На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 41
    ганчак
    перці як ганчак. Уздз. Пра нейчае імклівае перамяшчэнне, хуткі бег. Мін.-Мал., 1977, 140.
  2. 42
    ганчарка
    чорны як ганчарка. Няўхв. Пра чорную, брудную рэч. Станкевіч, 192. ≺ Ганчарка - ануча, якой вымаюць гаршкі з печы.
  3. 43
    ганчура
    як ганчура гразная. Лоеў. Пра неахайную, брудную жанчыну. Янкова, 81. ≺ Ганчура - ануча.
  4. 44
    гаплік
    хлопчык як гоплюк. Лельч. Пра худзенькага, але моцнага хлопчыка. Кучук, Малюк, 140.
  5. 45
    Гапон
    дарвацца як Гапон [да] сліў. Гом. Жарт. Пра чалавека, які нечага моцна, без меры нахапаўся. Высл., 311; Янк., 416. ≺ Гапон - асабовае імя Агафон.
    набрацца як Гапон сьліў. Ушацк. Жарт. Барадулін, 122. Тое ж.
  6. 46
    гара
    абрыняць як Магілянска гара. Гродз. Пра значнае распуханне, раздуванне каго-, чаго-н. Цыхун, 8.
    ляжаць як гара. Івац. Няўхв. Пра хворую нерухомую жывёлу. Дуб., Нар., 1; Sielicki, 159; ЗЗайкі.
    наесціся як гара. Стаўб. Пра многа і ўдосталь пад'еўшых (звычайна пра жывёлу). МК, 155.
    Не рух Рыгара, хай сядзіць як гара. Гродз. Прык. Парада не патрабаваць ад пэўных асоб дзейнасці, лепш пакінуць іх у спакоі. Цыхун, 188.
    Не чапай Рыгара, хай стаіць як гара. Прык. Люб. ФА. Тое ж.
    раздуцца як гара. Маг. Пра моцнае распуханне, расшырэнне чаго-н. Бялькевіч, 365.
    Чужы празнік як сокал ляціць, а свой як гара валіць. Гл. сокал.
    як (нібы) гара з плеч спала (звалілася). Докш., Івац., Слуцк. Пра адчуванне палёгкі пасля нейкага здарэння, падзеі, весткі. Нос., 194; Сержпутоўскі 1999, 133; Высл., 426; Санько, 69; ЗЗайкі.
    як гара. Слон. Пра нешта вялікае. Высл., 426.
    жыць як за каменнаю гарой. Дзятл. Пра спакойнае жыццё пад надзейнай апекай, аховай каго-н. Санько, 69; Даніловіч, 224.
    бліскаць (свяціцца) як воўк за гарою. Гл. воўк.
    галасок як у таго салаўя, што за гарою (на зарэ) кабылу душыць (коней круціць). Гл. салавей.
    Дару бярозавай карою, каб за мужам была як за гарою. Фальк. Вясельнае пажаданне маладой надзейнага, спакойнага жыцця ў замужжы. БВ, 40.
    ляцець дадому як з гары ўніз. Уздз. Пра ахвотны рух дадому. Мін.-Мал., 1977, 138.
    пашэнціць як жыду з гары. Гл. жыд.
    смяяцца як з гары едучы. Пра смех без бачнай прычыны. Нос., 152.
    трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Гл. лапаць.
    [сядзець] як чарвяк за гарэю. Гл. чарвяк.
    [падушкі] як горы стаяць. Карм., Гом. Ухв. Пра высокія, вялікія падушкі. Мат. Гом., VI, 142.
  7. 47
    гарабей, гл. верабей
  8. 48
    гарадзіць
    гаварыць як [п'яны] плот (пляцень) гародзіць. Гл. плот.
  9. 49
    гарадскі
    зграбная як якая гарадская паненка. Гл. паненка.
    раўсці як сарэна гарадская. Гл. сарэна.
  10. 50
    гарац
    У марцы як у гарцы: уноч пячэ, а ўдзень цячэ. Гродз. Прык. Пра вялікую рознасць дзённых і начных тэмператур у сакавіку. Цыхун, 193.
  11. 51
    гарачка
    брэдзіць як у гарачцы. Ваўк. п. Няўхв. Пра нелагічнае маўленне, трызненне. Federowski, 43.
    уцякаць як у гарачцы. Навагр. Няўхв. Пра імклівыя і ў той жа час мітуслівыя ўцёкі. Гілевіч 2007, 212.
  12. 52
    гарачы
    круціцца як кот вакол гарачага малака. Гл. кот.
    выцыгаць як на гарачай блясе. Гл. бляха.
