла. Гл. лісіца.
    насіць як на відэльцы скварку. Гл. відэлец.
    Праўда не шкварка - з блінамі не з'ясі. Астр. Прык. Пра немагчымасць прыхаваць праўду. ПП 2, 433.
    напужаць як ката шкваркаю. Гл. кот.
  2. 142
    скіба
    пырысяты як скіб'ё. Мсцісл. Ухв. Пра сытых дагледжаных парасят. Юрчанка 1998, 147.
  3. 143
    скіданы
    дзеўка як віламі скіданая. Гл. вілы.
  4. 144
    скінуць
    Жаніцьба не лапаць - з нагі не скінеш. Гл. лапаць.
    Жонка не бот - не скінеш. Гл. бот.
    Прывычка не атопак: з нагі не скінеш. Гл. атопак.
    як вокам скінуць Гл. вока.
    як ката з печы скінуць. Гл. кот.
    як торбу з плеч скінуць. Гл. торба.
  5. 145
    скітнік
    седеть як скітнік. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека, які пасіўна сябе паводзіць, не цікавіцца актуальнымі праблемамі. Янкова, 327. ≺ Скітнік - бадзяга-бядняк.
  6. 146
    склезень
    худы як склезень. Ушацк. Няўхв. Пра некага худога. Барадулін, 90.
  7. 147
    склют
    дохлы як склют. Лаг. Няўхв. Пра худога чалавека. Высл., 315.
    насаты як склют. Івац. Насмешл. Пра чалавека з вялікім загнутым носам. ЗЗайкі.
    сагнуцца як склют. Паст. Няўхв. Пра чалавека, што нагадвае спецыяльны тапор на доўгай ручцы - склют. СПЗБ 4, 453. ≺ Ёсць сякера лёгкая - для абчосвання дрэва, тапор цяжкі і востры - для ссякання і склют - цяжкі, для абчосвання бярвення, калун для шчапання дроў.
  8. 148
    скобля
    худы як [тая] скобля. Шчуч. Няўхв. Пра худога чалавека (выпадковае параўнанне). СПЗБ 4, 454. ≺ Скобля - скрабёлка.
  9. 149
    скотына, гл. скаціна
  10. 150
    скочка
    у даўгах як сучка ў скочках. Гл. сучка.
    уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Саліг. Здзекл. Пра людзей, якім давялося хутка разбягацца з месца, стаўшага непрыдатным. Высл., 407. ≺ Скочкі - блохі.
  11. 151
    скроня
    джгануць як шэршань у скроню. Гл. шэршань.
  12. 152
    скрыль
    як скрыль. Мсцісл. 1. Пра нешта моцна перамерзлае. 2. Няўхв. Пра п'янага чалавека. Юрчанка, 174.
  13. 153
    скрыпка
    Абед без мяса - як скрыпка без баса. Мінск. Прык. Пра непаўнавартасны абед без мяса.
    дзед ек скрыпка стаў. Жытк. Спачув. Пра старога, што схуднеў, стаў кволы, «скрыпучы». ТС 5, 50.
    ісці як скрыпка, скрып-скрып. Шчуч. Няўхв. Пра нездаровага чалавека, што ледзь скрыпіць (жыве). СПЗБ 4, 465. ≺ Скрыпка - перан. хто часта хварэе.
    сухая як скрыпка. Лаг., Чэрв. Няўхв. Пра сухую, худую жанчыну. Высл., 391.
    трэба як зайцу скрыпка. Мсцісл. Іран. Пра некага, нешта зусім непатрэбных. Юрчанка, 183.
    гаварыць як у скрыпку граць. Ухв. Відаць, пра чалавека, які прыгожа гаворыць. Санько, 120.
    Гаворыць як у скрыпку іграе, а робіць як у разбіты збан бразгае. Рэч. Прык. Насмешл. Пра чалавека, у якога складна ўсё на словах, а не на справе. Pietkiewicz, 369.
    ткаць бу ў скрыпку граць. Стол. Ухв. Пра майстрыху-ткачыху, дасканалую работніцу. ТС 2, 236.
  14. 154
    скула
    бурчаць як скула ліхая. Івац. Няўхв. Пра нейчыя пастаянныя папрокі, нараканні. ЗЗайкі.
