На запыт знайшлося 2 артыкулы

  1. 1
    хмара
    жыта як хмара. Гродз. Ухв. Пра густое, высокае, урадлівае жыта. Цыхун, 175.
    абадне бы хмара. Дзятл. Пра напад аваднёў у вялікай колькасці. СПЗБ 5, 314. ≺ Абадне - авадні.
    войска як хмара. Пра вельмі вялікае войска. Янк., Пар., 26.
    заваліць што як цёмная хмара. Ваўк. п. Няўхв. Пра надыход нечага цёмнага, трывожнага, цяжкага. Federowski, 351.
    людзей як цёмная хмара. Івац. Пра вялікую колькасць людзей. ФА.
    наваліцца як чорна хмара. Ваўк. п. 1. Пра нападзенне кагосьці вялікага і непрыемнага. 2. Пра моцны цяжкі сон. Federowski, 199.
    падступаць як хмара. Пра нешта агромністае і цёмнае, што набліжаецца да каго-н. НН, 546.
    сунуцца бу хмара чорна. Жытк. Няўхв. Пра панурага чалавека. ТС 5, 337.
    хадзіць як [чорная] хмара. Мсцісл. Пра чалавека ў благім гуморы, расстроенага, прыгнечанага. Янк., 438; Юрчанка 1969, 189.
    круціцца як чорт перад хмарай. Гл. чорт.
    камандаваць як Ілля хмарамі. Гл. Ілля.
    перці як чорт хмару. Гл. чорт.
    людзей як хмары. Ваўк. п. Federowski, 63. Тое, што людзей як цёмная хмара.
    мітусіцца як хмары ў буру. Мсцісл. Насмешл. Пра сучасныя танцы з іх беспарадкам і мітуснёй. Юрчанка, 201.
    як з хмары спаў. Пра нейчае нечаканае з'яўленне. Санько, 69.
    прыйсці як хмара. Стаўб. Пра прыход хмурага, панурага, у змрочным настроі чалавека. МК, 244.
    разыйсціся як цёмныя хмары. Воран. Пра канчатковае, назаўсёды, расстанне. Даніловіч 2010, 91.
    разыйшоўся як чорная хмара. Няўхв. Пра раз'юшанага, раззлаванага чалавека. Янк., Пар., 137.
    хадзіць як чорная хмара. Івац. Пра насупленага, прыгнечанага чалавека. ЗЗайкі.
    цёмны як хмара. Лях. Пра нешта або некага цёмных, хмурых. ЗВалодзінай.
    чорны як хмара. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
    Ажаніўся і як за хмару закаціўся. Докш. Прык. Пра мужчыну, які пасля жаніцьбы адышоў ад нейкай кампаніі. ПП 2, 56.
    таўчыся як хмары ў буру. Мсцісл. Насмешл. Пра сучасныя мітуслівыя танцы. Юрчанка, 201.
    чакаць як сонца з-за хмары. Гл. сонца.
  2. 2
    хмель
    ягад як хмелю. Івац. Ухв. Пра буйныя, ядраныя ягады ў вялікай колькасці. ЗЗайкі.
    віцца як хмель. 1. Пра расліны, якія ўюцца. 2. Пра валасы, што ўюцца кудзеркамі. Янк., Пар., 173.

Паведаміць пра недакладнасьць