На запыт знайшлося 105 артыкулаў

  1. 61
    траўка
    вольна як на траўцы. Ухв. Пра нейкую прастору, волю для чалавека. Янк., Пар., 26.
  2. 62
    трахала
    крычаць як [гэта] трахала. Брасл. Пра надта крыклівага чалавека з зычным голасам. СПЗБ 5, 122.
  3. 63
    трашчаць
    язык ляшчыць што калаўрот трашчыць. Гл. калаўрот.
  4. 64
    траяк
    Калі на дзераве як траяк, то альбо сей, альбо няхай будзе так. Прык. Фальк. Калі ліст на дрэве з трохкапеечную манету, то гэта апошні час для сяўбы, іншы раз і запозна сеяць. Federowski, 166.
  5. 65
    Тройца
    прыбрацца як хата перад Тройцаю. Гл. хата.
  6. 66
    трольскі
    хадзіць як трольскі бугай. Гл. бугай.
  7. 67
    Троцкі
    трындзець як Троцкі. Свісл., Гродз. Іран. Жарт. Пра чалавека, які лёгка, па-штукарску лжэ, гаворыць няпраўду. Даніловіч, 255. ≺ У аснове фразеалагізма - прозвішча ідэолага антыленінскага руху Л. Д. Троцкага.
  8. 68
    труба
    нос як труба. Гродз. Насмешл. Пра доўгі нос чалавека. СПЗБ 5, 128.
    расмаргацца як у трубу. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які гучна смаркаецца. Бялькевіч, 126.
    губы як трубы. Няўхв. Пра нейчыя тоўстыя губы. Янк., Пар., 45.
  9. 69
    трубачыст
    чыст як трубачыст. Жлоб., Мсцісл. Іран. Пра забруджанага, мурзатага чалавека. Высл., 420; Юрчанка, 199.
  10. 70
    трудадзень
    чапляцца як трудадзень за пляцень. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які ўсюды чапляецца. Юрчанка, 199.
  11. 71
    труены
    хадзіць як труены. Лоеў. Няўхв. Пра чалавека, які выглядае прыгнечана, незадаволена. Янкова, 361. ≺ Труены - тручаны.
  12. 72
    труна
    цесна дзе як у труне. Пра вельмі цеснае памяшканне. Янк., Пар., 187.
    як з труны. Спачув. Пра бледнага чалавека, які вельмі кепска выглядае. Янк., Пар., 36.
    цёмна дзе як у труне. Ваўк. п., Слон., Мсцісл. Пра густую цемру дзе-н. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439; Юрчанка 1977, 246.
    ціха дзе як у труне. Ваўк. п., Слон., Мсцісл. Пра поўную цішыню дзе-н. Federowski, 59; Высл., 415; Янк., 439.
  13. 73
    трупэрня
    холадна дзе як у трупэрні. Зэльв. Няўхв. Пра холад у памяшканні. Сцяцко 1970, 162.
  14. 74
    трус
    глядзець як кот на труса. Гл. кот.
  15. 75
    трусы
    прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Шчуч., Слон., Свісл. Жарт. Пра бясследнае знікненне нечага. Даніловіч, 239.
  16. 76
    труха
    сыпацца як труха. Івац. Пра нешта сыпучае, спарахнелае ад старасці ці сапсаванасці. ЗЗайкі.
  17. 77
    трухлявы
    як дзерава трухлявае шапацець. Гл. дрэва.
  18. 78
    труцень
    выцягнуць каго як трутня з караніка. Астр. Насмешл. Здзекл. Пра чалавека, якога выцягнулі аднекуль, не далі застацца ў ленасці. СПЗБ 5, 134.
    адзін як труцень. Івац., Стаўб. Няўхв. Пра адзінокага чалавека. МК, 23; ЗЗайкі.
    валандацца бы труцень. Слуцк. Асудж. Пра лянівага чалавека, які нічога не робіць. Сержпутоўскі 1999, 73.
    жыць як труцень. Асудж. Пра чалавека, які жыве з чужой працы. Янк., Пар., 61.
    як труцень у калодзе. Навагр. Асудж. Даніловіч 2008, 138.
  19. 79
    труцізна
    жоўць горкая як труцізна. Шальч. Пра высокую ступень горычы ў жоўці. СПЗБ 5, 134.
  20. 80
    тручаны
    сноўдацца што тручаныя тараканы. Гл. таракан.

Паведаміць пра недакладнасьць