Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  е  ё  з  і  л  о  р  у  ы  э  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  


На ваш запыт знойдзены 231 артыкул

  1. баба
    быццам сем баб адхадзіла каго. Мін. Пра добрую дапамогу, калі адразу палепшала. ЛЦ, 74.
    як сем баб пошэптало каго. Жытк. ТС 4, 211. Тое ж.
    як сто баб адхадзіла каго. 1. Навагр. Слуцк. Тое, што быццам сем баб адхадзіла. 2. Навагр. Пра палепшаны настрой, калі адышла злосць, непрыязнасць. Даніловіч, 25.
    аббрахаць як баба [якая]. Раснян. Пагардл. Пра беспадстаўную і бесталковую лаянку, абгаворванне. Бялькевіч, 17.
    выцягацца як баба дурная. Мсцісл. Няўхв. Пра беспадстаўны плач, бедаванне. Юрчанка 1969, 156. ≺ Выцягацца - тут: плакаць, бедаваць.
    за пнём галава, як за дзедам баба. Брасл. Пра нечае надзейнае сховішча. Рабкевіч, 77.
    кашляць як старая баба. Ваўк. п. Няўхв. Пра часты, адрывісты кашаль, не ўласцівы маладзейшым асобам. Federowski, 139.
    Мужык так гаруіць па жонцы, як баба па іголцы. Ушацк. Прык. Кплів. Пра недастаткова моцныя перажыванні мужа па жонцы. Барадулін, 98.
    насіцца як баба з качаргой. Насмешл. Пра хуткага, імклівага, мітуслівага чалавека. Ляцкий, 29.
    ныць бы стара баба. Саліг. Асудж. Пра чалавека, які залішне наракае на лёс, здароўе і інш. ДА.
    плакаць як баба. Івац. Няўхв. Пра мужчыну, што залішне эмацыянальна выказвае свае пачуцці, плача. ЗЗайкі.
    раскірачыцца як старая баба. Лоеў. Асудж. Пра непрыгожую позу чалавека. Янкова, 306.
    распусціцца як баба над ночвамі. Насмешл. Пра жанчыну без галаўнога ўбору, з распушчанымі валасамі. Ляцкий, 37.
    сварлівы як старая баба. Ваўк. п. Няўхв. Пра сварлівага, нуднага, зласлівага мужчыну. Federowski, 294.
    стаць як баба. Лаг. Кплів. Пра мужчыну або маладую дзяўчыну, што набылі звычку бурчаць, сварыцца, займацца дробязнымі разборкамі. Гілевіч, 79.
    хітры бы баба. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека не мужчынскага характару, выкрутлівага, хітрага. Сержпутоўскі 1999, 71.
    што ні пупала несці як [ікая] дурная баба. Мсцісл. Няўхв. Пра беспадстаўную гаворку, бязглуздзіцу. Юрчанка 1993, 23.
    шыць як сляпая баба. Ваўк. п. Насмешл. Пра неахайнае шыццё. Federowski, 301.
    як баба з яешняю. Гродз. Насмешл. Пра настырнае чаплянне, дакучлівае прыліпанне. Сцяшковіч, 613.
    як благая баба. Вілен. Няўхв. Пра сварлівага, бурклівага, злоснага чалавека. Sielicki, 159.
    як [тая] баба балбатаць. Слон. Асудж. Пагардл. Пра чалавека, які любіць гаварыць абы-што. Высл., 431.
    цесна як двум бабам на кухні. Астр. Жарт. Пра цеснату ў вельмі маленькім памяшканні. Даніловіч, 136.
    гэты кашаль як бабе радзіць. Бых. Пра цяжкі, надрыўны, гучны кашаль. Высл., 310.
    зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Віл., Стаўб., Уздз., Лаг. Іран. Пра колішні мізерны надзел зямлі. Янк., 410; Нар. слов., 143; Мін.-Мал., 1974, 190; МК, 319; ДА; Гілевіч 2007, 10.
    поле як старой бабе сесці сраць. Лельч. Груб. ФА. Тое ж.
    Як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Прык. Пра напругу скупога чалавека пры аддаванні даўгоў. Крэмнеў. ПП 1, 493.
    як на забітай бабе. Слон. Няўхв. Пра беспарадак, калі вельмі многа, у беспарадку ўсяго настаўлена. Даніловіч, 236.
    накідаць як на забітую бабу. Слон. Няўхв. Пра навальванне рэчаў абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
    адгладзіць як добрай бабы сраку. Мінск. Насмешл. Вульг. Пра старанную апрацоўку глебы, аддзелку нечага. ЗСалавей.
    валасы сівыя як у старой бабы. Спачув. Пра рана пасівелыя валасы ў жанчыны. Бялькевіч, 79.
    раздрыпкацца як старыя бабы. Мсцісл. Асудж. Пра неахайна апранутых жанчын. Юрчанка 1998, 37.
    сядзець наверсе як зуб у старой бабы. Гл. зуб.
    у каго стан як у бабы, рукі, ногі як у жабы. Гродз. Насмешл. Пра чыю-н. непрапарцыянальную фігуру. Цыхун, 194.
    чыста як тры бабы убіралі. Карэл. Ухв. Пра добрае, стараннае прыбіранне дзе-н., парадак. Высл., 420.
  2. баба-яга
    вытрашчыцца як [тая] баба-яга. Няўхв. Пра недалікатны, непрыгожы позірк. Шпилевский, 177.
  3. бабёр
    плакаць як бабёр. Міл., Дзярж., Івац. Фальк. Пра нейчы моцны, несупынны плач. Бялькевіч, 79; ФА; ЗЗайкі. ≺ Верылі, калі бабёр знаходзіць перашкоду на сцежцы да сваёй хаткі, ён не можа пайсці іншай, а садзіцца і плача.
    тоўсты як бабёр. Ухв. Пра дагледжанага здаровага чалавека. Янк., Пар., 167.
    зубы ў каго як у бабра. Карэл. Ухв. Пра чые-н. моцныя, здаровыя зубы. Высл., 331.
    слёзы як у бабра. Ваўк. п. Пра буйныя слёзы каго-н. Federowski, 303.
    сыплюцца як із бабра слёзы. Лоеў. Спачув. Пра чый-н. нястрыманы плач. Янкова, 350.
    прыволле як бабру на возеры. Ухв. Пра нейчае свабоднае, прывольнае жыццё. Янк., Пар., 132.
    жыць бы бобер [сам]. Стол. Пра адзінокага чалавека. ТС 1, 65.
  4. бабінец
    як чорт у бабінец. Гл. чорт.
    уцякаць як чорт з бабінцу. Гл. чорт.
  5. бабіч
    жыць як бабіч. Стаўб. Няўхв. Пра адзінокае жыццё, без жонкі, дзяцей. МК, 89.
    хадзіць як бабіч. Краснап. Няўхв. Пра жанападобнага мужчыну. Бялькевіч, 79.
  6. бабка
    усё роўна як бабка адваражыла. Карэл. Высл., 406. Тое, што як сто баб адхадзіла.
    хлопцы ростуць ек грыбы, а дзеўкі - ек бабкі. Стол. Пра хуткі рост моладзі. ТС 1, 32. ≺ Бабка - тут: падбярозавік.
  7. бабулька
    добры як бабулька. Памянш.-ласк. Ухв. Пра спагадлівага, ласкавага чалавека. Янк., Пар., 54.
  8. бабульчын
    хораша як у бабульчынай казцы. Гл. казка.
  9. бабыль
    жыць як бабыль. Докш. 1. Пра беззямельнага селяніна. 2. Пра старога халасцяка. СПЗБ 1, 135.
