На запыт знайшлося 6 артыкулаў

  1. 1
    удава
    накукавацца як удава. Пух. Спачув. Пра перажытыя, аплаканыя ўдавой непрыемнасці, гора. Мін.-Мал., 1970, 163.
    у язя ў галаве што ў князя, а ў шчукі што ў удавы. Гл. князь.
  2. 2
    ударыць
    як пыльным мяшком удараны. Гл. мяшок.
    ціха як поўху ўдарыўшы. Гл. поўху.
  3. 3
    удаўцоў
    асенняе сонца як удаўцова сэрца. Гл. сэрца.
  4. 4
    удовін
    гарачо як удовіна сэрца. Гл. сэрца.
    Сонцэ зімою як удовінэ сэрцэ, усё свеціць да ні грэе. Гл. сэрца.
  5. 5
    удод
    балбатаць як удод. Ваўк. п. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Federowski 21.
    седзець ек удод. Жытк. Няўхв. Пра насупленага, надзьмутага чалавека. ТС 5, 320.
    як удод. Гродз. Няўхв. Пра насупленага, пакрыўджанага, надзьмутага чалавека. Даніловіч, 257.
  6. 6
    удушлівы
    дыхаць як конь удушлівы. Гл. конь.

Паведаміць пра недакладнасьць