На запыт знайшлося 82 артыкулы

  1. 41
    ціўка
    рука бы ціўка. Драг. Спачув. Пра тонкую, худзенькую руку. Лучыц-Федарэц, 222.
  2. 42
    ціхі
    хлопец як ціхае лета. Гл. лета.
  3. 43
    ціць
    глядзіць як ціць, а насілу відзіць. Іран. Пра таго, хто пільна кудысьці ўглядаецца, але не заўважае самага істотнага. Нос., 24.
  4. 44
    цмык
    худы як цмык. Сміл. Пра вельмі худога чалавека. Шатэрнік, 297; Янк., 432. ≺ Цмык - смык скрыпічны.
  5. 45
    цукар
    завіднаму чужая бяда як цукар. Бераст. Асудж. Пра зайздросных людзей, якія радуюцца чужым непрыемнасцям. Сцяшковіч, 592; Янкоўскі, 190.
    насесці як мухі на цукар. Гл. муха.
    смачна як цукар з салам. Іран. Пра нешта несумяшчальнае ў страве, адсутнасць смаку ад такога наедку. Ляцкий, 42.
    салодкі як цукар. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта вельмі салодкае, смачнае. Federowski, 271.
  6. 46
    цукерка
    харошы як цукерка за два грошы. Іран. Пра нешта не вельмі якаснае, харошае. Янк., 438.
    Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш. Прык. Пра немагчымасць проста так атрымаць і ўтрымаць шчасце. Янк., М., 41.
  7. 47
    цыбала
    як цыбала. Мсцісл. Няўхв. Пра няўклюднага чалавека. Юрчанка, 202.
  8. 48
    цыбачка
    ногі бы цыбачкі. Ганц. Пра нейчыя тонкія ногі. ДА.
  9. 49
    цыбук
    выцягнуцца як цыбук. Віл. Пра падлетка, юнака, што непрыкметна вырас. СПЗБ 5, 383.
  10. 50
    цыбуля/цыбуліна
    надаесці як горкая (паганая) цыбуліна. Ваўк. п., Касц. Іўеў., Ушацк., Мсцісл. Раздраж. Пра тое, што вельмі моцна надакучыла. Federowski, 194; Бялькевіч, 215; Высл., 350; Юрчанка 1977, 33.
    зарабіць як Марцэля на цыбулі. Гл. Марцэля.
    навешаць вопраткі на каго як на цыбулі. Слуцк. Пра чалавека, што апрануўся шматслойна. Высл., 349.
    апрыкрыць як горкая цыбуліна. Санько, 112; Янк., 396. Тое, што надаесці як горкая (паганая) цыбуліна.
    любіць як сабака цыбулю. Гл. сабака.
    Грошы не цыбуля, што на шастку вісіць. Гом. Прык. Пра неабходнасць грошы зарабляць, яны не чакаюць дзесь у даступным месцы. ПП 1, 480.
    патрэбен як сабаку печаная цыбуля. Гл. сабака.
  11. 51
    цыган
    выкручвацца як цыган на кірмашы. Няўхв. Пра чалавекакруцяля. Санько, 120.
    драць (запрасіць) што цыган за бацьку. Жлоб., Касц., Карм. Жарт. Пра таго, хто вельмі даражыцца, выстаўляе вялікія цэны. Высл., 313; ПП 1, 466.
    заліцца бы цыган сыроваткою. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які моцна, залівіста, але без прычыны засмяяўся. Барысюк, Буян, 17.
    круціцца як цыган на долаце. Дзятл. Насмешл. Пра непаседлівага чалавека, якому не сядзіцца на адным месцы. Гілевіч, 165.
    круціцца як цыган на кермашы (ярмалку, ярмарку). Слон. п. Няўхв. Пра паводзіны чалавека, які камбінуе нейкія хітрыя справы. Federowski, 60; Dybowski, 7.
    любіць як цыган сляпую кабылу. Іўеў., Ашм., Мін., Івац. Іран. Пра нейкую ўяўную любоў, яе адсутнасць. Даніловіч, 262; Высл., 342; ЗЗайкі.
    мяняць работу як цыган куст. Здзекл. Пра гультаяватага летуна, што не знойдзе шчаслівага месца. Янкоўскі, 19.
    мяняць што як цыган коні. Ваўк. п, Івац. Няўхв. Пра ўчынкі чалавека, схільнага да гандлю. Federowski, 60; ЗЗайкі.
    пайсці ўгору як цыган па драбінах на неба. Слон. Насмешл. Пра кагосьці, хто хутка робіць кар'еру. Высл., 363.
    смяяцца як цыган сыраваткай. Лід. Кплів. Пра чалавека, што моцна без прычыны смяецца. Сцяшковіч, 621.
    так дорага хоча прадаць як цыган бацьку. Слон. Federowski, 60. Тое, што драць (запрасіць) што цыган за бацьку.
    таргавацца як цыган. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра чалавека, які надта таргуецца, расхвальвае свой тавар. Federowski, 60; ЗЗайкі.
    усесціся як цыган на тачыла. Мін. Няўхв. Пра чалавека, што застыў у бяздзейнасці. ЛЦ, 36.
    хваліцца як цыган канём. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які выхваляецца без падстаў. Federowski, 59.
    хваліцца як цыган карослівай кабылай. Здзекл. Пра таго, хто непамерна хваліцца чым-, кім-н., хто не заслугоўвае такой пахвалы. Аксамітаў, 137.
    хто як цыган: як надзеніць надзетку якую, пакуль ня зваліцца носіць. Ушацк. Здзекл. Барадулін, 123.
    цьмяны, акурат як цыган. Мсцісл. Пра смуглага, загарэлага чалавека. Бялькевіч, 485.
