На запыт знайшлося 200 артыкулаў

  1. 181
    Вялікдзень
    жоўты як свечка перад Вялікаднем. Гл. свечка.
    пад'есці як на Вялікдзень. Гродз., Мін. Пра сытнае, добрае сталаванне. Даніловіч, 236; ЛЦ, 95.
    брадзіць па хатах як старац на Вялікдзень. Гл. старац.
  2. 182
    вянец
    рыхтык да вянцу выбрацца. Зэльв. Ухв. Пра добра, па-святочнаму прыбранага чалавека. Сцяцко 1970, 139.
    прыбрацца як маладая да вянца. Гл. маладая.
    прыбрацца як пад вянец. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое, што рыхтык да вянцу выбрацца.
  3. 183
    вянок
    як венок. Лоеў. Ухв. Пра спрытную, працавітую, вясёлую гаспадыню. Янкова, 307.
    як у вянку. Стаўб. Захапл. Пра вельмі добрае, паспяховае выкананне справы, пра дасканалы выгляд чаго-н. СЦБ, 79; ТС 1, 112.
    жыць як вянкі плесці. Ухв. Пра добрае, вясёлае, лёгкае жыццё. Санько, 131.
  4. 184
    вяночак
    Свой дварочак як вяночак. Памянш.-ласк. Слуцк. Прык. Пра родны блізкі замчысты двор. Сержпутоўскі 1999, 58.
    сыночак як вяночак. Маг. Захапл. Пра дарагога, прыгожага, ладнага сына. Высл., 392.
    у садочку як у вяночку. Івац. Захапл. Пра ўтульны дагледжаны сад. ЗЗайкі.
    хата як у вяночку. Памянш.-ласк. Ухв. Пра дагледжаную, акуратную хату. Янк., Пар., 181. ≺ Магчыма, адлюстроўвае асаблівасці вяночнага тыпу сялібы.
  5. 185
    вяпрук
    насцябацца як вапры. Смал. Няўхв. Пра п'яных людзей. Добр., Смол., 464. ≺ Вапры - вепрукі.
    гладкі як вяпрук. Пра сытага, адкормленага мужыка. Янк., Пар., 40.
    тлусты як вяпрук. Сміл. Шатэрнік, 277; Янк., 432. Тое ж.
  6. 186
    вярба
    высока як вярба. Ваўк. Ухв. Пра высокую стройную дзяўчыну, жанчыну. СПЗБ 1, 389.
    гнуцца як вярба. Кір. Пра старанную, працавітую дзяўчыну, жанчыну. ДА.
    Дзеўкі як вярба - іх усюды перасаджваюць. Прык. Пра пераход маладой жанчыны ў хату мужа. Federowski, 95; Янкоўскі, 66.
    нахіліцца як вярба. Фальк. Спачув. Пра самотную дзяўчыну. Янк., Пар., 112.
    стройная як вярба. Гродз. Ухв. Пра зграбную, прыгожую дзяўчыну. Цыхун, 175.
    гойдацца бы русалка на вярбе. Гл. русалка.
    назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае збіранне. Янк., Пар., 110.
    што як на вярбе грушкі. Іран. Пра тое, чаго не бывае ў жыцці. ПП 2, 313.
  7. 187
    вярблюд
    згорбіцца як ярблюд. Карэл. Насмешл. Пра згорбленага, няўклюднага чалавека. Нар. лекс., 164.
  8. 188
    вяргіня
    клясці як марозам на вяргіню веяць. Гл. мароз.
  9. 189
    вярмо
    загнуць карк як пад вярмом. Ваўк. п. Спачув. 1. Пра цяжкую фізічную працу. 2. Пра прыгнечаны душэўны настрой. Federowski, 137.
  10. 190
    вяровачка
    гуляць/пагуляць як цяля на вяровачцы. Гл. цяля.
    жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Гл. цяля.
  11. 191
    вяроўка
    Доўг не вяроўка, не парвецца. Асіп. Прык. Жарт. Пра абавязковасць аддаваць доўг. АВНЛ.
    дрыжаць як вяроўка перад нажом (ножыкам). Мсцісл. Жарт. Пра дрыжыкі, трымценне ад страху. Юрчанка, 180.
    круціцца як вяроўка. Няўхв. Пра чалавека, які імкнецца знайсці выйсце з якога-н. становішча. Янк., Пар., 88.
    п'яны як вяроўка. Маладз. Асудж. Пра няцвёрдую, хісткую паставу п'янага чалавека. ФА.
    падтрымліваць як вісельніка вяроўка. Гл. вісельнік.
    хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Гл. сабака.
    хто вяроўкаю за кім. Лельч. Пра неадступны рух каго-н. за іншым чалавекам. Кучук, Малюк, 21.
    вусы як вяроўкі (вераўкі). Слон. Насмешл. Пра доўгія вусы. Высл., 295.
    круціць каго як вяроўкі. Ушацк. Спачув. Пра залежнасць чалавека ад розных абставін. Барадулін, 113.
    ліць як з вяроўкі (як з веравок). Зэльв., Маст., Слон. Пра вельмі моцны, суцэльным патокам дождж. Леп., 86; Даніловіч, 226; Санько, 69.
    скруціць каго як вяроўку. Слуцк. Няўхв. Пра рашучае падпарадкаванне кагосьці. Сержпутоўскі 2000, 162.
    задавацца як свіння на вяроўцы. Гл. свіння.
    нагуляцца як каза на вяроўцы. Гл. каза.
    разгуляцца як цяля на вяроўцы. Гл. цяля.
    як свіння на вяроўцы. Гл. свіння.
  12. 192
    вярста
    адзін што вярста ў полі. Слуцк. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. Сахараў. ≺ Вярста - тут: верставы слуп.
    стаяць як вярста. Няўхв. Пра вельмі высокую дзяўчыну. НН, 288.
    цыбастая як вярста. Хоц. Няўхв. Пра вельмі высокую дзяўчыну, жанчыну. Бялькевіч, 483.
  13. 193
    вяртун
    круціцца як вяртун. Сміл. Няўхв. Пра нясталую пазіцыю чалавека. Шатэрнік, 60.
  14. 194
    вярцёлка
    круціцца як вярцёлка. Івац., Шальч. Няўхв. СПЗБ 1, 392; ЗЗайкі. Тое, што круціцца як вяртун.
  15. 195
    вяселле
    розгуляцца як дурэнь на вэсельі. Гл. дурань.
    збірацца як вяселле ладзіць. Пра добрую, старанную падрыхтоўку да нечага. Янк., Пар., 70.
    вырадзіцца як на вяселле. Бых., Івац. Асудж. або ўхв. Пра залішнюю вычурную прыбранасць не да месца. Мат., 85; ЗЗайкі.
    наесціся як на вяселле. Івац. Пра добры, сытны, смачны наедак. ЗЗайкі.
    нарабіць як на Ганніна вяселле. Люб. Жарт. Пра залішнюю колькасць нарыхтаваных страваў. ФА.
    Старасць не радасць, а смерць - не вяселле. Гл. радасць.
    шыкавацца як на вяселле. Янк., Пар., 198. Тое, што збірацца як вяселле ладзіць.
    галасіць як маладуха на вяселлі. Гл. маладуха.
    гасцяваць дзе як на вяселлі. Слуцк. Пра вельмі добрае гасцяванне, баляванне дзе-н. Сержпутоўскі 1999, 70.
    накідаць маслоў пад стол як на вяселлі. Хоц. Жарт. Пра неахайнасць у паводзінах добра пад'еўшых, выпіўшых гасцей. Бялькевіч, 260.
    сядзець як жаба на вяселлі. Гл. жаба.
    сядзець як малады на вяселлі. Гл. малады.
    сядзець як на вяселлі. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які не рупіцца да работы. ЗЗайкі.
    усесціся як кулля на вяселлі. Гл. кулля.
    як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Гл. свіння.
    здаровы хоць да вяселля. Слуцк. п. Ухв. Пра некага моцнага, здаровага, у поўнай сіле. Federowski, 353.
  16. 196
    вясло
    астацца як на моры без вясла. Гл. мора.
    Багацце як вясло, упусціш - паплыло. Чэрв. Прык. Пра неабходнасць дбаць пра дастатак, інакш зноў збяднееш. Гілевіч, 152.
  17. 197
    вясна
    зляцелі гадочкі як адна вясна. Пра хуткае мінанне гадоў, усяго жыцця. Янк., Пар., 75.
    крактаць як жаба на вясну. Гл. жаба.
    шчабятаць як ластаўка на вясну. Гл. ластаўка.
  18. 198
    вясновы
    худы як вясновы грак. Гл. грак.
  19. 199
    вясной
    прыгожая як кветка вясной. Гл. кветка.
    фарсісты як певень вясною. Гл. певень.
    шчабятаць як птушка вясною. Гл. птушка.
  20. 200
    вячэра
    ісці як змарлыя душы на дзедавую вячэру. Гл. душа.
    адвярнуцца як Юда ад святой вячэры. Гл. Юда.

Паведаміць пра недакладнасьць