На запыт знайшлося 32 артыкулы

  1. 1
    буба
    малыі як буба. Кам. Пра нешта дробнае. ЖН, 38. ≺ Буба - ягады.
  2. 2
    бубак
    качацца як бубак. Краснап., Мсцісл. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека, які толькі валяецца, а не працуе. Бялькевіч, 93; Юрчанка 1998, 178. ≺ Бубак - круглы шар.
  3. 3
    бубен
    бубнець і бубнець як [той] бубен. Уздз. Няўхв. Пра надакучлівую гаворку. ФА.
    выган як бубен. Івац. Пра пусты, выгаралы на сонцы, выбіты капытамі жывёл выган. ЗЗайкі.
    гаварыць як у бубен біць. Ваўк. п., Маз., Слуцк., Гродз., Малар. Пра моцную, гучную гаворку. Federowski, 108, 30; Высл., 300; Сержпутоўскі 1999, 3; Pietkiewicz, 311; Цыхун, 190; БД, 93.
    гол[ы] як бубен. Ваўк. п., Слуцк., Ушацк. Пра голага, беднага чалавека. Federowski, 112; Сержпутоўскі 1999, 24; Шатэрнік, 36; Барадулін, 122.
    лупіць як у бубен. Слон. Пра гучны стук. Высл., 341.
    лысы як бубен. Насмешл. Пра безвалосую галаву. Янк., Пар., 97; СПЗБ 2, 698.
    ударыць у звон як у бубен. Ваўк. п., Гродз. Пра гучны, звонкі гук звона. Federowski, 362; Цыхун, 190.
    насіцца як чорт з бубнам. Гл. чорт.
  4. 4
    бугай
    дужы што бугай. Слон. Ухв. Пра дужага чалавека. Высл., 315.
    розбуцецца як бугай. Стол. Насмешл. Пра чалавека, што раскрычаўся, разгаварыўся, разнерваваўся. ТС 4, 298. ≺ Розбуцецца - разгудзецца.
    хадзіць як бугай. Карм., Стаўб. Асудж. Пра здаровага мужчыну, які свядома доўга не жэніцца. МК, 288.
    хадзіць як трольскі бугай. Лельч. Няўхв. Пра здаравеннага гультая. Матэрыялы 1981, 129. ≺ Трольскі - пародзісты, здаровы.
    як бугай хутка бегаць. Гродз. 1. Пра нейчы шпаркі бег. 2. Няўхв. Пра бегатню мужчыну ў стане сексуальнага запалення. Сцяшковіч, 613.
    гізаваць як бугаі. Пін. Няўхв. Пра тых, хто бушуюць, не маючы куды дзяваць сілу. Нар. лекс., 109.
    карак як у [таго] бугая. Лаг. Ухв. Пра моцны карак мужчыны. Высл., 334.
    лоб як у бугая. Краснап. Пра высокі лоб. Бялькевіч, 246.
    сілы як у бугая. Слон. Ухв. Высл., 382. Тое, што дужы што бугай.
  5. 5
    буда
    корова як буда. Кам. Ухв. Пра добрую вялікую карову. ЖН, 38.
  6. 6
    будка
    заседзецца дома як сабака ля будкі. Гл. сабака.
  7. 7
    буза
    шмат як бузы ў возеры. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 196.
  8. 8
    бузіна
    стаяць як бузіна ў полі. Люб. Спачув. Пра поўную самотнасць, адзіноту. ФА.
  9. 9
    букатка
    деўка як букатка. Смал. п. Пра поўную дзяўчыну. Добр., Смол., 43. ≺ Букатка - бочка.
  10. 10
    булава
    Галава не булава, мозгі не пілавіны. Прык. Пра абавязковасць розуму ў чалавека. Dybowski, 8.
    галава як булава. Слон. Няўхв. Пра вялікую галаву. Высл., 302.
  11. 11
    булка
    шчокі як булкі. Слон. Ухв. Пра акругласць шчок. Высл., 423.
    лёгка як нож у булку. Гл. нож.
  12. 12
    бульба
    очы навэрсы бы бульба. Няўхв. Пра вялікія вочы навыкаце. ЛА, 24.
    пякуцца французы бы бульба ў прыску. Пра нягоды французаў у час напалеонаўскай кампаніі. Янк., 74.
    разабрацца як повар з бульбай. Гл. повар.
    цягнуцца як туман па бульбе. Гл. туман.
    унадзіцца як свіння ў бульбу. Гл. свіння.
    утравэцца ў гарод як вэпрык у бульбу. Гл. вэпрык.
  13. 13
    бульбіна
    нос як бульбіна. Лаг., Кір. Насмешл. Пра вялікі тоўсты нос. МК, 223; Янк., Пар., 115; ФА.
  14. 14
    бульдозер
    гарнуць (вярнуць) як бульдозер. Слон. Ухв. Пра заўзятую працу моцнага мужчыны. Высл, 307.
  15. 15
    бунька
    пропав як бунька на воді. Драг., Мёр. Пра нейчае бясследнае знікненне. Скарбы, 94; Нар. скарбы, 141. ≺ Бунька - бурбалка.
  16. 16
    бура
    падхваціцца як дурная бура. Мсцісл. Няўхв. Пра імпульсіўнага, неўраўнаважанага чалавека. Юрчанка 1969, 175.
    як бура. 1. Ашм. Пра хуткага, імклівага чалавека. СПЗБ 1, 240; 2. Пра некага поўнага, вялікага. Юрчанка, 179.
    як перад бураю ціш ды гладзь. Мсцісл. Пра злавесную, пагрозлівую цішыню, што можа закончыцца няшчасцем. Юрчанка 1977, 178.
    пахіліцца як кветка ў буру. Гл. кветка.
    таўчыся як хмары ў буру. Гл. хмара.
  17. 17
    бурак
    чырвоны як бурак. Ваўк. п., Слуцк., Сміл. Насмешл. Звычайна пра чалавека з чырвоным тварам (у тым ліку ад сораму). Federowski, 70; Ром., Бел., 299; Сержпутоўскі 1999, 79; Шатэрнік, 37; Янкоўскі, 95.
  18. 18
    бурачок
    Мой хвор мужычок, да красён як бурачок; а я здарова, да жоўта як маркова. Памянш.-ласк. Прык. Не ўсе здаровыя, якія такімі выглядаюць. Нос., 78.
  19. 19
    бурбалка
    набраць як бурбалак на вадзе. Пра марнасць намаганняў штосьці зрабіць. Янк., Пар., 108.
    дзяўчынка як бурбалка. Маладз. Ухв. Пра дагледжаную, сытую дзяўчынку. ФСБМ 1, 473; Гілевіч 2007, 71.
    лопнуць як бурбалка. Беласт. Іран. Пра нейкую справу, пачынанне, што хутка закончылася нічым. «Ніва», 1978, № 46.
    скула як бурбалка. Сміл. Пра вялікую скулу, якая нарывае. Шатэрнік, 38.
    моцы ў каго/дзе як у бурбалцы на вадзе. Іран. Пра нешта эфемернае, слабое, што хутка знікае. Янк., Пар., 104.
  20. 20
    буржуазія
    глядзець як Ленін на буржуазію. Гл. Ленін.

Паведаміць пра недакладнасьць