На запыт знайшлося 182 артыкулы

  1. 61
    гармоня
    трэба як папу гармоня. Гл. поп.
  2. 62
    гармошка
    у грудзях як гармошка іграе. Чэрв. Жарт. Пра прастуджанага, з закладзенымі дыхальнымі шляхамі чалавека, хто дыхае з шумам і рознымі гукамі. ФА.
  3. 63
    гарод
    уляпаць сваё як свіння ў агарод. Гл. свіння.
    унадзіцца як свіння ў агарод. Гл. свіння.
    вырасці бы гарбуз на агародзе. Гл. гарбуз.
    гаспадарыць як парсюк у агародзе. Гл. парсюк.
    утравэцца ў гарод як вэпрык у бульбу. Гл. вэпрык.
    гаспадарыць як свіння ў гародзе. Гл. свіння.
    нарабіць як свіння ў гародзе. Гл. свіння.
    сядзець як моркаў у гародзе. Гл. моркаў.
    зогнуцца ек соношнік на городзі. Гл. соношнік.
  4. 64
    гарох
    удалося як свінні ў гаросе. Гл. свіння.
    як бобу ў гаросе шукаць. Гл. боб.
    як пятух у гаросе. Гл. пятух.
    Адзін не жыхар, так як гарох пры дарозе: хто ідзець, шчыпнець. Арш. Прык. Пра безабароннае жыццё адзінокага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. ПП 2, 38.
    жыць (сядзець) як гарох пры дарозе. Ваўк. п., Мін., Драг. Прык. Пра безабароннае жыццё самотнага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. Нос., 42; Federowski, 368; Высл., 320; Сержпутоўскі 1999, 87; СПЗБ 1, 429.
    Жыць як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ірве. Рэч. Прык. Пра безабароннае жыццё самотнага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. ЛЦ, 61.
    не прыстае як да сцяны гарох. Ваўк. п. Пра таго, хто не слухае іншых, не рэагуе на заўвагі. Federowski, 251; Янкоўскі, 99.
    Сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Прык. Пра безабароннае, самотнае жыццё сіраты. Federowski, 278.
    скакаць баццэ гарох на гарачай скаварадзе. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае, перапоўнены эмоцыямі. Сержпутоўскі 2000, 217.
    слёзы як гарох. Акц., Івац. Пра буйныя слёзы каго-н. Высл., 385; ЗЗайкі.
    так да каго [прыстае] як да сцяны (аб сцяну) гарох. Ваўк. п., Мёр., Мядз., Слуцк. Federowski, 251; Нар. слов., 111; Сержпутоўскі 1999, 11; СПЗБ 4, 161. Тое, што гарох аб сценку.
    трымацца за што як гарох за пруціну (хварасціну). Мсцісл. Пра моцнае, учэпістае трыманне, прымацаванне да чаго-н. Юрчанка, 181.
    унадзіцца як дзеці ў гарох. Гл. дзеці.
    што гарох аб сценку. Паст. Асудж. СПЗБ 1, 429. Тое, што не прыстае як да сцяны гарох.
    языком малоць як гарох сыпаць. Бярэз. Пра хуткую балбатлівую гаворку. Ляцкий, 3; Санько, 153; ФА.
    як гарох прадаўшы. Бераст. Пра моцны, спакойны сон. Даніловіч, 217.
    як гарох. Крыч. Няўхв. Пра дробную гародніну. Бялькевіч, 483.
    як чорт гарох малаціў на чым. Гл. чорт.
    казаць як гарохам аб сцяну. Клецк., Лаг., Стаўб. Незадав. МК, 307; АВНЛ. Тое, што гарох аб сценку.
    сыпаць словам як гарохам. Рэч. ЛЦ, 66. Тое, што языком малоць як гарох сыпаць.
    дзяцей як гароху. Пра шматлікасць малых дзяцей. Шпилевский, 179; Киркор, 238; Нос., 35.
    талкаваць як гароху наеўшыся. Ваўк. п. 1. Пра балбатню, хуткую гаворку. 2. Насмешл. Пра выпусканне газаў. Federowski, 310.
  5. 65
    гарохавы
    худы як гарохава лапатка. Гл. лапатка.
    як пудзіла гарохавае. Гл. пудзіла.
    галава як гарохавая кітка. Гл. кітка.
    надзецца як чучала гарохавая. Гл. чучала.
  6. 66
    гарошына
    як гарошына. Круп. Пра нізкарослага поўнага чалавека. СЦБ, 91.
    як мала гарошына. Пра нешта малое, дробнае. Ройзензон, 81.
  7. 67
    гаруд
    сядзець як мыш у гарудзя. Гл. мыш. ≺ Гаруд - аруд, засек.
  8. 68
    гарчыца
    патрэбен як гарчыца пасля абеду. Хоц. Іран. Пра нешта зусім не патрэбнае. ЛЦ, 118.
  9. 69
    гаршчок
    пазбыткавацца як кацёл з гаршка. Гл. кацёл.
    памалу як з гаршкамі на торг. Ваўк. п. Пра павольную, асцярожную язду. Federowski, 215.
    ехаць як з гаршкамі. Ваўк. п., Зэльв. Federowski, 128; Даніловіч, 226. Тое, што памалу як з гаршкамі на торг.
    сядзець як гаршкі. Гом. Жарт. Пра дзяўчат, што доўга не ідуць замуж. ЗВалодзінай.
    як таўкач кала гаршкоў. Гл. таўкач.
    бы ў гаршку кіпіць. Слуцк. 1. Пра мноства людзей, што знаходзяцца ў пастаянным хваляванні, узбуджэнні. 2. Пра набліжэнне навальніцы, імклівае перамяшчэнне хмарак, грымоты. Сержпутоўскі 1998, 35.
    варыць як у гаршку. Зэльв. Пра душнае, парнае надвор'е. Сцяцко 2005, 22.
    вісець як у гаршку. Бар. Пра хмурнае надвор'е. АВНЛ.
    вяшчуешся як рак у гаршку. Гл. рак.
    кіпець як вада ў гаршку. Гл. вада.
    круціцца як вьюн у гаршку. Гл. уюн.
    парыць як у гаршку. Шчуч. Пра вялікую парнасць перад дажджом. Нар. слов., 45.
    прайшоў век як у гаршку пракіпеў. Пра бязладна, у цяжкасцях пражытае жыццё. Ройзензон, 76.
    як у гаршку. Шчуч. Пра ціхае, бязветранае надвор'е. СПЗБ 3, 228.
    закопчаны як стары гаршчок. Слон. Насмешл. Пра бруднага, счарнелага чалавека. Высл., 323.
    сядзець рукі злажыўшы як апошняе ў гаршчок палажыўшы. Гл. апошняе.
    мозгоўня бы горшок стоўбуноваты. Драг. Няўхв. Пра не надта разумную, цяжкую да думак галаву. Лучыц-Федарэц, 222.
    стары чоловек ек горшчок разбіты. Жытк. Пра нядужасць старых людзей. ТС 4, 297.
  10. 70
    гарэлка
    як гарэлка старая, так і дзеўка маладая. Пра палкае каханне з маладой дзяўчынай. БВ, 107.
    цягнуць як п'яніцу да гарэлкі. Гл. п'яніца.
    знікнуць як канфор (кампора) [у гарэлцы]. Гл. канфор.
  11. 71
    гарэлы
    Ні то, ні сё - як гарэлы блін. Гл. блін.
  12. 72
    гарэхаўка
    забегацца як [тая] гарэхаўка. Пра чые-н. мітуслівыя паводзіны. Каспяровіч, 77. ≺ Гарэхаўка - птушка з сям'і варановых.
  13. 73
    гарэць
    як гарыць. Мсцісл. Пра хуткае зношванне адзення. Юрчанка, 181.
    рабіць як мокрае гарыць. Гл. мокрае.
    як мокрае гарыць. Гл. мокрае.
  14. 74
    гаспадар
    азірацца як сабака на кірмашу, згубіўшы гаспадара. Гл. сабака.
  15. 75
    гастрыё
    жыць як на гастрыі. Слуцк. Пра жыццё ў нябеспецы, пастаяннай няпэўнасці. Сержпутоўскі 1999, 70.
  16. 76
    гастрыць
    як бы на чыё горла нож гастрылі. Гл. нож.
  17. 77
    гасцінец
    як кобрынскый гостынэць хто. Жабін. Ухв. Пра здаровага тоўстага чалавека. Ганчук, Касцючык, 85.
  18. 78
    гасцяваць
    добра як у мамы гасцяваць. Гл. мама.
  19. 79
    гаўно
    з каго такі работнік як сякера з гаўна. Гл. сякера.
    ажаніцца як у гаўно ўваліцца. Вілен. Вульг. Здзекл. Іран. Пра няўдалую жаніцьбу. Sielicki, 173.
    жыццё як у таго вераб'я: скача па сцежцы ды гаўно клюе. Гл. верабей.
    змёрзнуць як гаўно. Груб. Іран. Пра кагосьці моцна замерзлага. Dybowski, 21.
    Мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а мы ў гаўно. Гл. рыба.
    Мы з табою як рыба з вадою: рыба на дно, а ты гаўно. Гл. рыба.
    плаваць як гаўно ў атопку. Вілен. Вульг. Пра вясеннія павадкі. Sielicki, 161.
    раз'ехацца як гаўно пад лапцем. Груб. Здзеклів. Пра чалавека, які разняволіўся, расслабіўся. Фед. Арх.
    маўчала б як гаўном рот замазаўшы. Бабр. Абразл. Пра таго, каму няма чым апраўдацца. АВНЛ.
    трасціся як жыд над гаўном. Гл. жыд.
    як гаўном па зубах. Груб. Зласлів. Пра вельмі абразлівы адказ, аргумент. Federowski, 107.
  20. 80
    гаўца
    блукацца як гаўца без пастуха. Ваўк. п. Пагардл. Пра несамастойнага, пасіўнага чалавека. Federowski, 32.
    хадзіць як блудная гаўца. Ваўк. п., Зэльв. Няўхв. 1. Пра збродлівага, несамастойнага чалавека. 2. Пра бязмэтавае, без пэўнага кірунку перамяшчэнне чалавека. Federowski, 48; Гілевіч, 166.
    паглядаць (пазіраць) як воўк на гаўцу. Гл. воўк.
    закінуць за плечы як воўк гаўцу. Гл. воўк.

Паведаміць пра недакладнасьць