На запыт знайшлося 17 артыкулаў

  1. 1
    цявіначка
    як цявіначка. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра тоненькую дзяўчынку. Юрчанка, 202.
  2. 2
    цявінка
    тонкая як цявінка. Памянш. Капыл. Пра тоненькую дзяўчынку. Юрчанка, 202.
  3. 3
    цяжка
    як бабе цяжка радзіць, так скупому даўгі плаціць. Гл. баба.
    як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Гл. жонка.
  4. 4
    цялепкала
    валачыцца як цялепкала. Касц. Няўхв. Пра марудлівага, непаваротлівага чалавека. Нар., лекс., 164.
  5. 5
    цялё, гл. цяля
  6. 6
    цялёнак
    валачыцца як цялёнак. Лях. Няўхв. Пра кагосьці, хто неахвотна ідзе, упіраецца, хапае што па баках. ЗВалодзінай.
    піць як цялёнак пойла. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які прагна п'е. Юрчанка, 202.
  7. 7
    цялушка
    брыкаць як цялушка. Леп. Ухв. Кплів. Пра весялосць, жвавасць дзяўчыны. АСЭТ.
    хадзіць услед як бычок за цялушкай. Гл. бычок.
  8. 8
    цяльпук
    таўсты як цяльпук. Лаг. Пра моцнага, цяжкага, рослага дзіцёнка. Высл., 398.
    цяжкі як цяльпук. Сен. Каспяровіч, 340. Тое ж.
  9. 9
    цяльпух
    як цяльпух. Мсцісл. Пра поўнага, тоўстага чалавека. Юрчанка, 202.
  10. 10
    цялюк
    спакойны як цялюк. Швянч. СПЗБ 5, 389. ≺ Цялюк - цяля.
  11. 11
    цяля
    бы тэля. Пруж. Пра нясмелага, сарамлівага чалавека. Босак, 29.
    вадзіцца як карова з целям. Гл. карова.
    цягацца як карова за целям. Гл. карова.
    лазіць як цялё без душы. Ваўк. п. Няўхв. Пра нейкага вялага чалавека. Federowski, 170.
    мігкаць як цялё. Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які наракае, жаліцца, непакоіцца. Шатэрнік, 158.
    стаяць як у Бога цялё ўкраўшы. Гл. Бог.
    язычком як цялё хвастом. Стаўб. Няўхв. Пра балбатлівага чалавека. Мін.-Мал., 1974, 190.
    хадзіць удваіх як карова з цялём. Гл. карова.
    бегчы (пабегчы) услед за кім як цяля за вядром з пойлам. Ушацк. Касц. Насмешл. Пра чалавека, які за кім-н. зацікаўлена бяжыць. ЛЦ, 90.
    вылізаць як карова цяля. Гл. карова.
    глядзець як цяля на рабыя вароты. Кплів. Пра чалавека, які не разбіраецца ў якой-н. справе, не разумее простых рэчаў. Аксамітаў, 242.
    гуляць (пагуляць) як цяля на вяровачцы. Гродз., Рэч., Стаўб., Івац. Іран. Пра некага ў няволі, у прымусе, а не ў свабодным гулянні. ЛЦ, 102; Леп., 97; Даніловіч, 263; ФА; ЗЗайкі.
    дурная (дурное) як цяля (як цялё). Мін. Няўхв. Пра даверлівую, недасведчаную дзяўчыну, жанчыну. Высл., 316; Янк., Пар., 56.
    жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Мін. ЛЦ, 105. Тое, што гуляць (пагуляць) як цяля на вяровачцы.
    ласкавы як цяля. Мядз. Ухв. Пра ласкавае, даверлівае дзіця. ЗСалавей.
    ляжаць як [здохлае] цяля. Карэл., Жытк. Насмешл. Пра вельмі стомленага, бяссільнага чалавека. Высл., 343; Мат. Гом., V, 112.
    малоць (менціць, вярцець, віляець, лапатаць) языком як цяля (сабака) хвастом. Лід., Ваўк., Гродз. п., Слон., Дзятл., Клецк., Бяроз., Смарг. Асудж. Пра балбатлівага чалавека, плеткара, што гаворыць абы-што. Шпилевский, 184; Киркор, 238; Нос., 14, 129; Ляцкий, 6; Pietkiewicz, 397; Dybowski, 184; Federowski, 127, 333; Сцяшковіч, 598; Шаталава, 96; Высл., 346; АВНЛ.
    маўчанішча як цяля божае. Пух. Асудж. Пра нелюдзімага, негаваркога чалавека. СЦБ, 227.
    пашкадаваць як воўк цяля. Гл. воўк.
    прыгожы як цяля. Мін. 1. Пра сапраўды кагосьці сімпатычнага. 2. Іран. Пра нягеглага чалавека, някідкай знешнасці. ЛЦ, 74.
    як цяля. Леп. Пра негаваркога, ціхага чалавека. ЗВалодзінай.
    спрэгчыся як Валеркавы цяляты. Смарг. Жарт. Пра моцную дружбу неразлучных сяброў, як у пераблытаных ланцугамі цялят. Сцяшковіч, 614.
    як цяляты язык аджавалі каму. Дзятл. Няўхв. Пра маўклівага, затарможанага чалавека. Сцяшковіч, 621.
    бацька да дзіцяці як бык да цяляці. Гл. бык.
  12. 12
    цялятка
    церціся як цялятка каля маткі. Памянш. Брасл. Пра некага, хто надта лашчыцца, дамагаецца апекі. Рабкевіч, 204.
  13. 13
    цяняк
    як цяняк хадзіць за кім. Шальч. Пра некага, вельмі залежнага ад другога, які пастаянна суправаджае яго. СПЗБ 5, 390. ≺ Цяняк - цень.
  14. 14
    цяпло
    Жончына дабро, што ўзімку цяпло. Прык. Слуцк. Пра важнасць жончынай ласкі, цеплыні. Сержпутоўскі, 62.
    Злосць што лёд: да цяпла жыве. Гл. лёд.
  15. 15
    цяцера
    глухі як цяцера. Слуцк., Жытк., Чэрв., Нясв. Насмешл. Пра чалавека, хто моцна недачувае. Янк., 402; Сержпутоўскі 1999, 36; ТС 5, 272; ФА; БД, 146.
    рабы як цяцера. Пра некага рабога, пярэстага. Янк., Пар., 136.
  16. 16
    цяць
    стаяць як цяць. Лід. Пра чыюсьці поўную гатоўнасць да справы. Даніловіч, 263.
  17. 17
    цячы
    жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Гл. вада.

Паведаміць пра недакладнасьць