На запыт знайшлося 5 артыкулаў

  1. 1
    цэбар
    галава [вялізная] як цэбар. Ваўк. п., Сміл., Зэльв., Гродз., Стол. Пра чыюсьці вялікую гававу. Pietkiewicz, 99; Шатэрнік, 62; Жыв. сл., 140; Цыхун, 33; ТС 3, 68; ЖН, 22.
    галава цяжолая як цэбар. Крыч. Пра чалавека, які адчувае галаўны боль, галавакружэнне, нязмогу. Бялькевіч, 74.
    нашлюхацца як цэбар. Астр. Асудж. Пра крэпка п'янага чалавека. СПЗБ 3, 143. ≺ Нашлюхацца - напіцца гарэлкі.
    дождж як з цэбра. Ваўк. п., Клецк. Пра моцны праліўны дождж, лівень. Federowski, 81; Даніловіч, 227.
    ліць як з цэбра. Шчуч. Даніловіч, 227. Тое ж.
    уздыхаць як стары конь перад пустым цэбрам. Гл. конь.
  2. 2
    цэгла
    хлеб як цэгла. Пух. Няўхв. Пра хлеб благой выпечкі, цвёрды. Мін.-Мал., 1970, 166.
  3. 3
    цэп
    перыць каблукамі як цапамі па таку. Лаг. Насмешл. Пра надта заўзятае выплясванне полькі. СЦБ, 255.
    гаварыць быццам у шэсць цапоў малаціць. Паст. Насмешл. Пра хуткую гаворку кагосьці. КВДУ.
    брахаць як цэп літоўскі. Пра чалавека, які многа лапоча і маніць. Ром., Бел., 291. ≺ Цэп літоўскі - цэп, які, відаць, вызначаецца асобым спосабам прывязвання біла да цапільна (параўн. каса-літоўка).
    нажлэхацца як цэп. Астр. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. СПЗБ 3, 143. ≺ Нажлэхацца - напіцца гарэлкі.
    п'яны як цэп. Гродз., Мін. Асудж. Даніловіч, 263; ЛЦ, 98. Тое ж.
    язык як цэп літоўській. Смал. п. Пра некага балбатлівага, хлуслівага. Добровольский ІІІ, 135.
    як з цэпа сарваўся. Асудж. Пра нястрыманыя, непрымальныя паводзіны каго-н. Ром., Бел., 316.
    езыком як цэпам. Лоеў. Асудж. Пра чалавека, які гаворыць неабдумана. Янкова, 55.
    езыкі ў каго шо цэпу. Жытк. Няўхв. Пра балбатлівых людзей. ТС 5, 283.
    паляцець як сабака з цэпу спушчаны. Гл. сабака.
  4. 4
    цэр
    капуста што цэр белая. Стаўб. Ухв. Пра вельмі добрую белую капусту. Мін.-Мал., 1970, 148. ≺ Цэр - тут: ніжні пласт бярозавай кары.
  5. 5
    цэўка
    дошч як с цэўкі. Гродз. Пра моцны, суцэльным патокам дождж. Даніловіч, 227.
    ліць як з цэўкі. Іўеў., Івац. Даніловіч, 227; ЗЗайкі. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць