На запыт знайшлося 27 артыкулаў

  1. 1
    Адам
    жыть як Адам у раю. Смал. п. Ухв. Пра добрае, бесклапотнае жыццё. Добровольский ІІІ, 5.
  2. 2
    адбіць
    як пятамі адбіць. Гл. пята.
  3. 3
    адбрыць
    як адбрыць. Мсцісл. Пра рашучы, цвёрды адказ. Юрчанка, 172.
  4. 4
    адбыць
    Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Гл. птушка.
    Кароста ні папоўства: сем год адбудзіць, тады ні будзіць. Гл. папоўства.
  5. 5
    адвакат
    язык як у адваката. Мсцісл. Кплів. Пра гаваркога знаходлівага чалавека. Янк., Пар., 200.
  6. 6
    адваражыць
    усё роўна як бабка адваражыла. Гл. бабка.
  7. 7
    адвесіўшы
    стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь.
  8. 8
    аджаваць
    маўчаць, баццэ каровы язык аджавалі. Гл. карова.
    як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
  9. 9
    адзежа
    брацца як рапей за адзежу. Гл. рапей.
    Грыб - ні ежа, а шляпа - ні адзежа. Гл. ежа.
  10. 10
    адзін
    Век звекаваў як адзін дзень згуляў. Прык. Пра хуткабежнасць жыцця. Янк., Пар., 25.
    жыць суладне як адзін. Пра дружнае жыццё. Высл., 313.
    Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Гл. кажух.
    як адзін цвет. Мсцісл. Ухв. Пра моцнае дружнае цвіценне чаго-н. Юрчанка, 172.
    як адным грэбенем пачасаліся. Пра вельмі падобных адзін да аднаго. Янк., 442.
  11. 11
    адліць
    здзелаець - як атальець. Мсцісл. Ухв. Пра дасканалае выкананне работы. Юрчанка 1977, 210.
  12. 12
    адмалаціць
    як боб адмалаціць. Гл. боб.
  13. 13
    адна
    зляцелі гадочкі як адна вясна. Пра хутка прамінулае жыццё. Янк., Пар., 75.
    як адна мінута месяц праляцеў. Мсцісл. Пра хуткі бег часу. Юрчанка 1977, 210.
    прыстаць як банны ліст да аднаго места. Гл. ліст.
    як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10.
    пахожы як пантоплі з адной кожы. Гл. пантоплі.
    як у адной кашулі хрышчаныя. Лаг., Стаўб. Пра моцную, трывалую, шчырую дружбу людзей. МК, 319; Мін.-Мал., 1970, 171.
    дзерціся як два каты ў адном мяшку. Гл. кот.
  14. 14
    адняць
    як рукою адняў. Гл. рука.
    скрыўдзіць усё роўна як бязногаму кій адняць. Гл. бязногі.
  15. 15
    адпароць
    Жонка не рукаў - не адпораш. Гл. рукаў.
  16. 16
    адрасці
    Валасы ня зубы - адрастуць. Гл. зуб.
    Мужык як баран: астрыжы, то ён зноў адрасце. Гл. баран.
  17. 17
    адрына
    аграмністы (велькі) як адрына. Слон., Ваўк. п. Пра высокага поўнага чалавека. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
    хата што адрына. Слон. Няўхв. Пра вялікую і бедна абстаўленую хату. Высл., 408.
  18. 18
    адрэзаць
    як адрэзала [ні разу не паказаўся]. Івац., Мсцісл. Пра катэгарычнае перапыненне чаго-н. Юрчанка 1977, 210; ЗЗайкі.
    як нажом адрэзала. Гл. нож.
    сказаць як адрэзаць. Мсцісл. Пра рашучы, цвёрды, катэгарычны адказ. Юрчанка, 172.
  19. 19
    адсячы
    сказаў як адсек. Паст. Пра рашучы, цвёрды, катэгарычны адказ. СПЗБ 4, 434.
    як тапаром адсек. Гл. тапор.
  20. 20
    адуроны
    ходить як одурённый. Смал. п. Няўхв. Пра чыесьці няўцямныя паводзіны. Добр., Смол., 524.

Паведаміць пра недакладнасьць