Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў (3784 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  о  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  э  ю  я  
а  в  е  л  о  р  у  х  ы  э  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 105 артыкулаў

  1. табак
    таўчыся як табак у ступе. Мін. Няўхв. Пра чалавека, занятага дробнымі штодзённымі клопатамі. Высл., 399.
    даць як табакі на панюшку. Касц. Пра вельмі малую колькасць нечага. Бялькевіч, 314.
  2. табун
    табуном хадзіць. Крыч. Пра людзей, моладзь, што трымаюцца гуртам. Бялькевіч, 447.
  3. тавар
    спаць як тавар збыўшы. Гродз. Пра вельмі моцны, беспрабудны сон. Даніловіч, 254.
  4. Тадора
    Як тая Тадора - то шые то пора. Прык. Свісл. Насмешл. Пра чалавека, які няўважліва робіць, а затым перарабляе сваю работу. Даніловіч 2008, 138.
    дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Гл. Тодар.
  5. такрочны
    радасць як з такрочнага снегу. Гл. снег.
    патрэбны (так страшан) як тагрочны снег [на градах]. Гл. снег.
    баяцца як такрочнай зімы. Гл. зіма.
  6. талака
    завіхацца як на папоўскай талацы. Слуцк., Лід. Насмешл. Пра паказное завіханне падчас нейкай працы. Сержпутоўскі 1999, 44; Сцяшковіч, 617.
  7. талан
    парасюк сыты як талан. Сміл. Ухв. Пра сытага ўкормленага парсюка. Шатэрнік, 276.
  8. талерка
    круглы як талерка. Краснап. Пра нешта роўна круглае. Бялькевіч, 139.
    кветкі як тарэлка. Б.Каш. Пра вялікае суквецце ў кветак. Мат., Гом., VI, 164.
    у гапцы бы ў тарэлцы. Жытк. Пра ненадзейнасць чаўна, яго неналежную бяспечнасць. Нар. слов., 303. ≺ Гапка - рыбацкі човен.
  9. талмуд
    ківацца як рабін над талмудам. Гл. рабін.
  10. танец
    гаранцаваць як Вінцэсь у танцы. Гл. Вінцэсь.
    завесціся як жыд у танцы. Гл. жыд.
    збірацца як у Віганцы на танцы. Гл. Віганцы.
  11. танк
    цішыня, глухата як у танку. Карэл. Жарт. Пра поўную ізаляванасць. Высл., 416.
  12. танцаваць
    хочацца як спераду танцаваць. Гл. спераду.
  13. Танявіцкі
    як цар Танявіцкі. Гл. цар.
  14. тапак
    патрэбна як каню тапкі. Гл. конь.
  15. тапарышча
    нос што тапарышчо. Слон. Насмешл. Пра нейчы вялікі адметны нос. ЖНС, 183.
  16. тапелец
    павязло каму як тапельцу. Івац., Пруж. Іран. Пра адсутнасць шанцавання наогул. ФА; ЗЗайкі.
  17. тапіла
    ускочыць як у тапіла. Насмешл. Пра чалавека, які неабачліва трапіў у благія абставіны. Янк., Пар., 175. ≺ Тапіла - багна.
  18. таполя
    адзінокая як таполя сярод поля. Спачув. Пра адзінокую самотную жанчыну. Янк., 396.
    дзеўка (дзяўчына) як таполя. Ваўк. п. Ухв. Пра станістую танклявую дзяўчыну. Federowski, 95; Янк., Пар., 53.
  19. тапор
    твар як з-пад тапара. Слуцк., Стаўб., Мсцісл. Няўхв. Пра грубы непрывабны твар. МК, 311; Юрчанка, 185.
    рубіць як тапаром. Пра рашучы, цвёрды адказ. Нос., 145.
    сказаць як тапаром адсячы. Мсцісл., Ветк. Юрчанка, 174: ЗЛапаціна. Тое ж.
    як у сук тапаром. Гл. сук.
    знайсці як тапор за лавай. Іран. Пра таго, хто ўсім вядомае выдае за навіну. Ляцкий, 13.
    неабходны як у лесе тапор. Гл. лес.
    пайсці як тапор на дно. Мсцісл. Пра некага, хто марна згінуў, утапіўся. Нар. лекс., 169.
    плаваць што тапор. Брасл. Іран. Пра таго, хто не ўмее плаваць зусім. СПЗБ 5, 500.
    плаваць як тапор за пяць грошай. Докш. Іран. Высл., 366. Тое ж.
    Чалавек невучоны як тапор нетачоны. Ваўк. п., Кір. Прык. Пра чалавека без адукацыі, неспецыяліста. ПП 2, 177; АВНЛ.
  20. таптаць
    жраць як у мех бяздонны таптаць. Гл. мех.
    як багну таптаць. Гл. багна.
    бы жабы топчэ. Гл. жаба.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019