На запыт знайшлося 28 артыкулаў

  1. 1
    вогір
    як вогір расхаджацца. Мсцісл. Няўхв. Пра празмерна энергічнага чалавека. Юрчанка 1977, 206. ≺ Вогір - жарабец (гл. польск. ogier).
  2. 2
    воглум
    хадзіць як у воглумі. Няўхв. Пра няўцямны стан, калі няясна помніцца, не разумеецца. НН, 306.
  3. 3
    водка
    Усё воцат не водка, а кума не жонка. Прык. Насмешл. Пра немагчымасць замяніць гарэлку воцатам, а жонку кумой. Ляцкий, 51.
    трудна як водку піць. Іран. Пра даволі лёгкае і прыемнае заданне. Ляцкий, 46.
  4. 4
    вожык
    Дару кошык, каб не быў да жонкі як вожык. Фальк. Вясельнае пажаданне жаніху, каб быў ласкавы да жонкі, а не калючы. БВ, 48.
    тапырыцца/натапырыцца як вожык. Слон., Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які востра ўспрымае заўвагу, параду, вымову. Носович, 63; Шатэрнік, 276; Высл., 353; Санько, 158.
    праўда, як голай дупай вожыка задушыш. Капыл. Іран. Пра няпраўду, выдумку, падман. ФА.
    валасы як на вожыку. Ваўк. п., Івац. Насмешл. Пра жорсткія валасы тарчком. Federowski, 338; ЗЗайкі.
    сядзець як на вожыку. Нясв. Зласл. Пра нечае некамфортнае становішча. ФА.
    хадзіць як ёж па дрожджы. Сак. п. Насмешл. Пра нейчыя марныя, дарэмныя паходкі. Federowski, 48.
    надуцца як яжа праглынуў. Рэч. Асудж. Пра крыўдлівага, незадаволенага чалавека. ЛЦ, 72.
    як на яжа сесці. Рэч. Пра пакутлівы выраз твару каго-н. ЛЦ, 76.
    глядзець як ёжык на лісіцу. Мсцісл. Насмешл. Пра палахлівы погляд чалавека. Юрчанка, 183.
    зарасці як ёжык. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека з калючай шчацінай, няголенага. Юрчанка, 298.
    як ёжык. Мсцісл. 1. Няўхв. Пра знешні выгляд непрычасанага, узлахмачанага чалавека. 2. Пра чалавека з няўжыўчывым характарам. Юрчанка, 183.
    ятвеж як еж. Няўхв. Пра калючы, задзірысты характар яцвягаў. ПП 1, 508. ≺ Ятвеж, ятвягі - старажытнае літоўскае племя.
  5. 5
    воз
    цягацца як цыганская каза на вазах. Гл. каза.
    ісці як за сабою воз цягнуць. Няўхв. Пра марудную, з намаганнямі паходку каго-н. Янк., Пар., 80.
    як затычка ад воза. Гл. затычка.
    бегчы (валачыся) як сабака за возам. Гл. сабака.
    патрэбен як пятае кола ў возе. Гл. кола.
    як на жыдавым возе на чым. Дзятл. Няўхв. Пра памяшканне, стол, дзе вельмі многа розных рэчаў, размешчаных абы-як, у беспарадку. Даніловіч, 236.
    трэба як разбітае калясо ў возе. Гл. калясо.
    як у Бэркавым возе дзе. Гл. Бэрка.
  6. 6
    возера
    прыволле як бабру на возеры. Гл. бабёр.
    раскоша каму, дзе як шчупаку ў возеры. Гл. шчупак.
    шмат як бузы ў возеры. Гл. буза.
  7. 7
    войска
    У Лагойску як у войску: лаўкі шырокі, ёсьць дзе сесьці, ды нечага есьці. Прык. Лаг. Жарт. Пра не вельмі прывабную сітуацыю ў названым горадзе. Варлыга 1966, 84.
  8. 8
    вока
    адзін (анно) як вока [у лобе, у ілбе]. Крыч., Віл., Івац., Лоеў., Слон. п., Стаўб., Уздз. Пра кагосьці адзінага, які патрабуе асаблівай увагі. Federowski, 6; МК, 19; Высл., 280; Мін.-Мал., 1977, 141; Янкова, 24; ЗЗайкі.
