На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    хавацца
    ехаць ціхінька як хувацца. Мсцісл. Няўхв. Пра вельмі сцішаную, баязлівую язду. Нар. лекс., 181.
  2. 2
    хаваць
    галасіць як нябожчыка хаваеш. Гл. нябожчык.
  3. 3
    хадак
    скура злезла што хадак. Віл. Пра нейкую прыгоду з пашкоджаннем скуры. СПЗБ 5, 277. ≺ Хадак - лапаць, пашыты са скуры.
  4. 4
    хадзіць
    гаспадарку вадзіць - не разінуўшы рот хадзіць. Гл. рот.
  5. 5
    Хайка
    маліцца як Хайка на Бэрку. Мсцісл. Жарт. Пра стаўленне да кагосьці з захапленнем. Юрчанка, 201.
  6. 6
    халадзёнка
    як халадзёнкай аблілі. Няўхв. Пра чалавека, якога моцна ўразілі. Санько, 214.
  7. 7
    халера
    вычагнуць як халера. Смал. п. Няўхв. Пра моцна схуднелага, змагнелага чалавека. Добр., Смол., 107. ≺ Вычагнуць - высахнуць.
    стара баба як халера, і то трэбуе кавалера. Слон. Жарт. Пра старую кабету, што нібыта хоча мець каханка. Арх. Гр.
    баяцца як халеры. Пра моцны панічны страх. Янк., Пар., 14.
    каровы лятаюць як халеры. Лях. Няўхв. Пра кароў, што неспакойна пасуцца. СПЗБ 5, 283.
    уцякаць як ад халеры. Пра хуткія, энергічныя ўцёкі ад каго-н. Янк., Пар., 176; Санько, 193.
    бы холера волочыся по світэ. Драг. Няўхв. Пра бязмэтавае надакучлівае для іншых бадзянне каго-н. Лучыц-Федарэц, 222.
  8. 8
    Халімон
    дзяржацца як Халімон за Бога. Насмешл. Пра чалавека, які даверліва і безразважліва за штось або за каго-н. трымаецца. Ройзензон, 69; Янк., 398.
  9. 9
    халодны
    уладкавацца як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Гл. клоп.
    выйсці як халоднаю вадою абліты. Гл. вада.
    зваліцца як халодны снег на галаву ўлетку. Гл. снег.
    разыйсціся як халодны самавар. Гл. самавар.
  10. 10
    халява
    горла як халява. Ваўк. п., Слон. Асудж. Пра вялікага аматара выпіць. Federowski, 120; Высл., 307.
    дурны як бот без халявы. Гл. бот.
    дурны як халява. Сміл. Няўхв. Пра кагосьці неразумнага. Шатэрнік, 283.
    Не вялікая слава, што рот - як халява. Капыл. Прык. Асудж. Пра тое, што крыкам славы не заслужыш. Рабкевіч, 133.
    рот бу халява, без зубоў. Стол. Насмешл. Пра стары, бяззубы рот. ТС 5, 227.
    чорная шыя як халява. Докш. Няўхв. Пра чыюсьці нямытую шыю. Высл., 418.
    разявіць рот як халяву. Маст., Стол. Асудж. Абразл. Пра чалавека, што моцна раскрычаўся. СПЗБ 4, 263; ТС 4, 308.
  11. 11
    хам
    да людзей як пан, а ў хаце як хам. Гл. пан.
  12. 12
    Хама
    зарабіць што (як) Хама на воўне. Жлоб., Рэч. Іран. Пра чалавека, што не зарабіў, а страціў. Высл., 324.
  13. 13
    хамут
    Век пражыць - не хамут ісшыць. Ветк. Прык. Пра складанасці ў жыцці. ЗЛапаціна.
    дурны як хамут. Навагр., Сак. п. Няўхв. Абразл. Пра неразумнага чалавека. Federowski 86; Dybowski, 8.
    лезці як конь у хамут. Гл. конь.
    патрэбен як свінні хамут. Гл. свіння.
    як хамут на свінні/на карове. Чэрык., Касц., Хоц., Брэсц. Іран. Пра штосьці, што зусім не пасуе, не падыходзіць да чаго-н., каму-н. ЛЦ, 76.
    як хамут пашыўшы. Мсцісл. Іран. Пра паводзіны ганарыстага чалавека. Юрчанка, 201.
    спаць як пан на хамуце. Гл. пан.
    таке цубке ек у хомуце лямец. Стол. Пра нейкі матэрыял (рэч), па цвёрдасці падобны на вайлак. ТС 5, 277. ≺ Цубкі - цвёрды, каляны.
  14. 14
    хамяк
    тоўсты як хамяк. Карэл. Ухв. Пра чалавека сытага, укормленага. Высл., 400.
  15. 15
    хапун
    пропасты як бы хапун украв. Чыж. Пра бясследнае знікненне каго-н. СПЗБ 5, 287.
  16. 16
    харт, гл. хорт
  17. 17
    хата
    аграмністы (велькі) як хата. Слон., Ваўк. п. Пра вялікага тоўстага чалавека. Federowski, 7, 332; Высл., 280.
    прыбрацца як хата перад Тройцаю. Кплів. Пра залішне багата, акуратна прыбранага чалавека. Янк., 422. ≺ Да Тройцы хаты старанна прыбіраліся, упрыгожваліся зелянінай.
    што на кім як на чорту хата. Гл. чорт.
    як праз хату 〈прайсці〉. Гродз., Астр. Пра невялікую адлегласць паміж нечым. Даніловіч, 242.
    гнаць як [таго] сабаку з хаты. Гл. сабака.
    стаяць як лучнік пасярод хаты. Гл. лучнік.
    трэба як пяты вугал у хаце. Гл. вугал.
    у лесе як у хаце. Пра зацішша ў лесе. Янк., Пар., 172.
    фыркаць як пан у мужыцкай хаце. Гл. пан.

Паведаміць пра недакладнасьць