    чорны як цыган. Ваўк. п., Драг. Пра смуглага чорнавалосага чалавека. Federowski, 66, 60; Нар. лекс., 222.
    душа мінчуецца бы коні ў цыгана. Гл. конь.
    У печы гарыць як у пана, а варыцца як у цыгана. Гл. пан.
    гардыкаць бы [тые] цыгане. Няўхв. Стол. Пра людзей, што голасна, шумна сябе паводзяць, крычаць. ТС 1, 195.
    трэба каму што як цыгану плуг. Мсцісл. Іран. Пра нешта недарэчнае ў пэўнай сітуацыі. Юрчанка, 202.
    цесна як цыгану на полі. Сак. п. Іран. Насмешл. Пра нежаданне цыгана працаваць на полі. Federowski, 59.
  12. 52
    цыганка
    вымарачыць як цыганка. Кругл. Няўхв. Пра жанчыну, якая ўмее выпрошваць тое, што ёй трэба. Матэрыялы 1981, 22.
    докучлівы бу цыганка. Стол. Асудж. Пра надта дакучлівага чалавека. ТС 2, 29.
    начапаць занізак як цыганка. Маг. Няўхв. Пра жанчыну, што прыпадобілася да цыганкі шматлікасцю пацерак. Матэрыялы 1981, 35. ≺ Занізкі - пацеркі.
    у золаце як цыганка. Ушацк. Няўхв. Пра жанчыну, што надзяе адначасова зашмат ювелірных вырабаў. ЖНС, 141.
    хадзіць як цыганка якая. Міл. Няўхв. Пра жанчыну, што ходзіць па хатах з нейкімі прапановамі, замест таго, каб працаваць. Бялькевіч, 297.
    як цыганка. Люб. Пра крэпка загарэлую жанчыну. ДА.
  13. 53
    цыганскі
    цягацца як пуга цыганска. Гл. пуга.
    гартоўны як цыганскае дзіця. Гл. дзіця.
    распусціцца як цыганская пуга. Гл. пуга.
    цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
    сагнуцца як цыганскі тата. Гл. тата.
    скакаць як цыганскі конь. Гл. конь.
    як цыганскі трапач. Гл. трапач.
    распусціць язык як цыганску пугу. Гл. пуга.
  14. 54
    цымант
    цягнуць як цымант (цэмант) воду. Ваўк., Свісл. Няўхв. Пра схільнага да выпіўкі чалавека. Даніловіч, 262. ≺ Цымант - цэмент.
  15. 55
    цымбалы
    іграць як кот на цымбалах. Гл. кот.
    ляпнуць як лапцем (атопкам) па цымбалах. Гл. лапаць.
    папасці каму як у цымбалы. Ушацк. Пра лупцоўку кагосьці. Васюковіч, 19.
  16. 56
    цытра
    сядзець як цытра. Маладз., Івац. Няўхв. Пра жанчыну непрыстойных паводзін. Мат., 108; ЗЗайкі.
    хітра як цытра. Вілен. Асудж. Пра хітрую амаральную жанчыну. Sielicki, 158. ≺ У аколіцах Свіслачы цытрай называюць суку.
  17. 57
    цыцка
    прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Гл. дзіця.
    як дзіцёнак без цыцкі. Гл. дзіцёнак.
  18. 58
    цэбар
    галава [вялізная] як цэбар. Ваўк. п., Сміл., Зэльв., Гродз., Стол. Пра чыюсьці вялікую гававу. Pietkiewicz, 99; Шатэрнік, 62; Жыв. сл., 140; Цыхун, 33; ТС 3, 68; ЖН, 22.
    галава цяжолая як цэбар. Крыч. Пра чалавека, які адчувае галаўны боль, галавакружэнне, нязмогу. Бялькевіч, 74.
    нашлюхацца як цэбар. Астр. Асудж. Пра крэпка п'янага чалавека. СПЗБ 3, 143. ≺ Нашлюхацца - напіцца гарэлкі.
    дождж як з цэбра. Ваўк. п., Клецк. Пра моцны праліўны дождж, лівень. Federowski, 81; Даніловіч, 227.
    ліць як з цэбра. Шчуч. Даніловіч, 227. Тое ж.
    уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
  19. 59
    цэгла
    хлеб як цэгла. Пух. Няўхв. Пра хлеб благой выпечкі, цвёрды. Мін.-Мал., 1970, 166.
  20. 60
    цэп
    перыць каблукамі як цапамі па таку. Лаг. Насмешл. Пра надта заўзятае выплясванне полькі. СЦБ, 255.
    гаварыць быццам у шэсць цапоў малаціць. Паст. Насмешл. Пра хуткую гаворку кагосьці. КВДУ.
    брахаць як цэп літоўскі. Пра чалавека, які многа лапоча і маніць. Ром., Бел., 291. ≺ Цэп літоўскі - цэп, які, відаць, вызначаецца асобым спосабам прывязвання біла да цапільна (параўн. каса-літоўка).
    нажлэхацца як цэп. Астр. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. СПЗБ 3, 143. ≺ Нажлэхацца - напіцца гарэлкі.
    п'яны як цэп. Гродз., Мін. Асудж. Даніловіч, 263; ЛЦ, 98. Тое ж.
    язык як цэп літоўській. Смал. п. Пра некага балбатлівага, хлуслівага. Добровольский ІІІ, 135.
    як з цэпа сарваўся. Асудж. Пра нястрыманыя, непрымальныя паводзіны каго-н. Ром., Бел., 316.
    езыком як цэпам. Лоеў. Асудж. Пра чалавека, які гаворыць неабдумана. Янкова, 55.
    езыкі ў каго шо цэпу. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівых людзей. ТС 5, 283.
    паляцець як сабака з цэпу спушчаны. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць