На запыт знайшлося 12 артыкулаў

  1. 1
    бедны
    Панская хвароба як беднага здароўе. Гродз. Прык. Жарт. Пра неаднолькавую ацэнку сітуацыі: спешчанаму дрэнна тады, калі няспешчанаму яшчэ прымальна. Цыхун, 190.
    што як у беднага сарочка. Навагр. Пра нешта адзінае ў чалавека. Даніловіч, 255.
    сядзець ціха як бедны сваяк. Гл. сваяк.
  2. 2
    без'языкі
    маўчаць як без'языкі. Няўхв. Пра зусім маўклівага чалавека. Санько, 68.
    мікаць як без'языкі. Няўхв. Пра чалавека, які гаворыць невыразна. Станкевіч, 697.
  3. 3
    белень
    горкі шчо белень. Стол. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, часцей пра яблык. ТС 1, 51.
  4. 4
    белка, гл. таксама вавёрка
    голы як белка. Леп. Пра цалкам збяднелага, немаёмаснага чалавека. АВНЛ.
    круціцца як белка. Свісл. Пра вельмі занятага, заклапочанага чалавека. Даніловіч, 213.
    круціцца як белка ў калясе. Лаг. МК, 132. Тое ж.
    лазіць як белка па соснах. Мсцісл. Ухв. Пра чыё-н. спрытнае, хуткае перамяшчэнне. Юрчанка, 179.
    хітры як белка. Няўхв. Пра пранырлівага, хітрага чалавека. Ройзензон, 79.
    абабраць каго як белку. Кап., Чэрык. Няўхв. Пра поўнае, абсалютнае пазбаўленне маёмасці каго-н. Даніловіч, 213; ЛЦ, 49; ДА.
    абірычыць каго як белку. Стаўб. Няўхв. МК, 13. Тое ж.
    аблупежыць каго як белку. Смал. п. Няўхв. Добр., Смол., 502. Тое ж. ≺ Аблупежыць - абадраць.
    глядзець як заяц на белку. Гл. заяц.
  5. 5
    белы
    як па белай бірозі пілой. Гл. бяроза.
    відна як у белы дзень. Гл. дзень.
    Убяры і пень, то будзе як белы дзень. Гл. дзень.
    як дзень белы. Гл. дзень.
    як пень у белы дзень. Гл. пень.
  6. 6
    бель
    як бель. Мсцісл. Ухв. Пра пакрыты белымі кветкамі сад. Юрчанка, 179.
  7. 7
    бераг
    перці як плот на бераг. Гл. плот.
  8. 8
    беразняк
    трава як беразняк. Мсцісл. Пра высокую, роўную траву. Юрчанка, 179.
  9. 9
    бервяно
    спухла нага як бервянё. Шальч. Пра вялікую пухліну. СПЗБ 4, 554.
    голы як акоранае бервяно. Мін. Спачув. Пра немаёмаснага, беднага чалавека. ЛЦ, 70. ≺ Без кары бервяно зусім голае і таму служыць эталонам беднасці.
    круглы як бервяно. Мсцісл. Пра нешта круглае. Янк., 411; Юрчанка, 179.
    ляжаць як бервяно. Міл. Няўхв. Пра нерухомасць каго-н. Бялькевіч, 298.
    цяжкі як бервяно. Мсцісл. Пра нешта цяжкае. Юрчанка, 179.
    як бервяно стала [нага]. Лаг., Бран. Высл., 425; Слов. брян., 46. Тое, што спухла нага як бервянё.
  10. 10
    Берка
    вочы павылазілі от бы ў Берка лудатаго. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека з вачыма навыкаце. Сержпутоўскі 1999, 106.
  11. 11
    Берман
    спраў як у Бермана на заводзе. Леп. Жарт. Пра вялікую колькасць спраў, занятасць каго-н. ФА. ≺ Завод Бермана, відаць, лічыўся ўзорам дзелавітасці, энергічнай дзейнасці.
  12. 12
    бес
    Вырас як лес, а дурны як бес. Гл. лес.
    Вялікі як лес, дурны як бес. Гл. лес.
    доробляць шо бес. Жытк. Няўхв. Пра неадэкватныя паводзіны, свавольства, дурасць. ТС 2, 31.
    у вочы лісам, а за вочы бісам. Гл. ліс.

Паведаміць пра недакладнасьць