На запыт знайшлося 24 артыкулы

  1. 1
    вядзмедзь, гл. мядзведзь
  2. 2
    вядзьмак
    заказерыць вочы як вядзьмак. Сміл. Пра непрыветны, здзіўлены, варожы позірк. Шатэрнік, 102. ≺ Заказерыць - закаціць вочы і глядзець здзіўлена.
  3. 3
    вядро
    очы ек [этэ] ведро. Жытк. Пра вялікія, але невыразныя вочы. ТС 1, 109.
    дождж як з вядра [ллець]. Ваўк. п., Івац., Сміл., Шчуч., Стаўб., Мсцісл., Чав. Пра моцны, праліўны дождж. Federowski, 81; Шатэрнік, 84; З нар. сл., 44; Юрчанка 1969, 69; МК, 311; Юрчанка, 1974, 194; Нар. слов., 85, 189; СЦБ, 216; ТС 4, 143; ЗЗайкі.
    ліць як з вядра. Свісл. Сцяшковіч, 615. Тое ж.
    велька лымя як вядро. Пра вялікае вымя малочнай каровы. СПЗБ 1, 360. ≺ Лымя - вымя.
    бухаць як у вядро. Дзятл. Пра моцны кашаль. Сцяшковіч, 580.
    галава як вядро. Ваўк. п. Пра вялікую галаву. Federowski, 99.
    ідзе, роўна вядро на галаве нясе. Воран. Пра павольную, асцярожную хаду. Сцяшковіч, 426.
    бегчы (пабегчы) услед за кім як цяля за вядром з пойлам. Гл. цяля.
    таўчыся як рыба ў вядрэ. Гл. рыба.
  4. 4
    вязаць
    ілжэ як венікі вяжа. Гл. венік.
    кажа як вяжа. Пра гладкі, паслядоўны расказ. Янк., Пар., 84.
    пісаць вершы як панчошкі вязаць. Гл. панчошка.
  5. 5
    Вялікдзень
    жоўты як свечка перад Вялікаднем. Гл. свечка.
    пад'есці як на Вялікдзень. Гродз., Мін. Пра сытнае, добрае сталаванне. Даніловіч, 236; ЛЦ, 95.
    брадзіць па хатах як старац на Вялікдзень. Гл. старац.
  6. 6
    вянец
    рыхтык да вянцу выбрацца. Зэльв. Ухв. Пра добра, па-святочнаму прыбранага чалавека. Сцяцко 1970, 139.
    прыбрацца як маладая да вянца. Гл. маладая.
    прыбрацца як пад вянец. Івац. Ухв. ЗЗайкі. Тое, што рыхтык да вянцу выбрацца.
  7. 7
    вянок
    як венок. Лоеў. Ухв. Пра спрытную, працавітую, вясёлую гаспадыню. Янкова, 307.
    як у вянку. Стаўб. Захапл. Пра вельмі добрае, паспяховае выкананне справы, пра дасканалы выгляд чаго-н. СЦБ, 79; ТС 1, 112.
    жыць як вянкі плесці. Ухв. Пра добрае, вясёлае, лёгкае жыццё. Санько, 131.
  8. 8
    вяночак
    Свой дварочак як вяночак. Памянш.-ласк. Слуцк. Прык. Пра родны блізкі замчысты двор. Сержпутоўскі 1999, 58.
    сыночак як вяночак. Маг. Захапл. Пра дарагога, прыгожага, ладнага сына. Высл., 392.
    у садочку як у вяночку. Івац. Захапл. Пра ўтульны дагледжаны сад. ЗЗайкі.
    хата як у вяночку. Памянш.-ласк. Ухв. Пра дагледжаную, акуратную хату. Янк., Пар., 181. ≺ Магчыма, адлюстроўвае асаблівасці вяночнага тыпу сялібы.
  9. 9
    вяпрук
    насцябацца як вапры. Смал. Няўхв. Пра п'яных людзей. Добр., Смол., 464. ≺ Вапры - вепрукі.
    гладкі як вяпрук. Пра сытага, адкормленага мужыка. Янк., Пар., 40.
    тлусты як вяпрук. Сміл. Шатэрнік, 277; Янк., 432. Тое ж.
  10. 10
    вярба
    высока як вярба. Ваўк. Ухв. Пра высокую стройную дзяўчыну, жанчыну. СПЗБ 1, 389.
    гнуцца як вярба. Кір. Пра старанную, працавітую дзяўчыну, жанчыну. ДА.
    Дзеўкі як вярба - іх усюды перасаджваюць. Прык. Пра пераход маладой жанчыны ў хату мужа. Federowski, 95; Янкоўскі, 66.
    нахіліцца як вярба. Фальк. Спачув. Пра самотную дзяўчыну. Янк., Пар., 112.
    стройная як вярба. Гродз. Ухв. Пра зграбную, прыгожую дзяўчыну. Цыхун, 175.
    гойдацца бы русалка на вярбе. Гл. русалка.
    назбіраць як на вярбе груш назрываць. Іран. Пра безвыніковае збіранне. Янк., Пар., 110.
    што як на вярбе грушкі. Іран. Пра тое, чаго не бывае ў жыцці. ПП 2, 313.
  11. 11
    вярблюд
    згорбіцца як ярблюд. Карэл. Насмешл. Пра згорбленага, няўклюднага чалавека. Нар. лекс., 164.
  12. 12
    вяргіня
    клясці як марозам на вяргіню веяць. Гл. мароз.
  13. 13
    вярмо
    загнуць карк як пад вярмом. Ваўк. п. Спачув. 1. Пра цяжкую фізічную працу. 2. Пра прыгнечаны душэўны настрой. Federowski, 137.
  14. 14
    вяровачка
    гуляць/пагуляць як цяля на вяровачцы. Гл. цяля.
    жыць як цяля на вяровачцы: дзе прывяжуць, там і стой. Гл. цяля.
  15. 15
    вяроўка
    Доўг не вяроўка, не парвецца. Асіп. Прык. Жарт. Пра абавязковасць аддаваць доўг. АВНЛ.
    дрыжаць як вяроўка перад нажом (ножыкам). Мсцісл. Жарт. Пра дрыжыкі, трымценне ад страху. Юрчанка, 180.
    круціцца як вяроўка. Няўхв. Пра чалавека, які імкнецца знайсці выйсце з якога-н. становішча. Янк., Пар., 88.
    п'яны як вяроўка. Маладз. Асудж. Пра няцвёрдую, хісткую паставу п'янага чалавека. ФА.
    падтрымліваць як вісельніка вяроўка. Гл. вісельнік.
    хадзіць як сабака з абарванай вяроўкай. Гл. сабака.
    хто вяроўкаю за кім. Лельч. Пра неадступны рух каго-н. за іншым чалавекам. Кучук, Малюк, 21.
    вусы як вяроўкі (вераўкі). Слон. Насмешл. Пра доўгія вусы. Высл., 295.
    круціць каго як вяроўкі. Ушацк. Спачув. Пра залежнасць чалавека ад розных абставін. Барадулін, 113.
    ліць як з вяроўкі (як з веравок). Зэльв., Маст., Слон. Пра вельмі моцны, суцэльным патокам дождж. Леп., 86; Даніловіч, 226; Санько, 69.
    скруціць каго як вяроўку. Слуцк. Няўхв. Пра рашучае падпарадкаванне кагосьці. Сержпутоўскі 2000, 162.
    задавацца як свіння на вяроўцы. Гл. свіння.
    нагуляцца як каза на вяроўцы. Гл. каза.
    разгуляцца як цяля на вяроўцы. Гл. цяля.
    як свіння на вяроўцы. Гл. свіння.
  16. 16
    вярста
    адзін што вярста ў полі. Слуцк. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. Сахараў. ≺ Вярста - тут: верставы слуп.
    стаяць як вярста. Няўхв. Пра вельмі высокую дзяўчыну. НН, 288.
    цыбастая як вярста. Хоц. Няўхв. Пра вельмі высокую дзяўчыну, жанчыну. Бялькевіч, 483.
  17. 17
    вяртун
    круціцца як вяртун. Сміл. Няўхв. Пра нясталую пазіцыю чалавека. Шатэрнік, 60.
  18. 18
    вярцёлка
    круціцца як вярцёлка. Івац., Шальч. Няўхв. СПЗБ 1, 392; ЗЗайкі. Тое, што круціцца як вяртун.
  19. 19
    вяселле
    розгуляцца як дурэнь на вэсельі. Гл. дурань.
    збірацца як вяселле ладзіць. Пра добрую, старанную падрыхтоўку да нечага. Янк., Пар., 70.
    вырадзіцца як на вяселле. Бых., Івац. Асудж. або ўхв. Пра залішнюю вычурную прыбранасць не да месца. Мат., 85; ЗЗайкі.
    наесціся як на вяселле. Івац. Пра добры, сытны, смачны наедак. ЗЗайкі.
    нарабіць як на Ганніна вяселле. Люб. Жарт. Пра залішнюю колькасць нарыхтаваных страваў. ФА.
    Старасць не радасць, а смерць - не вяселле. Гл. радасць.
    шыкавацца як на вяселле. Янк., Пар., 198. Тое, што збірацца як вяселле ладзіць.
    галасіць як маладуха на вяселлі. Гл. маладуха.
    гасцяваць дзе як на вяселлі. Слуцк. Пра вельмі добрае гасцяванне, баляванне дзе-н. Сержпутоўскі 1999, 70.
    накідаць маслоў пад стол як на вяселлі. Хоц. Жарт. Пра неахайнасць у паводзінах добра пад'еўшых, выпіўшых гасцей. Бялькевіч, 260.
    сядзець як жаба на вяселлі. Гл. жаба.
    сядзець як малады на вяселлі. Гл. малады.
    сядзець як на вяселлі. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які не рупіцца да работы. ЗЗайкі.
    усесціся як кулля на вяселлі. Гл. кулля.
    як свіння (кабан, вапер) на вяселлі. Гл. свіння.
    здаровы хоць да вяселля. Слуцк. п. Ухв. Пра некага моцнага, здаровага, у поўнай сіле. Federowski, 353.
  20. 20
    вясло
    астацца як на моры без вясла. Гл. мора.
    Багацце як вясло, упусціш - паплыло. Чэрв. Прык. Пра неабходнасць дбаць пра дастатак, інакш зноў збяднееш. Гілевіч, 152.

Паведаміць пра недакладнасьць