На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    цаблук
    вымакнуць як цаблук. Ганц. Пра крэпка вымаклага пад дажджом або ўпацелага ад цяжкай працы чалавека. СПЗБ 5, 333. ≺ Цаблук - вобад у рыбалоўнай снасці.
  2. 2
    цабэрак
    галава як цабэрак. Івац., Мядз. Пра вялікую галаву. ЗСалавей; ЗЗайкі.
  3. 3
    цавіна
    гнуцца як цавіна (цявіна). Няўхв. 1. Пра нешта нямоцнае, гнуткае, нястойкае. 2. Пра чалавека, які ад нечага крэпка пакутуе. Янк., Пар., 42. ≺ Цавіна, цявіна - былінка.
  4. 4
    цадзілак
    вісець як цадзілак на плоце над кім. Шчуч. Жарт. Няўхв. Пра кагосьці, хто надакучае, назаляе каму-н. Даніловіч, 37.
  5. 5
    цаліна
    як сані па цаліне. Гл. сані.
  6. 6
    цапіла
    сядзець як цапіла. Капыл. Зласл. Пра чалавека, які сядзіць з няўцямным, тупым выглядам. ДА.
  7. 7
    цапільня
    круціцца як біч на цапільні. Гл. біч.
  8. 8
    цар
    апрануцца як цар Танявіцкі. Шчуч. Іран. Пра чалавека, які сваім безгустоўным апрананнем нагадвае мясцовага камічнага персанажа. Даніловіч, 262. ≺ Танявіцкі - ад Танявічы (назва вёскі ў Шчучынскім раёне).
    збірацца як цар пад Рыгу. Пра чалавека, які старанна выбіраецца на безвыніковае мерапрыемства. Арх. Гр.
    з'ездзіць як цар пад Рыгу. Брасл. Пра нейкую безвыніковую паездку куды-н. КВДУ.
  9. 9
    царква
    Мужык хазяін над бабай як хрэст над царквой. Гл. хрэст.
    худы як мыш з царквы. Гл. мыш.
    гарэць як у цэркві. Слуцк. Ухв. Пра роўнае яркае гарэнне свечак. Сержпутоўскі 1999, 79.
    перагуквацца от не раўнуючы рыхтык поп з дзяком у цэркві. Гл. поп.
    правіць як поп у цэркві. Гл. поп.
  10. 10
    царкоўны
    бедны як царкоўная мыш. Гл. мыш.
  11. 11
    царыца
    жыць як царыца. Мсцісл. Ухв. Пра добрае, прывольнае жыццё. Юрчанка, 202.
    маладзіца як царыца. Захапл. Пра важную, прыгожую, статную жанчыну. Янк., Пар., 102.
  12. 12
    царэва
    прыгожа ек царэва. Жытк. Захапл. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну. ТС 5, 262. ≺ Царэва - царэўна.
  13. 13
    цаца
    як цаца ў палацы. Рас. Насмешл. Пра маменькіну дачкупястушку. КВДУ.
  14. 14
    цацачка
    адзеты як цацачка. Памянш.-ласк. Маладз. Ухв. Пра прыгожа, з густам убранае, апранутае дзіця. Гілевіч, 115.
  15. 15
    цацка
    прыгожая як цацка. Ухв. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Янк., Пар., 133.
    як цацка. Паст. Ухв. Пра добра зроблены прадмет, дагледжаную жывёліну. СПЗБ 2, 224.

Паведаміць пра недакладнасьць