На запыт знайшлося 126 артыкулаў

  1. 61
    Шмуйла
    хадзіць абквэцаны як Шмуйла. Сміл. Асудж. Пра чалавека, які з-за свайго бруднага, неахайнага выгляду падобны на мясцовага персанажа Шмуйлу. Шатэрнік, 3. ≺ Абквэцаны - брудны, замазаны.
  2. 62
    шнурок
    загончык як шнурок. Няўхв. Пра вельмі вузкі загон. Янк., Пар., 67.
  3. 63
    шнуроўка
    улезці як чорт у шнуроўку. Гл. чорт.
  4. 64
    шнурочак
    як пад шнурочак. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра нешта, што вельмі роўна адрэзана. Юрчанка, 193.
    броўкі як шнурочкі. Памянш.-ласк. Ухв. Пра вузкія роўныя броўкі. Янк., Пар., 18.
  5. 65
    шоўк
    у даўгу як у шаўку. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які дужа запазычаўся. Нос., 19; ЗЗайкі.
    валасы як шоўк. Мсцісл. Ухв. Пра чыесці мяккія прыгожыя валасы. Янк., Пар., 27; Юрчанка, 204.
    мякке ек шоўк. Жытк. Ухв. Пра нешта (тканіну, валасы, скуру) вельмі мяккае, прыемнае. ТС 3, 126.
    мутыть бы шоўком шые. Драг. Няўхв. Пра складную заўзятую хлусню. БА.
  6. 66
    шпак
    астацца як шпак. Круп., Шкл. Так пра сябе сказаў прымак, які застаўся жыць у хаце сваёй жонкі (у гатовай «шпакоўні»). Высл., 282.
    выбицца як шпак. Смал. Пра чалавека, які вырваўся з няволі, нейкага акружэння ці непажаданай кампаніі. Добровольский ІІІ, 124.
    разявіць рот як шпак. Глуск. Насмешл. Пра чалавека, часцей дзіця, што, заслухаўшыся, адкрыў рот. Высл., 376.
    чарада як шпакоў на сяўбе. Пра сабраных людзей, якія ішлі чарадой, адзін за адным. Янк., Пар., 191.
  7. 67
    шпацыр
    ісці як на шпацыр. Пра хаду павольную, няспешную, дзеля прыемнасці. Янк., 411.
  8. 68
    шпектар
    разумны як жыдоўскі шпектар. Рэч. Насмешл. Пра некага, што выстаўляецца дужа разумным. Pietkiewicz, 390. ≺ Шпектар - інспектар.
    разумны як шпэктар. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 260. Тое ж.
  9. 69
    шпік
    угледзецца як варона ў шпік. Гл. варона.
  10. 70
    шпілечка
    тонкі як шпілечка. Памянш.-ласк. Пра некага худога, тонкага. Юрчанка, 204.
  11. 71
    шпілька
    тонкі як шпілька. Юрчанка, 204. Тое ж.
    сядзець як на шпільках. Мсцісл. Пра неспакойнае, у хваляванні чаканне, сядзенне. Юрчанка 1974, 234.
    відна ноч, хоць шпількі збірай. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі светлую месячную ноч. Federowski, 204; Янк., 399.
    сядзець як на шпільцы. Пра некага, хто спакойна, нерухома сядзіць. Даніловіч, 238.
  12. 72
    шпонка
    глазы бальшыі што шпонкі. Няўхв. Пра чыесьці вялікія вочы. ЛА, 24.
  13. 73
    шпора
    сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. певень.
  14. 74
    шпунт
    〈як〉 шпунт ад бочкі. Смарг., Астр. Насмешл. Пра чалавека малога росту. Даніловіч, 265.
  15. 75
    шпэрка
    худая бы шпэрка. Драг. Няўхв. Пра надта худую, сухарлявую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222. ≺ Шпэрка - тонкае сала, шкварка.
  16. 76
    шраціна
    як слану шраціна. Гл. слон.
  17. 77
    шрот
    пагаварыць як шротам пачаставацца. Іран. Пра непрыемную, калючую, вострую гаворку. Янк., Пар., 120.
  18. 78
    шруб
    як на шрубах. Відаць, пра вельмі гнуткага, свабоднага ў рухах, непаседлівага чалавека. Санько, 70.
  19. 79
    штаніна
    прыстаць як дзед да штаніны. Гл. дзед.
  20. 80
    штаны
    дзёргацца нібы ў іх блохі ў штанах. Гл. блыха.
    скакаць як блыха ў штанах. Гл. блыха.
    З жонкай пражыць - не штаны сшыць. Светл. Прык. Пра цяжкасці, што сустракаюцца ў сямейным жыцці. ПП 2, 67.
    прапасці як штаны з плоту. Капыл. Насмешл. Пра непрыкметнае знікненне кагосьці. ФА.
    разумны як Бэркавы штаны. Рэч. Здзекл. Пра некага неразумнага. Pietkiewicz, 390.
    разумны як рабінавы штаны. Капыл. Здзекл. Высл., 376. Тое ж.
    трэба як сабаку штаны. Гл. сабака.
    чэсны як Бэркавы штаны на леву сторану. Карэл. Іран. Здзекл. Пра вельмі сумніўную сумленнасць, чэснасць некага. Высл., 421.
    як на сабаку штаны. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць