На запыт знайшоўся 21 артыкул

  1. 1
    сявенька
    галава як сявенька робіцца ад работы. Ашм. Жарт. Пра чалавека, якому за цяжкай працай няма калі думаць. СПЗБ 5, 63.
  2. 2
    сявец
    шпакі як сяўцы. Пра шпакоў, што ходзяць па свежай раллі. Янк., Пар., 196.
  3. 3
    сядала
    масціцца як курыца на сядале. Гл. курыца.
  4. 4
    сядзець
    Ласка не каляска, сядзеш - не паедзеш. Гл. каляска.
    коле ў плечы усё роўна як мядзведзь сядзіць. Гл. мядзведзь.
    крахаць што індзючкі на яечках седзя. Гл. індзючка.
  5. 5
    сядзёлка
    закруціцца як сядзёлку пачуўшы. Мсцісл. Насмешл. Пра кагосьці, хто неспакойна закруціўся. Юрчанка, 174.
  6. 6
    сядло
    пасаваць як карове сядло. Гл. карова.
    трэба як карове сядло. Гл. карова.
    як да каровы (карове) сядло. Гл. карова.
    як свінні (да свінні) сядло. Гл. свіння.
    пабратацца як свіння з сядлом. Гл. свіння.
  7. 7
    сякера
    голы як біч, а востры як сякера. Гл. біч.
    з каго такі работнік як сякера з гаўна. Рэч. Вульг. Здзекл. Пра благога работніка. Pietkiewicz, 389.
    плаваць як сякера. Светл., Слон. Іран. Няўхв. Пра няўменне плаваць наогул. Высл., 366.
    сказаць як сякераю рубнуць (секануць). Ваўк. п. Пра нешта рэзка, катэгарычна, рашуча сказанае. Federowski, 280; Янк., 427.
    як сякераю ўцяць (рубнуць). Ваўк. п. Ухв. Пра нешта, што можна хутка зрабіць. Federowski, 271; Ройзензон, 81.
    такая праўда як сабака сякеру з'еў і дзёгцем запіў. Гл. сабака.
    Людзіна невучоная як сякіра нетачоная. Прык. Пра нязручнасці ў жыцці неадукаванага чалавека. Станкевіч, 654.
  8. 8
    сялёдка
    найшло ў хату як сялёдак у бочкі. Івац., Мсцісл. Пра цесна запоўненую хату людзьмі. Юрчанка 1969, 121; ЗЗайкі.
  9. 9
    сяло
    муціць у вадзе як маскаль у сяле. Гл. маскаль.
    пакацілася (разышлася) гарэлка па жывату як брахня па сялу. Гл. брахня.
    пэрыбэгчы бы старца торба до сэла. Гл. старац.
  10. 10
    сяльнік
    трыбух як сяльнік. Слон. Няўхв. Пра чыйсьці вялікі жывот. Высл., 401. ≺ Сяльнік - сяннік.
  11. 11
    сяльчанін
    у каго як у таго сяльчаніна: айдзе ні павернецца, што-небудзь абернецца. Мсцісл. Жарт. Пра селяніна, які паводзіць сябе нязграбна, у яго ўсё падае. Юрчанка, 11-12.
  12. 12
    сяннік
    Без жонкі як сяннік без саломкі. Івац. Прык. Пра нязручнасці жыцця без жонкі. ЗЗайкі.
  13. 13
    сяння, гл. сёння
  14. 14
    сярбун
    нахватацца як сярбун бліноў. Маг. Няўхв. Пра чалавека, які шмат нечага нахватаўся. Высл., 353.
  15. 15
    сярлівы
    везці абы сярлівага ката ў мяшку. Гл. кот.
  16. 16
    сярпок
    малады месяц як сярпок. Памянш. Гарад. Пра месяц у маладзіку. СПЗБ 3, 21.
  17. 17
    сярпочак
    стары месяц як сярпочак. Памянш.-ласк. Чэрв. Пра месяц у ветаху. СПЗБ 1, 302.
    броўкі як сярпочкі. Памянш.-ласк. Пра нейчыя прыгожыя броўкі. Янк., Пар., 18; БВ, 109.
  18. 18
    сяўня
    хоць жонка як свіння, абы золата сяўня. Гл. свіння.
  19. 19
    сячкарня
    есці як у сячкарню закідваць. Карэл. Насмешл. Пра чалавека-абжору. Высл., 318.
  20. 20
    сячонка
    зрубіць як сячонка. Смал. п. Няўхв. Пра жанчыну, якая вельмі многа лапоча. Добр., Смол., 500. ≺ Сячонка - нажом пасечанае цеста.

Паведаміць пра недакладнасьць