На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    гнаны
    паляцець як ветрам гнаны. Гл. вецер.
  2. 2
    гнёт
    ляжаць як гнёт. Мсцісл. Пра нерухомасць каго-н. Юрчанка, 181.
    цяжолы/цяжкі як гнёт. Краснап., Мсцісл. Пра нешта вельмі цяжкое. Бялькевіч, 136; Юрчанка, 181.
    як гнёт на няньку (каноплі). Мсцісл. Жарт. Пра моцны ціск на што-н. Юрчанка, 181.
  3. 3
    гнілы
    абрыднуць як рыба гнілая. Гл. рыба.
    бу гнілая ветла, да не трухніць. Гл. ветла.
    размокнуць як гнілая салома. Гл. салома.
    ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Гл. дзераво.
    гнілою калодаю жыцце пражыць. Гл. калода.
    лішні як гнілы корань у роце. Гл. корань.
    як гнілы корань у роце. Гл. корань.
    як грыб гнілы (стаць, зрабіцца). Гл. грыб.
    толку як у гнілым колку. Гл. кол.
    як на гнілым кіі. Гл. кій.
    як чорт у гнілыя грыбы (бліны). Гл. чорт.
  4. 4
    гніль
    сварліва жонка шчо гніль у косцях. Стол. Пра пакуты ад сварлівай жонкі. ТС 2, 63.
  5. 5
    гніляк
    размякнуць як гніляк. Пух. Насмешл. Пра чалавека, што ад гарачыні, стомы, нейкіх пачуццяў размяк, «растаяў». Высл., 376.
  6. 6
    гной
    валтузіцца як вераб'і ў гнаі. Гл. верабей.
    адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
    сядзець як гною кучка. Леп. Няўхв. Пра кагосьці, хто сядзіць прыгнечаны, нерухомы, незадаволены, буркатлівы. ЗВалодзінай.
    як гною. Слуцк., Мсцісл. Пра вялікую колькасць каго-н. альбо чаго-н. (звычайна пладоў). Сержпутоўскі 2000, 165; Юрчанка, 182.
  7. 7
    гняздзечка
    шапка як гняздзечка. Памянш. Ухв. Пра круглую акуратную шапку. Янк., Пар., 195.
  8. 8
    гняздо
    як з свіннога гнязда што. Мсцісл. Няўхв. Пра нешта бруднае, памятае, часцей пра адзенне. Юрчанка, 173.
    брудна як у свінным гняздзе. Мсцісл. Асудж. Пра неахайнае, бруднае, запушчанае памяшканне. Юрчанка, 201.
    Дзеці як вераб'і: пакуль голыя - у гняздзе, а як апярыліся - паляцелі. Гл. верабей.
    корпацца як курыца ў гняздзе. Гл. курыца.
    кубліцца як курыца на гняздзе. Гл. курыца.
    любіцца як галубкі ў гняздзе. Гл. галубок.
    мясціцца як курыца на гняздзе. Гл. курыца.
    як у свінным гняздзе дзе. Мсцісл. Асудж. 1. Пра беспарадак у памяшканні. 2. Жарт. Пра цеплыню дзе-н. Юрчанка, 201.
    галава як сарочье гняздо. Смал. Няўхв. Пра растрапаную, калматую прычоску. Добровольский ІІІ, 63.
    дом як сарочча гняздо. Смал. Пра дом, напоўнены рознымі аздобамі. Добр., Смол., 793.
    накласці як буслу на гняздо. Гл. бусел.
    прыліпнуць як ластаўчына гняздо. Пра прыліпанне нечага, моцнае трыманне за нешта. Высл., 371.
    Старому з маладой жыць, як саве з ластаўкай гняздо віць. Гл. сава.
    як сарочча гняздо. Вілен. Няўхв. Пра нешта зробленае абы як. Sielicki, 159.

Паведаміць пра недакладнасьць