На запыт знайшлося 10 артыкулаў

  1. 1
    шпак
    астацца як шпак. Круп., Шкл. Так пра сябе сказаў прымак, які застаўся жыць у хаце сваёй жонкі (у гатовай «шпакоўні»). Высл., 282.
    выбицца як шпак. Смал. Пра чалавека, які вырваўся з няволі, нейкага акружэння ці непажаданай кампаніі. Добровольский ІІІ, 124.
    разявіць рот як шпак. Глуск. Насмешл. Пра чалавека, часцей дзіця, што, заслухаўшыся, адкрыў рот. Высл., 376.
    чарада як шпакоў на сяўбе. Пра сабраных людзей, якія ішлі чарадой, адзін за адным. Янк., Пар., 191.
  2. 2
    шпацыр
    ісці як на шпацыр. Пра хаду павольную, няспешную, дзеля прыемнасці. Янк., 411.
  3. 3
    шпектар
    разумны як жыдоўскі шпектар. Рэч. Насмешл. Пра некага, што выстаўляецца дужа разумным. Pietkiewicz, 390. ≺ Шпектар - інспектар.
    разумны як шпэктар. Ваўк. п. Насмешл. Federowski, 260. Тое ж.
  4. 4
    шпік
    угледзецца як варона ў шпік. Гл. варона.
  5. 5
    шпілечка
    тонкі як шпілечка. Памянш.-ласк. Пра некага худога, тонкага. Юрчанка, 204.
  6. 6
    шпілька
    тонкі як шпілька. Юрчанка, 204. Тое ж.
    сядзець як на шпільках. Мсцісл. Пра неспакойнае, у хваляванні чаканне, сядзенне. Юрчанка 1974, 234.
    відна ноч, хоць шпількі збірай. Ваўк. п. Ухв. Пра вельмі светлую месячную ноч. Federowski, 204; Янк., 399.
    сядзець як на шпільцы. Пра некага, хто спакойна, нерухома сядзіць. Даніловіч, 238.
  7. 7
    шпонка
    глазы бальшыі што шпонкі. Няўхв. Пра чыесьці вялікія вочы. ЛА, 24.
  8. 8
    шпора
    сораму як у пеўня мяса на шпорах. Гл. певень.
  9. 9
    шпунт
    〈як〉 шпунт ад бочкі. Смарг., Астр. Насмешл. Пра чалавека малога росту. Даніловіч, 265.
  10. 10
    шпэрка
    худая бы шпэрка. Драг. Няўхв. Пра надта худую, сухарлявую жанчыну. Лучыц-Федарэц, 222. ≺ Шпэрка - тонкае сала, шкварка.

Паведаміць пра недакладнасьць