На запыт знайшоўся 231 артыкул

  1. 81
    бедны
    Панская хвароба як беднага здароўе. Гродз. Прык. Жарт. Пра неаднолькавую ацэнку сітуацыі: спешчанаму дрэнна тады, калі няспешчанаму яшчэ прымальна. Цыхун, 190.
    што як у беднага сарочка. Навагр. Пра нешта адзінае ў чалавека. Даніловіч, 255.
    сядзець ціха як бедны сваяк. Гл. сваяк.
  2. 82
    без'языкі
    маўчаць як без'языкі. Няўхв. Пра зусім маўклівага чалавека. Санько, 68.
    мікаць як без'языкі. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць невыразна. Станкевіч, 697.
  3. 83
    белень
    горкі шчо белень. Стол. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, часцей пра яблык. ТС 1, 51.
  4. 84
    белка, гл. таксама вавёрка
    голы як белка. Леп. Пра цалкам збяднелага, немаёмаснага чалавека. АВНЛ.
    круціцца як белка. Свісл. Пра вельмі занятага, заклапочанага чалавека. Даніловіч, 213.
    круціцца як белка ў калясе. Лаг. МК, 132. Тое ж.
    лазіць як белка па соснах. Мсцісл. Ухв. Пра чыё-н. спрытнае, хуткае перамяшчэнне. Юрчанка, 179.
    хітры як белка. Няўхв. Пра пранырлівага, хітрага чалавека. Ройзензон, 79.
    абабраць каго як белку. Кап., Чэрык. Няўхв. Пра поўнае, абсалютнае пазбаўленне маёмасці каго-н. Даніловіч, 213; ЛЦ, 49; ДА.
    абірычыць каго як белку. Стаўб. Няўхв. МК, 13. Тое ж.
    аблупежыць каго як белку. Смал. п. Няўхв. Добр., Смол., 502. Тое ж. ≺ Аблупежыць - абадраць.
    глядзець як заяц на белку. Гл. заяц.
  5. 85
    белы
    як па белай бірозі пілой. Гл. бяроза.
    відна як у белы дзень. Гл. дзень.
    Убяры і пень, то будзе як белы дзень. Гл. дзень.
    як дзень белы. Гл. дзень.
    як пень у белы дзень. Гл. пень.
  6. 86
    бель
    як бель. Мсцісл. Ухв. Пра пакрыты белымі кветкамі сад. Юрчанка, 179.
  7. 87
    бераг
    перці як плот на бераг. Гл. плот.
  8. 88
    беразняк
    трава як беразняк. Мсцісл. Пра высокую, роўную траву. Юрчанка, 179.
  9. 89
    бервяно
    спухла нага як бервянё. Шальч. Пра вялікую пухліну. СПЗБ 4, 554.
    голы як акоранае бервяно. Мін. Спачув. Пра немаёмаснага, беднага чалавека. ЛЦ, 70. ≺ Без кары бервяно зусім голае і таму служыць эталонам беднасці.
    круглы як бервяно. Мсцісл. Пра нешта круглае. Янк., 411; Юрчанка, 179.
    ляжаць як бервяно. Міл. Няўхв. Пра нерухомасць каго-н. Бялькевіч, 298.
    цяжкі як бервяно. Мсцісл. Пра нешта цяжкае. Юрчанка, 179.
    як бервяно стала [нага]. Лаг., Бран. Высл., 425; Слов. брян., 46. Тое, што спухла нага як бервянё.
  10. 90
    Берка
    вочы павылазілі от бы ў Берка лудатаго. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека з вачыма навыкаце. Сержпутоўскі 1999, 106.
  11. 91
    Берман
    спраў як у Бермана на заводзе. Леп. Жарт. Пра вялікую колькасць спраў, занятасць каго-н. ФА. ≺ Завод Бермана, відаць, лічыўся ўзорам дзелавітасці, энергічнай дзейнасці.
  12. 92
    бес
    Вырас як лес, а дурны як бес. Гл. лес.
    Вялікі як лес, дурны як бес. Гл. лес.
    доробляць шо бес. Жытк. Няўхв. Пра неадэкватныя паводзіны, свавольства, дурасць. ТС 2, 31.
    у вочы лісам, а за вочы бісам. Гл. ліс.
  13. 93
    бёрда
    горла як суконнае бёрда. Асудж. Пра таго, хто ахвотны да выпіўкі. Ром., Бел., 310. ≺ Суконнае бёрда - рэдкае, лёгка прапускае ніткі асновы.
    кашляць як у бёрда. Мсцісл. Пра моцны глухі кашаль. Юрчанка, 200.
    як бёрда. Жлоб. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Гор., Руд., 255.
  14. 94
    бздзець
    смелы як жыд, калі ў школе са страху бздзіць. Гл. жыд.
  15. 95
    бздзюх
    курыць як бздзюх. Гродз. Няўхв. Пра моцнае курэнне, калі шмат цёмнага дыму. СПЗБ 1, 184. ≺ Бздзюх - порхаўка.
  16. 96
    Біблія
    панімаць як мядзведзь у Бібліі. Гл. мядзведзь.
    разбірацца як вол па Бібліі. Гл. вол.
    разумець як вол па Бібліі. Гл. вол.
    глядзець як баран у Біблію. Гл. баран.
    учытацца як поп у Біблію. Гл. поп.
  17. 97
    бізун
    абарвацца як бізун. Івац. Пра абсалютнае збядненне каго-н. ЗЗайкі.
    абгаліцца як бізун. Сен. Каспяровіч, 2. Тое ж.
    голы як бізун. Ваўк. п., Івац., Сміл., Уздз., Мін., Барыс., Лоеў., Шчуч., Маладз., Гродз. Пра зусім беднага чалавека. Ром., Бел., 293; Ляцкий, 8; Federowski, 112; Шатэрнік, 31; Мін.-Мал., 1970, 159; Высл., 306; Янкова, 87; СЦБ, 97; Цыхун, 180; ТС 5, 174; АВНЛ; ФА; Гілевіч, 165; ЗЗайкі.
    падляцець як голы пад бізун. Гл. голы.
    худыысах, выпетрыў) як бізун. Гродз., Мсцісл. Насмешл. Пра дужа схуднелага, высмяглага чалавека. Сцяшковіч, 284; Юрчанка 1977, 222.
    чорны як бізун. Ваўк. п. Рэдка. Пра нешта чорнае. Federowski, 66.
    рабіць як з-пад бізуна. Слон. Пра цяжкую працу пад прымусам. Высл., 379.
    прывыкнуць як срака к бізуну. Гл. срака.
    як бызун. Жабін. Насмешл. Пра добра вымаклага чалавека. Ганчук, Касцючык, 85.
  18. 98
    біржа
    вырасці як біржа. Мсцісл. Няўхв. Пра высокую худую дзяўчыну. Юрчанка 1969, 60.
    насіцца як біржа. Мсцісл. Няўхв. Пра хуткага, імклівага чалавека. Юрчанка 1977, 210.
  19. 99
    бісер
    як бісер. Мсцісл. Ухв. Пра нешта дробнае, бліскучае, яснае. Юрчанка, 179.
  20. 100
    біты
    падскочыць, быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.

Паведаміць пра недакладнасьць