    топіцца як у караля, а варыцца як у бабыля. Гл. кароль.
  10. Багародзіца
    сядзець як Багародзіца. Насмешл. Пра кагосьці, хто сядзіць са складзенымі рукамі. БПФС, 27.
  11. багаты
    браць як багатага за сэрца. Ваўк. п. Пра чалавека, які моцна разгневаўся. Federowski, 42.
    браць/узяць (ухапіць) як багатага за жывот. Ваўк. п., Жытк., Капыл. Пра таго, хто моцна разгневаўся. Federowski, 324; Высл., 404; Янк., 398, 435; Ройзензон, 78; Аксамітаў, 193; ТС 2, 69.
    бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Пра шчыльна падагнаныя дошкі. Pietkiewicz, 359. ≺ Заўвага збіральніка: «Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць».
    гонару як у багатага свата. Гл. сват.
    наўчыць каго як багатага. Мсцісл. Іран. Пра безвыніковае навучанне. Юрчанка 1977, 210.
    пасылаць каго куды як багатага (багатаму) па смерць. Гродз. Воран. Іран. Пра пасыланне, адпраўленне каго-н. без надзеі на хуткае вяртанне. Даніловіч, 213.
    цёпла дзе як у багатага ў кішэні. Ваўк. п. Ухв. Пра значную ступень цяпла, забеспячэння. Federowski, 58.
    пайсці як багатаму па смерць. Няўхв. Пра павольную, марудную хаду. Сцяшковіч, 613.
    хочацца каму што як багатаму ўміраць. Ваўк., Сак. п., Івац. Іран. Пра нежаданне штосьці рабіць. Dybowski, 192; Federowski, 54; ЗЗайкі.
    як багаты. Мсцісл. Насмешл. Пра важнага, задаволенага чалавека. Юрчанка 1977, 210.
  12. багатыр
    хадзіць як багатыр [які]. Лельч. Няўхв. Пра чалавека, які задаецца сваім багаццем. Кучук, Малюк, 10. ≺ Багатыр - тут: багаты чалавек.
  13. багіня
    як багіня. Мсцісл. Пра адзінокую жанчыну. Юрчанка, 178. ≺ Тлумачэнне збіральніка.
  14. баглай
    цягацца як баглай. Няўхв. Пра таго, хто бадзяецца без справы. Бялькевіч, 96. ≺ Баглай - гультай.
  15. багна
    совесць зарасла мохам, як багна ў балоце. Мін. Асудж. Пра несумленнага чалавека. ЛЦ, 45.
    як багну таптаць. Ветк. Няўхв. Даваць многа, без ніякага знаку. Гор., Руд., 255.
  16. бадак
    калючы як бадак. Слон. 1. Пра нешта калючае. 2. Насмешл. Пра з'едлівага, калючага чалавека. Высл., 333. ≺ Бадак - асот.
  17. бадзяга
    цягацца як бяздомны бадзяга. Краснап. Асудж. Пра чалавека, што не любіць сядзець на месцы, спакойна працаваць. Бялькевіч, 99.
  18. базар
    галгатаць як на базары. Бял. Няўхв. Пра голасную гамонку, калі гавораць усе адразу. Бялькевіч, 144.
    насіцца як та Віхна з гарбузою на базары. Стол. Насмешл. Пра бязладнасць гаворкі і дзеяння. ТС 1, 195.
    расхіхітацца як Сідар на базары. Гл. Сідар.
    як на дурным базары дзе. Мсцісл. Няўхв. Пра беспарадак дзе-н. Юрчанка, 191.
  19. базарніца
    крычаць як базарніца. Няўхв. Пра празмерную крыклівасць. Носович, 12. ≺ Базарніца - базарная гандлярка. АВНЛ.
  20. байбус
    здорову ек байбус. Жытк. Асудж. Пра гультаяватага падлетка. ТС 1, 37.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  7  8  9  10  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019