На запыт знайшлося 35 артыкулаў

  1. 1
    абабак
    ціхі як абабак. Добр. Спачув. Пра ціхага, бяскрыўднага чалавека. Мат. Гом., III, 161. ≺ Абабак - падбярозавік.
  2. 2
    абакрасці
    праўда як сляпы голага абакраў. Гл. сляпы.
  3. 3
    абаранак
    лёгка як абаранак з'есці. Слуцк. Пра выкананне нескладанай справы, якая пад сілу кожнаму. Сержпутоўскі 1999, 30.
    як за грош абаранак. Гл. грош.
  4. 4
    абарваны
    хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Гл. сабака.
  5. 5
    абблутаны
    хадзіць як абблутаны. Сміл. Пра няўпэўненую і нязграбную павольную хаду. Шатэрнік, 2.
  6. 6
    абдаць
    як жарам абдало. Гл. жар.
  7. 7
    абдзёрты
    прыкметны як з абдзёртым носам. Гл. нос.
  8. 8
    абдзіраны
    толку як з абдзіранай кнігі. Гл. кніга.
  9. 9
    абед
    Добры сусед як сытны абед. Слуцк. Прык. Пра суседа, якога выгадна, карысна мець. Сержпутоўскі 1999, 186.
    збірацца (плесціся, паўзці) як старцы на абед. Гл. старац.
    патрэбен як гарчыца пасля абеду. Гл. гарчыца.
  10. 10
    аб'еўшыся
    бегаць як блёкату аб'еўшыся. Гл. блёкат.
    гаварыць як бобу аб'еўшыся. Гл. боб.
    як мух аб'еўшыся. Гл. муха.
  11. 11
    аблава
    захадзіць як воўк у аблаві. Гл. воўк.
  12. 12
    аблізаны
    глядзець як аблізаны. Пагардл. Пра прысаромленага чалавека. Нос., 24; Крэмнеў, № 187.
    сядзець як аблізаны. Пруж. Пагардл. Пра прысаромленага чалавека. Рабкевіч, 197.
  13. 13
    аблізаць
    як чорт аблізаў (пацалаваў). Гл. чорт.
    пазіраць як мяла аблізаў[шы]. Гл. мяла.
  14. 14
    абліты
    выйсці як халоднаю вадою абліты. Гл. вада.
    выскачыць як варам абліты. Гл. вар.
    што малаком абліты. Гл. малако.
    як памыямі абліты. Гл. памыі.
    як кіпятком аблітый (ашпараный). Гл. кіпяток.
    цвіце сад як молоком обліты ўсей. Гл. малако.
  15. 15
    абліць
    як халадзёнкай аблілі. Гл. халадзёнка.
    спацець як варом абліло. Гл. вар.
  16. 16
    аблудны
    адзін як аблудны. Дзятл. Няўхв. Пра нязручнасці жыцця адзінокага чалавека, няўпэўненасць яго ўнутранага стану. ФА.
  17. 17
    аблуплены
    ведаць каго як аблупленага. Івац., Мсцісл., Пруж. Пра дасканалыя, да ўнутраных падрабязнасцяў веды пра каго-н. Бялькевіч, 27; Босак, 30; ЗЗайкі.
    гатова як яечка аблупленае. Гл. яечка.
    завішчаць як аблуплены пятух. Гл. пятух.
    ведаць каго як аблупленую кабылу. Гл. кабыла.
    ведаць каго як аблупленую казу. Гл. каза.
  18. 18
    аблямоўка
    Мужыку жонка як жыду аблямоўка. Прык. Пра ролю жонкі ў сям'і, калі яна ўпрыгожвае мужа. БВ, 122. ≺ Аблямоўка - абшыўка краёў вопраткі першапачаткова лямай (парчой), а потым іншай прыгожай тканінай, канчатковае афармленне, упрыгожанне (відаць, пераважна ў гарадскім асяроддзі, мода ў яўрэяў).
  19. 19
    абмёрзлы
    доўбсці як гусь обмерзлэ корыто. Гл. гусь.
  20. 20
    абмоклы
    стаяць як чапля абмокла. Гл. чапля.
    хадзіць як абмоклы. Ваўк. п. Няўхв. Пра прыгнечанага, прысаромленага, панурага чалавека. Federowski, 48.

Паведаміць пра недакладнасьць