На запыт знайшлося 77 артыкулаў

  1. 61
    утануць
    як у тон утануў. Гл. тон.
  2. 62
    утапіцца
    ажаніўся як утапіўся. Івац. Няўхв. Пра нейчую паспешлівую няўдалую жаніцьбу. ЗЗайкі.
    як утапіўся. Шкл. Пра раптоўнае бясследнае зніканне каго-н. Нар. слов., 82.
    Ажаніцца - не ўтапіцца. Навагр. Прык. Пра непажаданасць поўнага выключэння жанатага чалавека з нейкай кампаніі ці спраў. Гілевіч, 152.
  3. 63
    утароп
    як утароп. Нясв. Зняважл. Пра кагосці, хто здзяцінеў, страціў разуменне рэальнасці. СПЗБ 5, 241. ≺ Утароп - вар'ят.
  4. 64
    утопленнік
    везці каму як утопленніку. Іран. Пра чалавека, якому не шанцуе. ЛА, 29.
  5. 65
    утрапёны
    насіцца як утрапёны. Докш., Шчуч. Няўхв. Пра панічную мітусню каго-н. Мат., 147; З нар. сл., 50; Нікіфароўскі, 1924, 21.
    хадзіць як утраплёны. Сур. Пра няўцямную хаду каго-н. Каспяровіч, 324. ≺ Утраплёны - звар'яцелы.
  6. 66
    ухажорка
    як з казы (свінні) ухажорка. Гл. каза.
  7. 67
    ухапіцца
    як за ветачку ўхапіўся. Гл. ветачка.
    бегчы як жару ўхапіўшы. Гл. жар.
    ляцець як жару ўхапіўшы. Гл. жар.
    пабыць як агню ўхапіўшы. Гл. агонь.
  8. 68
    ухапіць
    убег (забег) як агню ўхапіць. Гл. агонь.
    як агню ўхапіць. Гл. агонь.
    забегчыся як жару ўхваціць. Гл. жар.
    у каго сталоўка як у воўка: дзе ўрве, дзе ўхопіць. Гл. воўк.
    выскачыць як шмяля схваціўшы (ухваціўшы). Гл. чмель.
  9. 69
    ухо, гл. вуха
  10. 70
    уцяць
    сказаць як уцяць. Пра рашуча, моцна сказанае. Санько, 183.
    як сякераю ўцяць. Гл. сякера.
  11. 71
    уцячы
    пацеры не заяц, не ўцякуць. Гл. заяц.
  12. 72
    учадзець
    улюбіцца як учадзець. Слон. Насмешл. Пра незвычайныя адчуванні закаханага. Высл., 405.
  13. 73
    учхнуць
    як ракі ўчхнулі. Гл. рак.
  14. 74
    ушвалак
    тоўсты як ушвалак. Маст. Пра кагосьці тоўстага, ускормленага. СПЗБ 5, 257.
  15. 75
    ушчаміцца
    як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
    крычаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка.
  16. 76
    ушчымлены
    круціцца (уецца, звіваецца) як вуж [ушчымлены]. Гл. вуж.
  17. 77
    уюн
    Прыйдзе іюнь, то круціса ек в'юн. Стол. Прык. Пра вялікую колькасць работ у чэрвені. ТС 5, 225.
    вёрткі як уюн. Івац., Пух., Слон. Ухв. Пра вёрткага, зграбнага чалавека. Шатэрнік, 46; Высл., 293; ЗЗайкі.
    віцца як уюн у праломцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра выкручванні чалавека пры папроках, ушчуваннях. Federowski, 33.
    выкручвацца як уюн. Няўхв. Янк., Пар., 29. Тое ж.
    гібкі як уюн. Сміл. Шатэрнік, 67. Тое, што вёрткі як уюн.
    закруціцца як уюн на рожне. Жытк. Зласл. ТС 2, 102. Тое, што віцца як уюн у праломцы.
    круціцца (уецца, верціцца) як уюн на [гарачай] патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Стаўб., Ельск., Івац., Карм., Жабін. Няўхв. 1. Тое, што віцца як уюн у праломцы. 2. Пра чалавека, які імкнецца выжыць у складаных абставінах. Янк., 412; Юрчанка 1972, 269; МК, 158; Высл., 337; Мат. Гом., IV, 168; Расторгуев, 274; Ззайкі; Ганчук, Касцючык, 85.
    круціцца як вьюн у гаршку. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 74. Тое, што віцца як уюн у праломцы.
    круціцца як уюн, соллю пасыпаны. Няўхв. НН 1911, 230. Тое ж.
    слізкі як уюн. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных, што не ўтрымаць у руках. Янк., Дыял., І, 221.
    сыты як уюн. Круп. Ухв. Пра некага добра накормленага. СПЗБ 1, 319.
    таўчыся як уюн у рэшаце. Слуцк. Пра хмары, што ніяк не зыходзяць з небасхілу. Сержпутоўскі 1999, 44.
    як уюн на метцы. Лельч. Няўхв. Пра неспакойнага, мітуслівага чалавека. Гор., Руд., 26.
    круціцца як уюны ў каробаццы. Пух. Няўхв. Пра дзяцей, што надта раздурэліся, забаўляюцца. СПЗБ 5, 258.

Паведаміць пра недакладнасьць