    круціцца як уюн на гарачай патэльні (скаўрадзе, скаварадзе). Гл. уюн.
    падскокваць быццам на гарачай скаварадзе. Гл. скаварада.
    падскокваць як кот на гарачай блясе (патэльні). Гл. кот.
    як у гарачый кацёл. Гл. кацёл.
    круціцца як на гарачым жалезе. Гл. жалеза.
    як на гарачым вуголлі. Гл. вуголле.
  13. 53
    гарбаты
    прыляпіць як гарбатага да сцяны. Івац., Слон. Насмешл. Пра нейкае няўдалае, няскладнае дзеянне, прыкладанне да якой-н. справы. Высл., 371; ЗЗайкі.
    так паможа каму што як гарбатага магіла параўняе. Смарг. Іран. Пра адсутнасць дапамогі ад каго-, чаго-н. СПЗБ 4, 146.
    доложыцца як горбаты до стэны. Кобр. Насмешл. ФА. Тое, што прыляпіць як гарбатага да сцяны.
  14. 54
    гарбуз
    аголеная галава як гарбуз. Віц. Насмешл. Пра лысую галаву. Каспяровіч, 10.
    біць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
    вырасці бы гарбуз на агародзе. Слуцк. Ухв. Пра спраўнае, дагледжанае, сытае дзіця. Сержпутоўскі 1999, 149.
    галава голая як гарбуз. Чэрв. Насмешл. Мін.-Мал., 1977, 10. Тое, што аголеная галава як гарбуз.
    жывот як гарбуз, а морда як рэшата. Мін., Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з вялікім жыватом і шырокім тварам. ЛЦ, 70.
    качацца па хаце як гарбуз па градах. Сміл. Пра паводзіны малых дзяцей, што поўзаюць па падлозе. Шатэрнік, 133.
    качаць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
    круглы як гарбуз. Слон. Пра нешта круглае і вялікае. Высл., 336.
    лезці як гарбуз на пляцень. Мсцісл. Жарт. Пра ўпартае, настойлівае прасоўванне, перамяшчэнне. Юрчанка, 181.
    любіць як свіння гарбуз. Гл. свіння.
    маладэй ды нястанны як гарбуз. Хоц. Пра круглага, таўставатага чалавека. Нястанны - нязграбны «як удоўж, так і ўпоперак». Бялькевіч, 288.
    сядзець як гарбуза наеўшыся. Карэл. Насмешл. Пра добра, уволю пад'еўшага чалавека. Высл., 394.
    як гарбуз. Мсцісл. Пра некага, нешта тоўстых і круглых. Юрчанка, 181.
    як свіння гарбуз. Гл. свіння.
    набрацца гарэлкі як Цюрла гарбуза. Гл. Цюрла.
    насіцца як [та] Віхна з гарбузою на базары. Гл. Віхна.
    вочы як [тыя] гарбузы. Люб. Няўхв. Пра вялікія круглыя вочы. ФА.
    картоплі порослі ек гарбузы. Жытк. Ухв. Пра вялікую бульбу. ТС 4, 184.
  15. 55
    гарбузік
    адзін радзіўся Юзік, і той - як гарбузік. Брасл. Ухв. Пра ўпітанае, сытае дзіця. АВНЛ.
    дзяцей як гарбузікаў. Памянш. Пра шматлікасць дзяцей. Янк., Пар., 53.
    Дару гузікі, каб дзеці былі як гарбузікі. Вясельнае зычэнне, каб было шмат здаровых дзяцей. БВ, 39.
  16. 56
    гарбыль
    ісці як гарбыль. Паст. Няўхв. Пра няўклюдную, марудную хаду. СПЗБ 1, 425.
  17. 57
    гаргаз
    як Маня з гаргазу. Гл. Маня.
  18. 58
    гарманіст
    хто як з свінні гарманіст. Гл. свіння.
  19. 59
    гармата
    таўсты як гармата. Ваўк. п. Пра сапраўды тоўстага і моцнага чалавека. Federowski, 312.
    грымаціць бы тысяча гармат смаліць. Слуцк. Пра моцныя раскаты грому. Сержпутоўскі 1998, 35.
    лёд хоць гарматы вязі. Ваўк. п. Пра тоўсты трывалы лёд. Federowski, 167.
  20. 60
    гармонік
    каму што як папу гармонік. Гл. поп.
    расцэнкі як гармонік, як хочаш, так і расцягвай. Гродз. Насмешл. Пра нясталасць, адвольнасць расцэнак. Цыхун, 191.

Паведаміць пра недакладнасьць