    адно дзіця як вока ў лобе. Пра асаблівы догляд за адзіным у сям'і дзіцём. Сцяшковіч, 624.
    берагчы каго/што бы сваё вока. Слуцк., Лоеў. Пра вельмі стараннае і беражлівае абераганне, ахоўванне, догляд каго-, чаго-н. Сержпутоўскі 1998, 53; Янкова, 68.
    блішчаць як воўчае (воўча) вока. Слон. Пра цьмяны бляск чаго-н. Янк., Дыял., I, 204; Высл., 287.
    газнічка як воўчае вока. Пра цьмяны бляск газнічкі ці іншай слабай крыніцы святла. Янк., Пар., 31.
    гарэць як воўча вока. Шчуч. СПЗБ 1, 403. Тое, што блішчаць як воўчае (воўча) вока.
    глядзець каго/што як вока. Асіп. Янкоўскі 1968, 108; Высл., 305. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
    глядзець (пілноваці) каго/што як вока ў ілбе. Дзятл., Кам., Пруж. Сцяшковіч, 614; ЖН, 40; Босак, 32. Тое, што берагчы каго/што бы сваё вока.
    Двое дзетак як дзве окі ў лобе. Прык. Пра найвышэйшую каштоўнасць дзяцей для бацькоў. Federowski, 91.
    завісны (зайздросны) як папова вока. Слон. п. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408.
    павіснуць як бяльмо на воцы. Гл. бяльмо.
    падобны як з вока выдраны. Брасл. Пра чалавека, вельмі падобнага на іншага, як бы яго візуальная копія. Рабкевіч, 158.
    поўны (поўна) як вока. Брасл., Краснап., Леп., Люб., Івац. Пра поўна налітую вадкасцю ёмістасць. Бялькевіч, 336; ФА; Скарбы, 106; ЗЗайкі.
    поўнае як рыбяе вока. Валож. Гілевіч 2007, 51. Тое ж.
    свяціць як воўча вока. Чэрв. СПЗБ 4, 396. Тое, што блішчаць як воўча вока.
    цемень хаць ты вока выкаль. Івац., Слуцк. Пра густую цемру, аж да чарнаты. Сержпутоўскі 2000, 215; ЗЗайкі.
    чысты як рыбічае вока. Іран. Пра нешта быццам бы чыстае: рыбіна вока ўвесь час знаходзіцца ў вадзе. Янк., 441.
    як вока дастане (згледзіць, кіне, схопіць). Янкоўскі, 1968, 431.
    як вока ў ілбе. Уздз. СЦБ, 63. Тое, што адзін як вока.
    як з вока выпаў. Свісл. Пра чалавека такога самага, падобнага. Янк., Пар., 203; Санько, 69; Сцяшковіч, 615.
    як з вока вырвана. Смарг., Докш. Высл. 426; Даніловіч, 225. Тое, што як з вока выпаў.
    як вокам змерыць. Пра плошчу, якую можна толькі ахапіць позіркам. НН, 310.
    як вокам змігнуць. Стаўб. Пра хуткае, імгненнае здзяйсненне чаго-н. МК, 308.
    як вокам скінуць. Слуцк., Ваўк. п., Стаўб., Ганц., Раснян., Мядз. Захапл. Сержпутоўскі 1999, 18; Federowski, 75; МК, 309; Бялькевіч, 26; Сцяшковіч, 617; СПЗБ 4, 449; СПЗБ 1, 324. Тое, што як вокам змерыць.
    як вокам сцяміць (сцягнуць). НН, 310. Тое, што як вокам змерыць.
    як вокам сцяць. Шчуч. Даніловіч 2008, 136. Тое ж.
    блішчаць як у ката вочы. Гл. кот.
    завісны (зайздросны) як паповыя вочы. Слон. п., Івац. Асудж. Пра вельмі зайздроснага, хцівага чалавека. Federowski, 351; Янк., 408; ЗЗайкі.
    лезці ў вочы як муха ў спасаўку. Гл. муха.
    лезці як аса (асва) ў вочы. Гл. аса.
    лезці як дым у вочы. Гл. дым.
    лезці як муха ў вочы. Гл. муха.
    любіць як вочы соль. Мін. Іран. Пра абсалютнае непрыманне чаго-н. Высл., 396.
    ляпнуць як гразёй у вочы. Гл. гразь.
    начай солі хто ў вочы насыпаў. Гл. соль.
    Праўда як восы: лезе ў вочы. Гл. аса.
    праўда як соль у вочы. Гл. соль.
    прымаўкаю як граззю ў вочы. Гл. гразь.
    Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Гл. воран.
    Сорам не ёлка - вачам не колка. Гл. ёлка.
    Стыд не дым - вачэй (вочы) не выкура. Гл. дым.
    трэба як солі ў вочы. Гл. соль.
    ныч тэмна, хоч у вочы совганы. Драг. Пра цёмную ноч. Скарбы, 91.
    худы як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. Гл. хлеб.
    прыйсці бы ў собакі вочэй позычыўшы. Гл. сабака.
  9. 9
    вол
    валіць як на вала. Ваўк. п. Няўхв. Пра занадта вялікія заданні для аднаго чалавека. Federowski, 326; Янк., Пар., 24.
    вочы як у вала. Дзятл. Няўхв. Пра вялікія, невыразныя вірлаватыя вочы. СПЗБ 1, 313.
    распёрла каго як вала, a работы няма. Слуцк. Асудж. Пра добра дагледжанага, адкормленага, але гультаяватага каня. Сержпутоўскі 1999, 45.
    цягнуць як вала на стрэху. Івац. Здзекл. Пра цяжкую і непатрэбную работу. ЗЗайкі.
    шыя як у вала. Ухв. Пра дужага чалавека з моцнай шыяй. Янк., Пар., 199.
    шыя што ў вала хвост. Гом. Насмешл. Пра тонкую, выцягнутую шыю худога чалавека. Янк., Пар., 198; Высл., 423.
    зарабіць як на валах седакоў возячы. Петр. Іран. Пра вельмі нязначныя заробкі. Мат., Гом., VIII, 1980, 185.
    як на валах. Слон. Жарт. Пра маруднае, павольнае перасоўванне. Даніловіч, 236.
    есць як валоў шэсць. Сак. п. Жарт. Пра чалавека з празмерным апетытам. Federowski, 129; Санько, 130.
    спаць як валоў (вала) прадаўшы. Воран., Дзятл. Жарт. Пра вельмі моцны, спакойны сон. Даніловіч, 215.
    як валоў патапіўшы. Зэльв. Пра разгубленага, засмучанага, прыгнечанага чалавека. Даніловіч, 215.
    жывецца каму як валу ў ярме. Іран. Пра цяжкое працоўнае жыццё. Янк., 407.
    сказав ек віл у лужу. Драг. Няўхв. Пра нешта сказанае недарэчы. Скарбы, 94.
    вылупіць (вырачыць) вочы як вол на новае шула. Пін. Насмешл. Пра няўцямнае разглядванне чаго-н. МК, 40.
    вытрашчыць (вырачыць) вочы як вол на разніка. Няўхв. Пра нейчы трывожны, няўцямны погляд. Federowski, 337.
    вярнуць як вол. Слуцк., Стаўб. Пра чалавека, які многа, шчыра працуе фізічна. МК, 309.
    гаварыць гладка як вол языком ліжа. Навагр. Жарт. Пра лоўкую, складную, прыемную гаворку каго-н. Высл., 300.
    гараваць як чорны вол. Рэч. Спачув. Пра цяжкое жыццё беднага, хаця і працавітага чалавека. Pietkiewicz, 369.
    гол як вол. Слуцк. Няўхв. Пра беднасць, немаёмаснасць. Сержпутоўскі 1999, 25.
    дабрацца (дапасці, дарвацца) як вол да брагі. Ваўк. п., Слон. Іран. Няўхв. Пра нечую прагнасць, пра чалавека, што не можа спыніцца, калі атрымлівае мажлівасць нешта ўзяць. Federowski, 76; Высл., 310.
    дзень як вол. Ваўк. п., Рэч. Federowski, 94; Pietkiewicz, 368. ≺ Так кажуць, што ўжо позна, а хтось яшчэ не ўзяўся за работу (заўвага збіральніка).
    дужы як вол. Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 315.
    здаравенны як вадзяны вол. Лоеў. Пра вельмі вялікага, моцнага, дужага чалавека. Янкова, 62.
    здаўся (прыдаўся, прышоўся; спрытны, такі спасобны, ловак, здатны, зграбны) як вол да карэты. Ваўк. п., Пух., Карэл., Смарг. Іран. Пра чалавека, які зусім не адпавядае пэўнай справе, задачы. Dybowski, 17; Ляцкий, 44; Federowski, 248, 352, 353; Шатэрнік, 148; Янк., 409; Высл., 328; ФА.
    ляны як вол. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра лянівага, марудлівага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 46; ЗЗайкі.
    ляпаць як вол на трэскі. Жытк. Груб. Пра чалавека, які гаворыць абы-што, не да месца. ТС 3, 57.
    няма як вол языком злізаў. Івац. Пра знікненне, адсутнасць чаго-н. ЗЗайкі.
    перці што вол. Клецк. Пра чалавека, які нясе цяжкую паклажу. Нар. лекс., 211.
    пісаць як вол ідзе. Гом. Насмешл. Пра няроўнае, крывое пісанне, неакуратны почырк. Высл., 365.
    працаваць як вол у ярме. Маладз. Гілевіч, 167. Тое, што вярнуць як вол.
    працавіты як вол. Раснян. Ухв. Пра працавітага чалавека. Бялькевіч, 111.
    рабіць як вол. Сен. МК, 23. Тое, што вярнуць як вол.
    рабіць як чорны вол. Лельч., Навагр., Карэл. Сцяшковіч, 621; АВНЛ; Кучук, Малюк, 94. Тое, што вярнуць як вол.
    Работай як вол, будзеш мець багаты стол. Гом. Прык. Пра залежнасць дастатку ад працы, намаганняў. АВНЛ.
    разбірацца як вол па Бібліі. Пагардл. Пра чалавека, хто па вызначэнні не можа разбірацца ў нечым, што патрабуе іншага ўзроўню. ЛЦ, 120.
    разумець як вол па Бібліі. Касц., Мін. Пагардл. ЛЦ, 40. Тое, што разбірацца як вол па Бібліі.
    растаўсцець як вол. Пра надта распаўнелага чалавека. Янк., 424.
    смуліць на роботу бу вол. Стол. Ухв. Пра працавітага, цягавітага чалавека. ТС 5, 65.
    спаць як волы продаўшы. Стол., Воран., Дзятл. Жарт. Пра спакойны сон пасля цяжкай адказнай справы. ТС 1, 135; Даніловіч, 215.
    сыты як вол на бровары. Пра здаровага тоўстага чалавека. Янк., Пар., 160.
    таўсцяк як вол. Сміл. Шатэрнік, 277. Тое ж.
    узяцца за работу як вол. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае і надзейнае стаўленне да справы. Юрчанка 1969, 60.
    упарты як вол. Івац. Няўхв. Пра ўпартага, незгаворлівага чалавека. ЗЗайкі.
    уперціся ек вол у ермо. Жытк. Няўхв. Пра паводзіны ўпартага чалавека. ТС 2, 52.
    упірацца як вол, якога вядуць на зарэз (на бойню). Мін. Пра моцнае супраціўленне каго-н. ЛЦ, 75.
    цягавіты як вол. Ухв. Пра працавітага моцнага чалавека. Янк., 439.
    цягнуць як вол [ярмо]. Ваўк. п., Івац. Ухв. Пра шчырае стаўленне да сваёй працы. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    чакаць беды бы вол доўбні. Слуцк. Няўхв. Пра пасіўнае чаканне катастрофы, бяздзейнічанне. Сержпутоўскі 1999, 149.
    як вол варочаць. Слуцк., Мсцісл. Сержпутоўскі 1999, 37; Юрчанка 1977, 55. Тое, што вярнуць як вол.
    як вол злізаў каго/што. Лях. Жарт. Пра знікненне каго-, чаго-н. Санько, 69; ЗВалодзінай.
    На Беларусі пчолы як гуci, a гуci як волы, а паны - як голы, так голы. Гл. гусь.
    [прывыкнуць] бы вул до обуха. Пін. Іран. Пра немагчымасць прывыкнуць да пакарання. ФА.
  10. 10
    волас
    як волас перапаліць. Рэч. Пра вельмі хуткае, імгненнае і лёгкае дзеянне. Янкоўскі 1968.
    як воласу перагарэць. Слуцк. Пра вельмі хуткае, імгненнае мінанне часу. МК, 309.
  11. 11
    волат
    Дару вам гару золата, каб дзеці былі як волаты. Фальк. Вясельнае пажаданне маладым мець моцных і здаровых дзяцей. БВ, 60.
  12. 12
    волік
    гнядзенькі як волік. Памянш. Слон. Пра гнядога каня. Высл., 306.
  13. 13
    воміга
    кіслы як воміга. Бран. Пра нешта вельмі салонае, атрутнае або кіслае. Расторгуев, 41. ≺ Воміга - перасол (Носович, 66); вомег - горыч, цыкута (Станкевіч, 1180).
  14. 14
    вораг
    проміж намі як проміж ворогамі. Жытк. Пра непрыязныя адносіны паміж людзьмі. ТС 4, 223.
  15. 15
    ворак
    сядзець як кум у ворку. Воран. Іран. Пра маўклівага чалавека. СПЗБ 3, 46. ≺ Відаць, з анекдатычнай гісторыі пра схаванага кума.
    як у дзюравым ворку. Ашм. Няўхв. Пра бяздумныя, бязмэтавыя, упустую, пастаянныя траты чаго-н. у каго-н. ≺ Ворак - параўн. польск. worek ‘мех, мяшок’. Даніловіч, 257.
  16. 16
    воран
    круціцца што воран над кроўю. Мсцісл. Асудж. Пра нечыя злавесныя, варожыя намеры. Юрчанка 1977, 224.
    Сорам не воран - вочы не выдзяўбе. Капатк. Прык. Пра фізічную неадчувальнасць сораму. ПП 2, 347.
    як ворын крыви жилаить. Смал. п. Асудж. Пра злачынныя намеры альбо помсту каго-н. Добр., Смол., 360.
    як ворану мыла, так умертаму паможа кадзіла. Іран. Пра безвыніковасць якой-н. дапамогі, адбывання справы. Federowski, 320.
  17. 17
    ворапень
    ляжаць як ворапень на пячы. Мсцісл. Асудж. Пра гультаяватага чалавека. Бялькевіч, 112. ≺ Ворапень - гультай.
  18. 18
    восень
    жыць як баран да восені. Гл. баран.
    у галаве як у восені на дварэ. Іўеў. Пра шум і зменлівае адчуванне ў галаве. Сцяшковіч, 660.
    як ліст восенню. Гл. ліст.
    здоўжыцца як восень. Няўхв. Пра зацягнутую справу, чаканне чаго-н. Янк., Пар., 73.
    цягнуцца як восень. Няўхв. Пра зацягнутую справу, чаканне чаго-н. Янк., Пар., 190.
    зольна на двары як увосень. Ветк. Пра халоднае, непрыемнае надвор'е не ў пару. Мат. Гом., IV, 183.
    паміраць бы аб осень мухі. Слуцк. Пра вялікі мор у народзе. Сержпутоўскі 1999, 160.
  19. 19
    восець
    людзей што снапоў на восеці. Гл. сноп.
  20. 20
    воск
    жоўты як воск. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта жоўтае. Federowski, 366; ТС 2, 65. ≺ Воск - шанаваны матэрыял, параўнанне з ім характарызуе прадмет станоўча.
    масла жоўтая як воск. Пра тугое, жоўценькае, пахучае, якаснае масла. СПЗБ 3, 39.
    масла як воск. Маладз. Ухв. Высл., 345. Тое ж.
    мяккі як воск. Слон., Слуц. Пра нешта пругкае, падатлівае, мяккае. Сержпутоўскі 1999, 128; Высл., 348; Юрчанка, 180.
    хороша пшэніца як воск. Ухв. Пра добрую ядраную пшаніцу. ТС 4, 330.
    харошы як з воску. Ваўк. п. Ухв. Пра прадмет добрай якасці, прывабны на выгляд. Federowski, 50.
    шчокі як з воску. Пра хваравіты колер твару, калі ён здаецца нежывым. Янк., Пар., 198.

Паведаміць пра недакладнасьць