    ліхі як скула. Асудж. Пра вельмі благога чалавека. Янк., Пар., 96.
    муляць як скула на баку. Мін. Няўхв. Пра нешта, некага, ад якіх адны непрыемнасці. ЛЦ, 61.
    трэба як скула на срацы. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Фед. Арх.
    ускочыць як скула на баку. Мін. Няўхв. Пра кагосьці, хто з'явіўся недарэчы. ЛЦ, 75.
    чапацца як благая скула. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які чапляецца да кожнага. СПЗБ 4, 468.
    Чужы чалавек у хатцы, дык як скула на срачцы. Прык. Вілен. Жарт. Пра чужога чалавека, які вельмі перашкаджае гаспадарам. Sielicki, 136.
    як скула ў роце. Маст. Няўхв. Пра чалавека, які моцна замінае, шкодзіць, не дае спакою. Даніловіч, 249.
    вадзіцца [цэлы дзень] як з бальною скулаю. Няўхв. Пра капрызнага, злога чалавека, якому хтосьці вымушаны дагаджаць. Юрчанка 1969, 71, 104.
    сядзець скулаю. Клецк. Няўхв. Пра чалавека, ад якога толькі непрыемнасці, нязручнасці. ДА.
    гадзіць як благой скуле. Ушацк., Лаг. Раздраж. Пра капрызнага, злоснага чалавека, якому даводзіцца дагаджаць. Барадулін, 101; Varłyha, 41.
    гадзіць (дагаджаць, ладзіць, наравіць, глядзець, сцерагчы, стрэнчыць яму) як ліхой скуле (як ліхое скулы). Ваўк. п., Бялын., Мсцісл., Слон., Стаўб., Дзярж., Сміл., Лоеў., Івац. Няўхв. Дуб., 11; Нос., 72; Ром., Бел., 292; Сержпутоўскі 1999, 30, 47; Federowski, 74, 98; Ляцкий, 7; Юрчанка 1969, 67; Янк., 417; Высл., 301; Нар. слов., 45; Ройзензон, 69; Шатэрнік, 267; Яўсееў, 62; ЛЦ, 71; Янкова, 329; ЗЗайкі. Тое ж.
    берагчы як скулу. Мсцісл. Няўхв. Юрчанка, 197. Тое ж.
    хадзіць як кала скулы. Пін. Няўхв. Пра чалавека, якога баяцца зачапіць, стараюцца абысці. Нар. лекс., 112.
  15. 155
    скулка
    наравіць каму як ніцай скулкі. Памянш. Крыч. Няўхв. Пра неабходнасць дагаджаць злому, капрызнаму чалавеку, каб пазбегнуць большай бяды. Бялькевіч, 289. ≺ Ніцая скула - глыбокі нарыў, што цяжка прарывае.
  16. 156
    скулянка
    насіцца як са скулянкаю. Няўхв. Пра чалавека, які празмерна нешта апякае, беражэ, усім дакучае. Санько, 169.
  17. 157
    скура
    Спрытны на прыказкі як скура на прывязкі. Гродз. Прык. Пра чалавека, якому вельмі патрэбны прыказкі. Цыхун, 192.
    круціць як шавец скурай. Гл. шавец.
    крычаць нібы з каго скуру лупілі. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі страшна крычаў. Санько, 148.
  18. 158
    скурат
    выпінацца (напінацца, выкручвацца, круціцца) як скурат (шкурат) на агні. Мін., Карэл., Віл., Пух., Астр., Ашм., Карэл., Віл. Стаўб. Няўхв. Пра чалавека, які маніць, выкручваецца, калі яго прыціскаюць доказамі. Нос., 821; Дуб., 52; Янк., 400; Высл., 297; МК, 318; Мін.-Мал., 1970, 162; Сцяшковіч, 619; ФА; МК, 318; СПЗБ 4, 473.
    правіцца як скурат на агне. Вілен. п., Лаг. Dybowski, 16; Federowski, 220; Аксамітаў, 180; Varłyha, 102; Янкоўскі, 214. Тое ж.
  19. 159
    скурыць
    хутка што папяросу скурыць. Гл. папяроса.
  20. 160
    слава
    адзеўся (адзенецца) як пава, але дурная слава. Гл. пава.

Паведаміць пра недакладнасьць