На запыт знайшлося 33 артыкулы

  1. 1
    яблык
    абрыдзець як горкі яблык. Івац., Воран. Няўхв. Пра нешта, некага, што вельмі моцна надакучылі, абрыдзелі. Даніловіч, 218; ЗЗайкі.
    кіслы як лясны яблык. Касц. Пра нешта вельмі кіслае. Бялькевіч, 250.
    кіслы як яблык з дзічкі. Пра вельмі нешта кіслае. Янк., Пар., 86.
    скрывіцца быццам укусіў кіслы яблык. Брэсц., Мін., Чэрык. Насмешл. Пра чалавека, які ад нечага моцна зморшчыўся. ЛЦ, 74.
    маршчыністы як печана яблыка. Слон. Пра твар старога чалавека. Высл., 435.
    надаесці як горкае яблыка. Рэч., Слон. Раздраж. Пра нешта вельмі недакучлівае. Pietkiewicz, 380; Высл., 350.
    вочы як яблыкі. Слон. Пра вельмі вялікія выразныя вочы. Высл., 295.
  2. 2
    яблына
    галава белая што яблына. Мсцісл. Пра галаву старога чалавека. Юрчанка 1977, 251.
  3. 3
    яблычка
    гладзенькі як яблычка. Памянш.-ласк. Ваўк. п. Ухв. Пра тварык дзіцяці. Federowski, 110.
    кругленькі як яблычка. Памянш.-ласк. Івац. Ухв. Пра сыценькага, поўненькага дзіцёнка. ЗЗайкі.
  4. 4
    ягада
    многа як ягад. Мсцісл. Пра шматдзетную сям'ю. Юрчанка, 204.
    Гудзім папа, а поп як ягада. Прык. Пра тое, што абмаўленне не ўплывае на таго, пра каго кажуць. Federowski, 240.
    напіцца чырвоніцы як ягада. Сак. п. Насмешл. Пра ап'янелага чалавека, што пачырванеў ад гарэлкі. Federowski, 230.
    хавацца як ягада пад лісток. Мсцісл. Ухв. Пра некага, хто трымаецца скрытна. Юрчанка, 204.
    чырвона як ягада. Ваўк. п. Ухв. Відаць, пра маладзіцу, дзяўчыну. Federowski, 70.
    жукоў як на рабіне ягод. Гл. рабіна.
  5. 5
    ягадка
    дзеўка як ягадка [сакаўмая]. Памянш. Ваўк. п., Слон. Захапл. Пра маладую прыгожую дзяўчыну. Federowski, 95; Высл., 312.
    нявеста як ягодка ў лесе. Рас. Ухв. Пра чыюсьці прыгожую нявесту. СПЗБ 5, 547.
    хароша як ягадка. Ваўк. п. Захапл. Пра маладую прыгожую дзяўчыну. Federowski, 50.
    Любіліся, кахаліся як галубкі ў стрэсе, а ціпер разышліся як ягадкі ў лесе. Гл. галубок.
  6. 6
    ягіня
    расчырванецца як ягіня. Сміл. Няўхв. Пра раз'юшаную, раззлаваную жанчыну. Шатэрнік, 152. ≺ Ягіня - Яга, ведзьма.
  7. 7
    ягня
    бояцца ек воўк егняці. Гл. воўк.
    дзівіцца (глядзіць) як воўк на казу (ягня). Гл. воўк.
    любіць як воўк ягня. Гл. воўк.
    цягаць як воўк ягня. Гл. воўк.
    дзіцята бы ягнята. Слуцк. Пра безабароннасць малых дзяцей. Сержпутоўскі 1999, 52.
    страшыцца як воўк ягняці. Гл. воўк.
    як з ягняці воўны. Маст. Насмешл. Пра вельмі малую карысць з чаго-н. Даніловіч 2008, 136.
  8. 8
    ягнятка
    брыкаць як ягнятка. Памянш. Ваўк. п. Ухв. Пра бегатню і весялосць дзяцей. Federowski, 43.
  9. 9
    яда
    Чалавек без друга што яда без солі. Маз., Докш. Прык. Пра нецікавага чалавека, што не мае сябра. ПП 1, 381; ФА.
  10. 10
    яечка
    гатова як яечка аблупленае. Памянш. Ухв. Пра высокую ступень гатоўнасці нечага. Янк., Пар., 39.
    давесці што як яечка. Мсцісл. Пра вышэйшую ступень даведзенасці чаго-н. да ладу. Юрчанка 1969, 70.
    Да пяці год пястуй дзіця як яечка, з сямі - пасі як авечку, тады выйдзе на чалавечка. Памянш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць адпаведнай увагі да дзіцяці на ўсіх этапах сталення. ПП 2, 133.
    сын як яечка. Ухв. Пра дарагога і запеставанага сына. Добр., Смол., 896.
    трымаць як яечка. Памянш. Слон. Пра вельмі беражлівае стаўленне да нечага. Высл., 401.
    крахаць што індзючкі на яечках седзя. Гл. індзючка.
    берэгчы як яечко. Памянш. Бяроз. ДА. Тое, што трымаць як яечка.
  11. 11
    яешня
    прыставаць як баба з яешняю. Гл. баба.
  12. 12
    яжгур
    надуцца як яжгур. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які пакрыўдзіўся, надзьмуўся, выставіў свае калючкі. СПЗБ 5, 550.
  13. 13
    язык
    гаварыць усё дно як язык за што чыпляіцца. Мсцісл. Пра няроўную невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
    крычаць як за язык пачэплена. Асудж. Пра жанчыну, што моцна раскрычалася. Дуб., 29; Носович, 489.
    маўчаць баццэ каму каровы язык аджавалі. Гл. карова.
    маўчаць быццам язык праглынуў. Мін., Хоц. Пра чалавека, які не хоча, не можа нешта сказаць. ЛЦ, 65; Янк., Пар., 76.
    спрытны як язык. Насмешл. Пра лоўкага, хуткага, кемлівага чалавека. Янк., 429.
    турлыкаць як за язык пыдвязыный. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які вядзе невыразную гаворку. Юрчанка 1993, 177.
    як за язык павешаны (прывязаны). Мсцісл. Пра балбатлівага, гаваркога чалавека. Нос., 195; Юрчанка 1977, 212.
    як цяляты язык аджавалі. Гл. цяля.
    як язык завязаў. Рэч. Пра чалавека, які рашуча змоўк. Гор., Руд., 255.
    гаварыць гладка як вол языком ліжа. Гл. вол.
    няма як вол языком злізаў. Гл. вол.
    як карова языком злізала. Гл. карова.
    як языком злізала. Пра нешта, што цалкам знікла, не пакінула следу. Санько, 69.
  14. 14
    яйка
    ад каго помачы як ад пеўня яек. Гл. певень.
    пад'ясі ад сына хлеба як ад старой курыцы яек. Гл. курыца.
    зруб як яйка. Ухв. Пра вельмі прыгожы, чыста зроблены зруб. Янк., Пар., 77.
    круглы як яйка. Ваўк. п. Пра нейкі круглы прадмет. Federowski, 153; Янк., 412.
    укінуць як зязюлька яйка. Гл. зязюлька.
    як сёння з яйка вылупіўся. Няўхв. Пра чалавека, які не ведае звычайных рэчаў. Санько, 71.
    як яйка. Маладз. Ухв. Пра нешта дасканалае, добрае. Гілевіч 2007, 71.
    насіцца як са свянцоным яйкам. Воран. Няўхв. Пра чалавека, які носіцца з нечым, празмерна аберагае, апякуецца, дагаджае. Даніловіч, 246.
    насіцца як курыца з яйкам (яйцом). Гл. курыца.
    цацкацца як з веліконным яйкам. Ваўк. п., Лід. Няўхв. Federowski, 47; Высл., 414. Тое, што насіцца як са свянцоным яйкам.
    хадзіць як з яйкамі на галаве. Ваўк. Жарт. Пра роўненькую, павольную, акуратную хаду. Federowski, 48.
    масціцца як курыца на яйках. Гл. курыца.
    сядзець як качка на яйках. Гл. качка.
    глядзець як вужака на яйкі. Гл. вужака.
    падобны як два курыныя яйкі. Мін. Пра двух вельмі падобных паміж сабой людзей. ЛЦ, 73.
  15. 15
    яйцо
    вывалыты очы ек баран ейця. Гл. баран.
    глядзець як з яйца вылупіўся. Стаўб., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які недаўменна, здзіўлена штосьці разглядае, дзівіцца. Даніловіч, 228.
    глядзець як яшчарыца на яйца. Гл. яшчарыца.
    целепатца бы барановы яйца. Слуцк. Здзекл. Пра чалавека, які не мае цвёрдай паставы. Сержпутоўскі 1999, 148.
    як з яйца выліты. Воран. Пра чалавека вельмі падобнага да кагосьці. Арх. Гр.
    як з яйца сяння вылупіўся. Няўхв. Пра чалавека, які не ведае простых рэчаў. Юрчанка 1977, 213.
    хадзіць як з яйцамі на галаве. Ваўк. Пра чалавека, які надта плаўна, роўненька ходзіць. Federowski, 48.
    гняздзіцца (мясціцца) як курыца на яйцах. Гл. курыца.
    сказаць як сярпом па яйцах разануць. Гл. серп.
    белы як яйцо. Краснап. Ухв. Пра нешта вельмі белае. Бялькевіч, 439.
    гладкая [дарога] хоць яйцо каці. Ухв. Пра вельмі добрую дарогу. Янк., Пар. 39.
    гладкі як яйцо. Жытк. Ухв. Пра нейкі гладкі прадмет. Матэрыялы 1981, 120.
    гузак як яйцо. Капыл. Пра вялікі гузак у кагосьці. Нар. слов., 60.
    кволы як яйцо-вылівак. Лаг. Спачув. Пра хваравітае, слабенькае дзіця. Гілевіч, 28.
    круглы як яйцо. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта круглае, гладкае. Federowski, 153; Янк., 412.
    Ліцо як яйцо, а ў галаве баўтун. Раг. Прык. Здзекл. Пра прыгожага ды дурнаватага чалавека. АВНЛ.
    падабраць, падагнаць як яйцо. Мсцісл. Ухв. Пра нейкую добра зробленую справу, работу. Юрчанка 1969, 171.
    рабы як галубінае яйцо. Івац. Пра некага або нешта рабых, у кропачку. ЗЗайкі.
    рабы як кніжынае яйцо. Івац. ЗЗайкі. ≺ Кніжынае яйцо - яйцо кнігаўкі. Тое ж.
    рассакатацца як курыца, знёсшы яйцо. Гл. курыца.
    абходзіцца як з веліконным яйцом. Слон. п., Івац. Пра вельмі далікатнае, паважнае абыходжанне. Federowski, 1; ЗЗайкі.
    асцярожна як з яйцом. Слон. п. Federowski, 10; Янк., 396. Тое ж.
    ісці як з яйцом. Ваўк. п., Слон. Пра вельмі асцярожную хаду каго-н. Federowski, 48, 122; Высл., 332; Янк., 410.
    насіцца як курыца з першым яйцом. Гл. курыца.
    насіцца як курыца з яйцом. Гл. курыца.
    пабегчы як курыца з яйцом. Гл. курыца.
    блішчаць як у ката яйцы. Гл. кот.
    крутытыся бы Савка на яйцых. Гл. Саўка.
    пішчаць як кураня ў яйцэ. Гл. куранё.
  16. 16
    ялавец
    жыгацець як сухі ялавец. Зэльв. Пра чалавека, які гарачыцца, палае, злуецца. Нар. слов., 16.
  17. 17
    яма
    зрахманіцца як воўк у яме. Гл. воўк.
    заснуў як у яму праваліўся. Леп. Пра моцны, глыбокі сон. ЗВалодзінай.
    як у яму. Карэл. Няўхв. Пра нешта, што робіцца без выніку, карысці, якога-н. следу. Сцяшковіч, 620.
  18. 18
    янгуль
    голас як у янгуля. Бран. Ухв. Відаць, пра чалавека з анёльскім, прыгожым галаском. Расторгуев, 294.
  19. 19
    Янкель
    убіцца як Янкель у касцёл. Насмешл. Пра чалавека, які не туды, куды трэба, улез. Янк., Пар., 172.
  20. 20
    ярблюд, гл. вярблюд

Паведаміць пра недакладнасьць