На запыт знайшлося 56 артыкулаў

  1. 41
    холад
    курчыцца як сабака ад холаду. Гл. сабака.
  2. 42
    Хомка
    гнуцца як Хомка перад Хоўрай (Кулінай). Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе лісліва, прыніжана. Юрчанка, 201.
    лезці як Хомка ў асець (падасецце). Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які нязграбна некуды пнецца. Юрчанка, 201.
    хадзіць як Хомка з балалайкаю. Мсцісл. Іран. Пра нейчыя недарэчныя, няўхвальныя паводзіны. Юрчанка, 194.
  3. 43
    хорт
    як харт падгалы. Зэльв. Пра тонкую, высокую, з падцятым жыватом жывёлу. Сцяцко 1970, 110.
    накінуцца як панскія харты. Пра прагнае накідванне на ежу. Энеіда навыварат.
    выхартацца як хорт. Смал. п. Жарт. Пра згаладалага, схудалага чалавека. Добр., Смол., 965.
    зрабіцца як хорт. Ляцкий, 13; Санько, 137. Тое ж.
    лёгкі як хорт. Гродз. Няўхв. Пра недарослага падсвінка. Цыхун, 80.
    махнуць як [тэй] хорт. Смал. п. Пра кагосьці, хто хутка сігануў, скочыў. Добр., Смол., 404.
    падгіндзіцца як хорт. Слуцк. Сержпутоўскі 1999, 80. Тое, што выхартацца як хорт.
    Спераду як хорт, а ззаду як чорт. Прык. Жарт. Пра непрывабны выгляд чалавека. Federowski, 232.
    сунуць як хорт. Слуцк. Сержпутоўскі 1998, 269. Тое, што махнуць як хорт.
    тонкі як хорт. Ваўк. п. Пра танклявага чалавека. Federowski, 313.
    худы як хорт. Навагр. СПЗБ 5, 318. Тое ж.
  4. 44
    Хоўра
    зарабіць як Хоўра на воўне. Ушацк. Іран. Пра адсутнасць заробку наогул. Барадулін, 114. ≺ Хоўра - народная форма імя Фяўронія.
    паўзці як Хоўра з печы. Мсцісл. Насмешл. Пра нязграбнае перамяшчэнне каго-н. Юрчанка, 202.
    хадзіць як Хоўра. Сур. Няўхв. Пра неахайную жанчыну. Каспяровіч, 331.
    сябраваць як Саўка з Хоўрай. Гл. Саўка.
    як Хомка перад Хоўрай. Гл. Хомка.
  5. 45
    хохлік
    глядзець як хохлік. Беш. Няўхв. Пра непрыязны, насцярожаны пагляд каго-н. Носович, 683; Каспяровіч, 331. ≺ Хохлік - чорт, чарцяня.
    скакаць як хохлік у балоце. Слуцк. Насмешл. Пра нейчыя дураслівыя, непрызваітыя паводзіны. Сержпутоўскі, 96.
  6. 46
    храпка
    пасівець як храпка ў капусты. Краснап. Пра пасівелага да белізны чалавека. Бялькевіч, 475. ≺ Храпка - ножка, цвёрды стрыжань у капусты.
  7. 47
    хрусцель
    худ[ы] як хрусцель. Пра кагосьці худога, лёгкага. Киркор, 239; Нос., 178. ≺ Хрусцель - птушка драч, дзяркач.
  8. 48
    Хрыстос
    як Ісус Хрыстос распяты. Маладз. Насмешл. Пра нястрыжанага хлопца. ФА.
    жыць як у Хрыста за пазухай. Мсцісл. Ухв. Пра прывольнае, забяспечанае жыццё каго-н. Юрчанка 1977, 248.
  9. 49
    хрышчаны
    як у адной кашулі хрышчаныя. Гл. кашуля.
  10. 50
    хрэзьбіны
    рассесціся як у цешчы на хрэзьбінах. Гл. цешча.
  11. 51
    хрэн
    як у латыша хрэн ды душа ў каго. Гл. латыш.
  12. 52
    хрэст
    як з храста зняты. Ваўк. п., Мсцісл. Спачув. Пра выгляд чалавека пасля хваробы, перажыванняў, гора. Federowski, 374; Юрчанка 1977, 213.
    дрыжаць (трэсціся, калаціцца) як чорт пад (перад) храстом. Гл. чорт.
    сядзець як святэй (святым) пад храстом. Гл. святы.
    баяцца як чорт хрыста (храста). Гл. чорт.
    як жыд да хрыста. Гл. жыд.
    Мужык хазяін над бабай як хрэст над царквой. Гарад. Прык. Пра ўладу мужчыны ў сям'і. АВНЛ.
  13. 53
    хукнуць
    лёгка як хукнуць. Пра лёгкасць і хуткасць пры выкананні нейкай працы. Санько, 214.
  14. 54
    хурманскі
    распусціць язык як хурманскі біч. Гл. біч.
  15. 55
    хуста
    збялець як хуста. Ваўк. п. Спачув. Пра збялелага ад страху, хваробы чалавека. Federowski, 373; Ляцкий, 19.
  16. 56
    хутаранец
    нядружны як хутаранец. Няўхв. Пра чалавека, які не любіць быць у гурце. Янк., Пар., 116.
    падпільноўваць як хутаранец у садзе. Няўхв. Пра жаднага чалавека, які кагосьці адсочвае, падпільноўвае. Янк., Пар., 121.
123

Паведаміць пра недакладнасьць