На запыт знайшлося 77 артыкулаў

  1. 1
    убіраць
    чыста як тры бабы убіралі. Гл. баба.
  2. 2
    убіць
    сказаць як цвік у сэрца ўбіць. Гл. цвік.
    як нож у сэрца ўбіў. Гл. нож.
  3. 3
    убоісты
    апусціць галаву як той конь убоісты. Гл. конь.
  4. 4
    убрыкнуць
    моцна як кот убрыкнуў. Гл. кот.
  5. 5
    уваліцца
    ажаніцца як у гаўно ўваліцца. Гл. гаўно.
  6. 6
    увараваць
    дрыжаць як увараваўшы. Валож. Асудж. Пра чалавека, які штосьці ўкраў і калоціцца ад страху быць выкрытым. Высл., 315.
  7. 7
    уваткнуць
    сказаць як у восы прут уваткнуць. Гл. аса.
    уцякаць як бы хто каму ўваткнуў пяро ў сраку. Гл. пяро.
  8. 8
    увесь
    як не ўвесь. Астр. Няўхв. Пра кагосьці з дзівацтвамі, крыху ненармальнага. Даніловіч, 238.
  9. 9
    увосень
    дождж царабаніць як увосень. Стаўб. Пра дробны зацяжны дождж. Нар. слов., 155.
    зелянець як рунь увосень. Гл. рунь.
    змерзнуць як масляк увосень. Гл. масляк.
    зольна на двары як увосень. Ветк. Няўхв. Пра халоднае і золкае надвор'е. Мат. Гом., IV, 183.
    бружжаць што худая муха ўвосень. Гл. муха.
    многа як гразі ўвосень. Гл. гразь.
  10. 10
    увязаны
    крычаць як увязаны. Слон. п. Няўхв. Пра кагосьці, хто крычыць моцна, голасна, нечага пратэстуе. Federowski, 154.
  11. 11
    увязнуць
    кідацца як той кот, што ўвяз у мокрай гліне. Гл. кот.
    крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння.
  12. 12
    угарны
    насіцца як кот угарны. Гл. кот.
  13. 13
    угарэлы
    кідацца ва ўсе бакі як угарэлы. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які бязмэтна мітусіцца, бегае. ЛЦ, 71.
    ляцець як угарэлы. Смал. п., Уздз. Няўхв. Пра кагосьці, хто шпарка бяжыць. Добр., Смол., 499; ФА.
    насіцца як угарэлыя. Добр., Жлоб., Івац., Карм., Рэч., Слон. Няўхв. Мат. Гом., IV, 135; Барысюк, Буян, 13; ЗЗайкі. Тое, што кідацца на ўсе бакі як угарэлы.
  14. 14
    угледзець
    так як што ліхое ўгледзеў. Гл. ліхое.
  15. 15
    удава
    накукавацца як удава. Пух. Спачув. Пра перажытыя, аплаканыя ўдавой непрыемнасці, гора. Мін.-Мал., 1970, 163.
    у язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Гл. князь.
  16. 16
    ударыць
    як пыльным мяшком удараны. Гл. мяшок.
    ціха як поўху ўдарыўшы. Гл. поўху.
  17. 17
    удаўцоў
    асенняе сонца як удаўцова сэрца. Гл. сэрца.
  18. 18
    удовін
    гарачо як удовіна сэрца. Гл. сэрца.
    Сонцэ зімою як удовінэ сэрцэ, усё свеціць да ні грэе. Гл. сэрца.
  19. 19
    удод
    балбатаць як удод. Ваўк. п. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Federowski 21.
    седзець ек удод. Жытк. Няўхв. Пра насупленага, надзьмутага чалавека. ТС 5, 320.
    як удод. Гродз. Няўхв. Пра насупленага, пакрыўджанага, надзьмутага чалавека. Даніловіч, 257.
  20. 20
    удушлівы
    дыхаць як конь удушлівы. Гл. конь.

Паведаміць пра недакладнасьць